А́ЛІШАЎ (Япанчэ Вагізавіч) (н. 24.11.1925, г. Чыстапаль, Рэспубліка Татарстан),
вучоны ў галіне оптаэлектронікі. Д-ртэхн.н., праф. (1985). Скончыў Харкаўскае вышэйшае авіяц.-інж. вучылішча (1958). З 1963 у ВНУг. Харкаў, з 1973 у Бел.дзярж. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук.працы па аптычнай лакацыі і сувязі, лазерных сістэмах кіравання аб’ектамі, валаконна-аптычных тэлекамунікацыйных сістэмах.
Тв.:
Многоканальные системы передачи оптического диапазона. Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬФВЕ́Н (Alfvén),
Альвен Ханес (н. 30.5.1908, г. Норчэпінг, Швецыя), шведскі фізік і астрафізік. Чл. Шведскай АН (1947), замежны чл.АНСССР (1958). Скончыў ун-т Упсалы (1934). З 1937 у Нобелеўскім ін-це фізікі, з 1940 праф. Каралеўскага тэхнал. ін-та (Стакгольм). Навук.працы па электрадынаміцы, фізіцы плазмы, касм. фізіцы і астрафізіцы. Развіў тэорыю ўзнікнення палярных ззянняў, геамагн. бур і Сонечнай сістэмы. Нобелеўская прэмія 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬХІМО́ВІЧ (Віктар Міхайлавіч) (н. 28.8.1941, г. Заслаўе Мінскага р-на),
бел. вучоны ў галіне кардыялогіі. Д-рмед.н. (1989). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1970). З 1977 у Бел.НДІ кардыялогіі. Навук.працы па тэсціраванні сардэчна-сасудзістай сістэмы і спосабах аднаўленчага лячэння сардэчна-сасудзістых хвароб.
Тв.:
Реография: Импедансная плетизмография. Мн., 1978 (у сааўт.);
Инструментальные методы исследования в кардиологии: Руководство. Мн., 1994 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБЛАМЕ́ЙКА (Сяргей Уладзіміравіч) (н. 24.9.1956, г.п. Воранава Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1992). Скончыў БДУ (1978). З 1978 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі, адначасова з 1987 у БДУ. Навук.працы па штучным інтэлекце, апрацоўцы відарысаў і распазнаванні вобразаў, сістэмах машыннага зроку.
Тв.:
Обработка и отображение информации в растровых графических системах. Мн., 1989 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НАЎ (Павел Аляксандравіч) (28.7.1892, Масква — 17.5.1962),
савецкі батанік. Чл.-кар.АНСССР (1943), праф. (1928). Скончыў Маскоўскі ун-т (1917). У 1920—44 у Сярэдняй Азіі (Ташкент, Памір), з 1944 у Гал.бат. садзе, з 1952 дырэктар Батанічнага ін-та АНСССР. Вывучаў флору Сярэдняй Азіі, анатомію горных раслін. Навук.працы па праблемах антагенезу і формаўтварэння раслін, комплексным бат. вывучэнні бавоўніку і вінаграду, гісторыі эмбрыялогіі раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕКЮ́ (Аўгуст) (3.5.1771, г. Гродна — 26.7.1824),
бел. ўрач. Д-р філасофіі і медыцыны (1793), праф. (1806). Вучыўся ў Гродне і Кёнігсбергу. З 1797 у Вышэйшай школе Літвы (з 1803 Віленскі ун-т). Адзін з першых у Беларусі і Літве пачаў вакцынацыю супраць воспы. Навук.працы па шпітальнай справе і гігіене дзіцячага ўзросту.
Літ.:
Bieliński J. Uniwersytet Wileński, 1579—1831. T. l—2. Kraków, 1899—1900.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАЕ́НКА (Яўген Дзмітрыевіч) (н. 9.11.1947, г. Мурманск),
бел.хірург.Д-рмед.н. (1992). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1972). З 1975 у Бел.НДІ траўматалогіі і артапедыі (з 1993 дырэктар). Навук.працы па дыягностыцы і хірург. лячэнні хвароб суставаў, па даследаванні працэсаў трэння і зношвання сустаўных храсткоў, па стварэнні новых прэпаратаў для аховы храсткоў ад дэструкцыі і павелічэнні іх рэпарацыйных здольнасцяў пры паталогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ГЕЛЬ (Галіна Яўгенаўна) (н. 7.1.1937, г. Клінцы Бранскай вобл., Расія),
бел. вучоны-фізіятэрапеўт. Д-рмед.н. (1983), праф. (1985). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1960). З 1962 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў, з 1988 у Мінскім мед. ін-це. Навук.працы па электрадыягностыцы і электратэрапіі, рэабілітацыі хворых на парэзы і паралічы.
Тв.:
Физиотерапия и курортология нервных болезней. Мн., 1984 (разам з А.М.Гурленем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАДЭ́Н ((Bodin) Жан) (1530, г. Анжэ, Францыя — 1596),
французскі мысліцель, сацыёлаг, прававед. Вывучаў права ў Тулузе. У працы «Метад лёгкага вывучэння гісторыі» (1566) разглядаў грамадства як суму кроўна-гасп. саюзаў. У творы «Шэсць кніг пра рэспубліку» (1576), адмаўляючы боскае паходжанне ўлады, абгрунтоўваў ідэю спадчыннай манархіі. Прычынай паліт. пераваротаў лічыў маёмасную няроўнасць. У кн. «Дыялог сямі чалавек» (1593) абараняў дэістычную ідэю прыроднага паходжання рэлігіі.
канадскі фізіёлаг. Праф. (1923). Скончыў Таронта ун-т (1910). З 1921 працаваў у ім жа, з 1930 узначальваў Аддзел мед. даследаванняў. Навук.працы па фізіялогіі стрававання, абмену рэчываў і ўнутр. сакрэцыі. Займаўся пытаннямі патагенезу і лячэння рака, каранарнага трамбозу, сілікозу. Адкрыў і атрымаў у чыстым стане інсулін. Нобелеўская прэмія 1923 (разам з Дж.Маклеадам).