дакументы, на падставе якіх ажыццяўляецца прымусовае выкананне пастаноў судовых, арбітражных і некаторых інш. органаў. Паводле выканаўчага вядзення Рэспублікі Беларусь выканаўчымі дакументамі з’яўляюцца: выканаўчыя лісты; выканаўчыя надпісы, загады гасп. судоў і органаў арбітражу; надпісы старшыні Марской арбітражнай камісіі аб набыцці рашэннем законнай сілы; неаплачаныя ў тэрмін плацежныя патрабаванні, акцэптаваныя плацельшчыкамі; пасведчанні, якія выдаюцца папрац. спрэчках камітэтамі прафсаюзаў на падставе рашэнняў камісій папрац. спрэчках, або пастановы і пасведчанні гэтых камітэтаў; пастановы адм. органаў і камісій па справах непаўналетніх аб правядзенні спагнанняў з грамадзян; рашэнні выканкомаў мясц. Саветаў аб спагнаннях з юрыд. асоб за патравы пасеваў і пашкоджанне насаджэнняў і інш. Парадак афармлення і тэрміны прад’яўлення выканаўчых дакументаў да выканання рэгламентаваны цывільным працэсуальным заканадаўствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭНСІТО́МЕТР (ад лац. densitas шчыльнасць + ...метр),
прылада для вымярэння аптычнай шчыльнасці праяўленых фатаграфічных матэрыялаў. Д. адрозніваюць паводле прынцыпу вымярэнняў (прамы адлік і метад параўнання), характару фотапрыёмніка (вока, фотаэлемент ці фотапамнажальнік), характару выхадных даных (нерэгістравальныя і аўтаматызаваныя рэгістравальныя прылады) і па велічыні вымеранага поля (уласна Д. і мікрафатометры).
Прынцып работы Д. заснаваны на Бугера—Ламберта—Бэра законе. У прыладах прамога адліку выкарыстоўваецца 1 светлавы пучок, зыходная інтэнсіўнасць якога параўноўваецца з інтэнсіўнасцю пучка, што прайшоў праз фотаслой. Прылады, якія працуюць на прынцыпе параўнання, маюць 2 пучкі (вымяральны і параўнання) ад адной крыніцы святла, што паступаюць на 2 фотапрыёмнікі (ці па чарзе на 1). Рознасны сігнал даводзяць да нулявога ўзроўню з дапамогай пераменнага аслабляльніка святла, калібраванага па значэннях аптычнай шчыльнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАЭЛЕВА́ТАР (ад гідра... + элеватар),
струменная помпа для перамяшчэння па трубаправодзе вадкасцей і гідрасумесей. Выкарыстоўваецца для транспартавання матэрыялаў на невял. (да некалькіх соцень метраў) адлегласці, пры гідрамеханізацыі горных і земляных работ, для выдалення шламаў на абагачальных фабрыках, шлаку і попелу на электрастанцыях і ў кацельных і інш.
Дзеянне гідраэлеватара заснавана на прынцыпе перадачы энергіі аднаго патоку другому. Напорная вада з вял. скорасцю выцякае з насадкі ў камеру змешвання, дзе ствараецца разрэджванне і адбываецца ўсмоктванне матэрыялу. Утвораная гідрасумесь (пульпа) паступае ў дыфузар, які стварае напор і забяспечвае далейшае перамяшчэнне сумесі па трубаправодах. Гідраэлеватары простыя па канструкцыі і надзейныя ў рабоце, але маюць невял. ккдз (да 30%).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАМАРО́ЖВАННЕ ГРУНТО́Ў,
штучнае ахаладжэнне слабых і воданасычаных грунтоў да адмоўных т-р з мэтай іх умацавання і дасягнення воданепранікальнасці; адзін з відаў замацавання грунтоў. Выкарыстоўваецца пры буд-ве шахтаў, тунэляў, станцый метрапалітэна, падземных сховішчаў, фундаментаў, мастоў, перамычак і інш.
Для З.г. па перыметры аб’екта (напр., выемкі) прабіваюць свідравіны на адлегласці 1—3 м адна ад адной, апускаюць у іх замарожвальныя трубы (калонкі) з герметычна завараным ніжнім канцом. Унутр калонкі па трубе падаюць ахалоджаны да -20 °C і ніжэй у халадзільных машынах (устаноўках, на станцыях) раствор солей, або расол (звычайна хлорыстага кальцыю), па другой трубе адводзяць яго з мэтай цыркуляцыі. У выніку ахаладжэння вакол калонак утвараюцца слупы мёрзлага грунту, якія злучаюцца ў суцэльную сцяну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗО́БАЎ (Мікалай Аляксеевіч) (н. 23.1.1940, в. Красыні Лёзненскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. матэматык. Акад.Нац.АН Беларусі (1994, чл.-кар. 1980), д-рфіз.-матэм.н. (1979), праф. (1990). Скончыў БДУ (1965). З 1967 у БДУ, з 1969 нам.гал. рэдактара міжнар.час. «Дифференциальные уравнения». З 1980 у Ін-це матэматыкі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па звычайных дыферэнцыяльных ураўненнях, у прыватнасці па тэорыі характарыстычных паказчыкаў Ляпунова і тэорыі ўстойлівасці. Атрымаў крытэрый устойлівасці паказчыкаў Ляпунова, алгарытм вылічэння і ацэнку мінім. паказчыка. Рашыў прыватную і ў некрытычным выпадку агульную задачы Ляпунова пра экспаненцыяльную ўстойлівасць па лінейным прыбліжэнні.
Тв.:
Исследования в Беларуси по теории характеристических показателей Ляпунова и ее приложениям // Дифференц. уравнения. 1993. Т. 29, № 12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРДА́Ш (Іван Браніслававіч) (10.1.1919, в. Захарычы Мінскага р-на — 1.3.1993),
бел. вучоны ў галіне гігіены і санітарыі. Канд.мед.н. (1968), праф. (1976). Засл. ўрач Беларусі (1964). Скончыў Свярдлоўскі мед.ін-т (1942). У 1942—43 нач.сан. службы партыз. брыгады імя М.І.Кутузава, з 1943 старшы дзярж.сан. інспектар Віцебскай вобл. У 1949—74 нам. міністра аховы здароўя Беларусі, у 1970—91 заг. кафедры Бел. ін-та ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па барацьбе з поліяміэлітам, распрацоўцы праграмы падтрымання эпідэміял. добрага стану па поліяміэліце на Беларусі, па пытаннях сан.-эпідэміял. службы, гігіены і арганізацыі аховы здароўя.
Тв.:
Санитарно-эпидемиологические аспекты борьбы с туберкулезом в БССР (разам з В.С.Кароўкіным) // Материалы III республ. съезда фтизиатров. Мн., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ЎКТРЫ (Leuktra),
старажытнагрэчаскі горад у Беотыі, за 11 км ад Фіваў, каля якіх 5.8.371 да н.э. адбылася бітва паміж спартанцамі на чале з царом Клеамбротам (10 тыс. гаплітаў і 1 тыс. коннікаў) і фіванцамі пад камандаваннем Эпамінонда (каля 6 тыс. гаплітаў і 1,5 тыс. коннікаў). Фіванцы ўпершыню выкарысталі новы тактычны прыём: размясцілі войскі нераўнамерна па фронце (т. зв. косым баявым парадкам), сканцэнтраваўшы на левым флангу ўдарную групоўку і рэзерв з лепшых воінаў, а ў цэнтры і на процілеглым флангу паставілі меншыя па колькасці сілы. Зыход бітвы вырашыў удар намнога большымі сіламі па адборнай частцы войска спартанцаў. Непераможныя да гэтага часу на сушы спартанцы былі разбіты, загінуў іх цар Клеамброт. У выніку Спарта страціла гегемонію ў Грэцыі. Пелапанескі саюз распаўся. Пачалося кароткатэрміновае панаванне Фіваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАЖА́Й (Галіна Мікалаеўна) (н. 15.3.1938, в. Кустын Брэсцкага р-на),
бел. мовазнавец. Чл.-кар. Акадэміі адукацыі Беларусі (1998). Канд.філал.н. (1971), праф. (1988). Скончыла Брэсцкі пед.ін-т (1960). Працавала настаўніцай, з 1963 у Брэсцкім ун-це (з 1981 заг. кафедры бел. мовазнаўства). Даследуе бел.літ. фразеалогію і асаблівасці мовы маст. л-ры: «Беларуская перыфраза» (1974), «Сучасная беларуская мова: Перыфраза» (1980), «Сучасная беларуская мова: Слова. Перыфраза. Фразеалагізм» (1992) і інш. Аўтар вучэбных дапаможнікаў «Лінгвістычны аналіз тэксту: Заданні, тэксты, парады» (1982, 2-е выд. 1992), «Беларуская мова» (1986, у сааўт.), «Пазакласная праца па беларускай мове» (1990, з С.Рачэўскім), «Практыкум па беларускай мове» (1993, у сааўт.) сааўтар школьных падручнікаў пабел. мове для 6-га і 7-га класаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́НГРАВЫЯ ЛЯСЫ́, мангры (ад англ. mangrove),
зараснікі вечназялёных дрэў і хмызнякоў на прыліўна-адліўнай паласе глеістых узбярэжжаў вільготных тропікаў, якія ахаваны ад прыбою. Фларыстычны састаў бедны: рызафоравыя, вербенавыя і інш. расліны-галафіты. Многія расліны жывародзячыя. Трапляюцца эпіфіты. Хадульныя карані забяспечваюць умацаванне ў субстраце. Маюць надземныя дыхальныя карані (пнеўматафоры), якія забяспечваюць дрэвы кіслародам. Лісты часта мясістыя, з вадзянымі вусцейкамі. Плады маюць паветраносную тканку і могуць плаваць у вадзе. З боку мора М.л. маюць выгляд высокіх густых хмызнякоў, па меры аддалення ад зоны прыліву — невысокіх лясоў (5—10 м). Сканцэнтраваны па плоскіх берагах усх. і зах. ўзбярэжжаў Афрыкі, на в-ве Мадагаскар, Сейшэльскіх і Маскарэнскіх а-вах, па берагах Паўд. Азіі і Паўн. Аўстраліі, Цэнтр. і Паўд. Амерыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЦІ́РА (галанд. mortier ад лац. mortarium ступа),
артылерыйская гармата буйнога калібру з кароткім ствалом, прызначаная пераважна для разбурэння асабліва моцных збудаванняў. М. вядомы з 15 ст.; спачатку былі гладкаствольныя, пазней наразныя. У 17—19 ст. выкарыстоўваліся для навясной стральбы па абарончых збудаваннях (аблогавыя і цытадэльныя М.), па палубах караблёў (берагавыя М.), па войсках за ўкрыццямі (палявыя М.). У 1-ю сусв. вайну выкарыстоўваліся М. калібру 152—420 мм. Незадоўга да 2-й сусв. вайны ў СССР створана 280 мм М. ўзору 1939, якая страляла на адлегласць да 10,7 км. У час 2-й сусв. вайны М. прымяняліся рэдка: іх ролю выконвалі гаўбіцы і мінамёты. У сучасных арміях не выкарыстоўваюцца.