дзяржаўная пасада ў Стараж. Рыме (з 327 дан.э.). Першапачаткова выконваў ваен. даручэнні па-за Рымам. Пасля ўтварэння правінцый ажыццяўляў вышэйшую юрыд., адм. і ваен. ўладу ў правінцыях (з 27 дан.э. П. кіравалі ў асноўным сенацкімі правінцыямі). Прызначаўся сенатам з б.консулаў, а з канца 3 ст.дан.э. — прэтараў. Паўнамоцтвы П. даваліся звычайна на год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСТВОРАПО́МПА,
стацыянарная або перасоўная машына для перапампоўвання будаўнічых раствораў (гал. чынам тынкавальных) да месца выкарыстання. Растворы транспартуюцца плунжэрнай помпай па верт. трубаправодзе на выш.да 40 м, па гарыз.да 200 м. Р. выкарыстоўваецца і для нанясення тынкавальнага слоя з дапамогай фарсунак на сцены і столь, нагнятання раствораў у поласці швоў пры рамонце будынкаў, тунэляў, буравых свідравін, а таксама пры нанясенні ізаляцыйных масцік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РОЛС-РОЙС»
(Rolls-Royce),
сям’я легкавых аўтамабіляў вышэйшага класа англ. фірмы «Ролс-Ройс мотарс» (RollsRoyce Motors). Аўтамабілі ручной зборкі выпускаюцца з 1904. Вызначаюцца высокай якасцю, маюць аўтам. каробку перадач, кузаў —4-дзверны седан, бензінавы рухавік з рабочым аб’ёмам 6,75 л і магутнасцю да 155 кВт; найб. скорасць да 215 км/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫБАПРАМЫСЛО́ВЫЯ СУ́ДНЫ,
марскія, рачныя або азёрныя судны для здабычы (лоўлі), апрацоўкі і транспартавання рыбы. Да рыбалоўных Р.с. адносяцца траўлеры, сейнеры, рыбалоўныя боты і інш.; да рыбаапрацоўчых — плывучыя базы, кансервавыя з-ды і вытв.рэфрыжэратары (прымаюць рыбу-сырэц ад здабыўных суднаў і перапрацоўваюць яе ў паўфабрыкат ці гатовую прадукцыю); да транспартных — быстраходныя трансп. рэфрыжэратары. Гл. таксама Рыбная прамысловасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРДУРЫ́ I,
цар Урарту ў 2-й пал. 9 ст.дан.э., сын Лутыпры. Сучаснік асірыйскага цара Салманасара III, у надпісах якога пра падзеі 833 дан.э. ўпамінаецца пад імем Седуры. Да нашага часу дайшлі таксама надпісы С. на асірыйскай мове на пабудаванай ім крапасной сцяне г. Тушпа (цяпер г. Ван, Турцыя). С. вёў войны з Асірыяй і, верагодна, значна ўмацаваў Урарцкае царства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САХАЛІ́НСКІ ЗАЛІ́Ў,
заліў Ахоцкага м., паміж узбярэжжам Азіі (на Пн ад вусця р. Амур) і паўн. краем в-ва Сахалін. Шырока адчынены на Пн, на Пд звужаецца і пераходзіць у Амурскі ліман. Пралівам Невяльскога злучаны з Татарскім пралівам і Японскім м.Шыр.да 160 км. Ад ліст.дачэрв. ўкрыты лёдам. Прылівы няправільныя сутачныя (да 2—3 м). Рыбалоўства. Порт — Маскальво.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭГАЗА́ЎРЫ (Stegosauria),
падатрад вымерлых паўзуноў атр. птушкатазавых дыназаўраў. 2 сям., каля 10 родаў, 23 віды. Вядомы ад юрскага да ніжнемелавога перыяду. Жылі ў Паўн. Амерыцы, Зах. Еўропе, Афрыцы.
Даўж. да 10 м, выш.да 2,5 м. Тулава масіўнае. Пярэднія канечнасці карацейшыя за заднія. Чэрап нізкі і доўгі. Уздоўж спіны і хваста ў 2 рады буйныя парныя панцырныя пласціны і шыпы. Расліннаедныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУБЛІТАРА́ЛЬ (ад суб... + літараль),
зона марскога дна, прымеркаваная да шэльфа; размешчана паміж літараллю і батыяллю. Звычайна глыб.да 200 м. Часта С. абмяжоўваюць толькі зонай распаўсюджання донных раслін (даглыб. 40—150 м). С. — найб. прадукцыйная зона мора з вельмі багатай і разнастайнай фаунай і флорай (асн.прамысл. запасы марскіх прыдонных рыб, беспазваночных жывёл і раслін, шматлікія ігласкурыя, малюскі, чарвякі, ракападобныя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЭ́ЙЛЕР (англ. trailer ад trail цягнуць),
спецыялізаваны прычэп для перавозкі цяжкавагавых непадзельных грузаў. Мае нізкую ступеньчатую раму, што забяспечвае малую пагрузачную вышыню. Для змяншэння ўдзельнай нагрузкі на дарогу на кожнай восі размяшчаюць да 8 колаў малога дыяметра. Грузападымальнасць Т. да 60 т і больш. Напр., Для перавозкі энергет. абсталявання (магутных эл. генератараў, турбін і інш.) існуюць Т. грузападымальнасцю да 100 т і больш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫБЕ́СТЫ (Tibesti),
вулканічнае нагор’е ў Цэнтр. Сахары, на Пн Рэспублікі Чад. Выш.да 3415 м (вулкан Эмі-Кусі). Складзена з крышт. сланцаў, пясчанікаў, лаў. Расчлянёна глыбокімі цяснінамі з часовымі вадацёкамі. Тэрмальныя крыніцы. Ападкаў да 100 мм за год. Уздоўж падножжаў і па далінах давыш. 1200 м растуць фінікавая пальма, пальма дум, акацыі, з 1600—1800 м — паўпустынная і пустынная расліннасць.