на мяжы Расонскага р-на Віцебскай вобл. і Пскоўскай вобл. (Расія), у бас.р. Чарапяціца, за 6 км на Пн ад г.п. Расоны. Пл. 0,95 км², даўж. 3,1 км, найб.шыр. 550 м, даўж. берагавой лініі 6,7 км. Праз возера цячэ р. Чарапяціца (злучае з Чарапецкім воз.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯРТВІ́ЦА,
рака ў Мсціслаўскім і Крычаўскім р-нах Магілёўскай вобл., правы прыток р. Чорная Натапа (бас.р. Дняпро). Даўж. 24,5 км. Пл. вадазбору 106 км². Пачынаецца на зах. ускраіне в. Забалацце Мсціслаўскага р-на, вусце за 1 км на З ад в. Маляцічы Крычаўскага р-на. Рэчышча каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ШЧАРДА,
рака ў Расонскім р-не Віцебскай вобл., правы прыток р. Дрыса (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 346 км². Выцякае з воз.Нешчарда за 1 км на ПнУ ад в. Парэчча, вусце за 800 м на У ад в. Прыбыткі. Цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕСАЧА́НКА,
рака ў Сенненскім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Серакаратнянка (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 57 км². Пачынаецца каля в. Калантаёва, вусце за 0,5 км на ПнУ ад в. Шылы. Цячэ ў межах Чашніцкай раўніны. Рэчышча ад вытоку на працягу 1,3 км каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ПТЫ,
рака ў Непале і Індыі, левы прыток р. Гхагхра (бас.р. Ганг). Даўж. больш за 600 км, пл. басейна каля 30 тыс.км². Пачынаецца ў Гімалаях, перасякае ў вузкай цясніне горы Сівалік, ніжняе цячэнне на Інда-Гангскай раўніне. Летнія паводкі. Выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходная ніжэй г. Гаракхпур (Індыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РКА (італьян. barca),
1) драўлянае пласкадоннае судна для сплаву грузаў па рэках. На Беларусі баркі выкарыстоўвалі ў бас. Дняпра і Прыпяці ў 17 — пач. 20 ст. Падзяляліся на сплаўныя і самаходныя. Сплаўныя баркі без ветразя, палубы і даху, з закругленымі носам і кармой, крыху нахіленымі бакамі будавалі толькі на адзін рэйс (уніз па цячэнні ракі). Пасля іх разбіралі і прадавалі на буд. матэрыял ці дровы. Па Дняпры да Чорнага мора сплаўлялі вялікія баркі даўж. 42—53 м, шыр. 15—17 м, грузападымальнасцю 320—800 т. Палескія (пінскія) баркі ў бас. Прыпяці былі самаходныя і служылі некалькі навігацый (да 8 гадоў). Яны мелі дах, ветразь і параўнаўча невял. памеры: даўж. 19—40 м, шыр. 2,8—5,6, грузападымальнасць ад 20 да 80 т. 2) Агульная назва ўсіх сплаўных пласкадонных рачных суднаў у 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎГУСТО́ЎСКІ КАНА́Л,
у Гродзенскім раёне Беларусі і Сувалкаўскім ваяв. Польшчы. Злучае Нёман з р. Бебжа (бас. Віслы). Даўж. 102 км, на тэр. Беларусі 22 км. Сярэдняя глыбіня 1,8 м. Утвораны з сістэмы каналаў, азёраў (Нецка, Белае і інш. на тэр. Польшчы), сажалак, каналізаваных участкаў рэк і пратокаў паміж азёрамі. На Беларусі ўключае частку р. Чорная Ганча (даўж. 9 км) паміж в. Лясная і в. Сонічы і асобнае рэчышча (даўж. 6 км), якое злучае гэтую рэчку з Нёманам (каля в. Нямнова). Мае 18 шлюзаў, з іх 4 на тэр. Беларусі. Пабудаваны ў 1824—39 як водны шлях для перавозкі грузаў з бас. Віслы і Нёмана да Балтыйскага м. На б.ч. быў даступны для суднаў водазмяшчэннем да 100 т, часткова выкарыстоўваўся для сплаву лесу. Страціў ролю транспартнага шляху. Помнік гідратэхн. буд-ва. Аб’ект турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАГА́Й,
рака, левы прыток Іртыша, у Цюменскай вобл. Расійскай Федэрацыі. Даўж. 555 км, пл.бас. 23 тыс.км². Цячэ ў паўд.ч.Зах.-Сібірскай раўніны. Сярэдні расход вады каля с. Чорнае 20,6 м³/с. Суднаходная ў ніжнім цячэнні. Даліна густа населена. У вусці Вагая (Ермакова завадзь) загінуў заваёўнік Сібіры Ярмак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАВО́Е ВО́ЗЕРА, Баровае,
у Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Галбіца, за 28 км на У ад г. Паставы. Пл. 0,49 км², даўж. 920 м, найб.шыр. 540 н, найб.глыб. 16 м. Пл. вадазбору 3 км². Катлавіна са спадзістымі схіламі, усх. бераг пясчаны, зах. забалочаны. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́ТА (Barito),
рака на Пд в-ва Калімантан, у Інданезіі. Даўж. 880 км, пл.бас. каля 100 тыс.км². Пачынаецца на паўн. схілах хр. Мюлер, цячэ з Пн на Пд па забалочанай раўніне, упадае ў Яванскае м. Паўнаводная круглы год. Суднаходная ў сярэднім і ніжнім цячэнні. У дэльце порт Банджармасін.