МО́ХАВА,
возера ў Лоеўскім р-не Гомельскай вобл., на пойме р. Дняпро, за 6 км на ПнЗ ад г.п. Лоеў. Пл. 0,42 км², даўж. 2,6 км, найб. шыр. 190 м, даўж. берагавой лініі больш за 5,6 км. Старычнае. Схілы катлавіны выш. да 3 м, на У параслі хмызняком, на З пад лугам.
т. 10, с. 530
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРА́Д (ваен.),
1) падраздзяленне або група ваеннаслужачых у вайск. часці, на караблі, у гарнізоне, прызначаныя для нясення ўнутранай, каравульнай і гарнізоннай службаў, а таксама для выканання інш. задач (напр., пагран. Н.). Звычайна прызначаецца на суткі, на работы — на тэрміны, вызначаныя камандзірам.
2) Пэўная колькасць сіл і сродкаў, патрэбных для выканання баявой задачы (напр., Н. самалётаў).
т. 11, с. 145
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́О-ДУ́ЛЬСЕ (Río Dulce),
рака на ПнЗ Аргенціны. Даўж. каля 650 км. Пачынаецца пад назвай Салі на ўсх. схілах Андаў, цячэ па раўніне Гран-Чака, у сярэднім цячэнні падзяляецца на рукавы, упадае ў воз. Мар-Чыкіта. Летнія паводкі. Сярэдні расход вады каля 80 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння. На Р.-Д. — г. Сант’яга-дэль-Эстэра.
т. 13, с. 517
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭА́КЦЫІ СУ́ВЯЗЕЙ,
сілы, з якімі целы, што рэалізуюць сувязі механічныя, дзейнічаюць на пункты мех. сістэмы, на якую гэтыя сувязі накладзены. Р.с. узнікаюць як сілы процідзеяння (гл. Ньютана законы механікі) пры наяўнасці сіл, што дзейнічаюць на сувязі. Напр., рэйкі — сувязі, якія абмяжоўваюць рух вагона; Р.с. з’яўляюцца сілы, з якімі рэйкі дзейнічаюць на колы вагона.
т. 13, с. 534
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТО́Е ВО́ЗЕРА.
У Слаўгарадскім р-не Магілёўскай вобл., на левабярэжнай пойме р. Сож, за 10 км на Пд ад г. Слаўгарад. Пл. 0,25 км², даўж. 2 км, найб. шыр. 170 м, даўж. берагавой лініі 4,82 км. Катлавіна старычнага тыпу. Схілы на У выш. 3 м, пад лугам, на З невыразныя. Упадае адзін ручай.
т. 14, с. 279
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРАСЕ́ЛЛЕ,
возера ў Хойніцкім р-не Гомельскай вобл., на пойме р. Прыпяць, за 26 км на ПдЗ ад г. Хойнікі. Пл. 0,32 км², даўж. 3,2 км. найб. шыр. 130 м, даўж. берагавой лініі 7,8 км. Катлавіна старычнага тыпу, падзяляецца на 3 рукавы. Берагі выш. да 1 м, пад хмызняком, на З нізкія, забалочаныя.
т. 15, с. 158
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́РМІЯ, Рэзайе,
бяссцёкавае салёнае возера на ПнЗ Ірана. Размешчана на выш. 1275 м у тэктанічным паніжэнні на У ад Курдыстанскіх гор. Пл. каля 5,8 тыс. км². Глыб. да 15 м. Берагі пераважна нізкія, больш за 50 астравоў. Салёнасць вады 150—230‰, на ўзбярэжжы саланчакі. Шмат вадаплаўных і балотных птушак. Аднайм. нац. парк. Суднаходства.
т. 16, с. 252
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАТАВА́,
рака ў Пружанскім і Бярозаўскім р-нах Брэсцкай вобл., левы прыток р. Ясельда (бас. р. Прыпяць). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 138 км². Пачынаецца за 3 км на ПнЗ ад в. Смаляніца Пружанскага р-на, вусце за 3 км на ПнЗ ад в. Сялец Бярозаўскага р-на. У верхнім цячэнні 10 км рэчышча каналізавана.
т. 16, с. 560
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕ́РСКА-КУ́МСКАЯ НІЗІ́НА У Перадкаўказзі, у паўд.-зах. ч. Прыкаспійскай нізіны (Расія). Выш. да 100 м (усх. палавіна ніжэй узр. акіяна). Нізіна дзеліцца на 3 ч.: Прыкумскую раўніну (на Пн), масіў Церска-Кумскіх пяскоў (на Пн ад р. Церак), дэльту рэк Церак і Сулак (на ПдУ). Паўпустынная расліннасць, у паніжэннях дэльты — плаўні. Пашавая жывёлагадоўля.
т. 17, с. 107
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУЛЫШМА́НСКАЕ НАГО́Р’Е.
На У Алтая, паміж далінай р. Чулышман на ПдЗ і Шапшальскім хр. на ПнУ, у Рэспубліцы Алтай (Расія). Складзена ў асн. з крышт. сланцаў і гранітаў. Пераважае сярэднягорны выраўнаваны рэльеф з астанцовымі масівамі (выш. да 3148 м). На схілах лістоўнічная і кедрава-лістоўнічная тайга, вышэй 2000 м — камяністыя горныя тундры.
т. 17, с. 289
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)