бяссцёкавае салёнае возера на ПнЗ Ірана. Размешчана на выш. 1275 м у тэктанічным паніжэнні на У ад Курдыстанскіх гор. Пл. каля 5,8 тыс.км². Глыб. да 15 м. Берагі пераважна нізкія, больш за 50 астравоў. Салёнасць вады 150—230‰, на ўзбярэжжы саланчакі. Шмат вадаплаўных і балотных птушак. Аднайм.нац. парк. Суднаходства.