раздзел акустыкі, які вывучае фізіял. заканамернасці слыху, уласцівасці слыху органаў, атаксамафізіял. заканамернасці і механізмы гукаўтварэння ў чалавека і жывёл. Сумяшчае фіз. і фізіял. метады. Даследуе функцыі органаў гукаўтварэння (гартані, глоткі, вуснаў, зубоў) і аддзелаў вуха, што актуальна для прафілактыкі пашкоджанняў і лячэння слыхавых і гукаўтваральных органаў, канструявання слыхавых апаратаў, развіцця тэхн. сродкаў успрымання і ўзнаўлення гукаў маўлення, музыкі, распазнавання слыхавых вобразаў у кібернетыцы і інш.
На Беларусі даследаванні ў галіне Ф.а. вядуцца ў НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫНКУ АКСІ́Д,
хімічнае злучэнне цынку з кіслародам, ZnO. У прыродзе рэдкі мінерал цынкіт.
Бясколерныя крышталі, шчыльн. 5700 кг/м³. Пры награванні не плавіцца (узганяецца пры 1800 °C). Амфатэрны (гл.Амфатэрнасць). Атрымліваюць спальваннем пары цынку ў паветры, атаксама пры абпале прыроднага сульфіду цынку. Выкарыстоўваюць як белы пігмент для фарбаў (гл.Бялілы), актыватар вулканізацыі і напаўняльнік у гумавай прам-сці; кампанент касметычных (крэм, пудра) і лек. сродкаў (мазі, пасты і інш.), зубных цэментаў і інш. Ядавіты; ГДК у атм. паветры 0,05 мг/м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРО́ННАЯ МУ́ЗЫКА,
музыка, якая ствараецца і выконваецца пры дапамозе электронна-акустычнай генерыравальнай, гуказапісвальнай і гукаўзнаўляльнай апаратуры (электронных, у т. л. камп’ютэрных, сінтэзатараў). Глебай Э.м. з’явіліся санорная трактоўка гукавога матэрыялу (гл.Санорыка) і магчымасці электратэхнікі (гл.Тэрменвокс). З 1950—60-х г. — самаст.муз. кірунак (С.Губайдуліна, Э.Дзянісаў, Э.Кшэнек, А.Шнітке, К.Штокгаўзен і інш.). Э.м. таксама састаўная ч. прыкладной музыкі (кіно, т-р) і рок-музыкі. У галіне Э.м. працуюць бел. кампазітары У.Кандрусевіч, В.Капыцько, А.Літвіноўскі, І.Цвяткова, В.Раінчык і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАКНІ́СТЫЯ РАСЛІ́НЫ,
група раслін, валокны прыродныя якіх ідуць на розныя вырабы (пражу, тканіны, вяроўкі, канаты, рыбалоўныя снасці і інш.). Да іх належаць некаторыя водарасці, мохападобныя, папарацепадобныя, голанасенныя і асабліва пакрытанасенныя. Каля 2000 відаў, выкарыстоўваюцца і культывуюцца каля 600.
Найб. важныя сямействы: мальвавыя (абутылон, або канатнік, бавоўнік, кенаф), лёнавыя (лён), ліпавыя (джут, ліпа), каноплевыя (каноплі), крапіўныя (крапіва, рамі), агававыя (агава), бананавыя (тэкст. банан). Як валакністы матэрыял выкарыстоўваюцца лубяныя і драўняныя валокны, атаксама валаскі раслін, у залежнасці ад чаго валакністыя расліны падзяляюцца на валасковыя, драўняныя і лубяныя. На Беларусі з валакністых раслін культывуюцца каноплі і лён, таксама трапляюцца дзікарослыя з родаў асака, крапіва, ліпа, пажарніца, рагоз, трыснёг, хацьма і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТО́НАЎКАзвычайная,
старадаўні рускі зімовы сорт яблыні нар. селекцыі. Пашыраны ў многіх абласцях Расіі, на Украіне, у Прыбалтыцы, Казахстане, Кыргызстане, атаксама ў Польшчы. На Беларусі раянаваны ва ўсіх зонах.
Дрэвы выш. 6—8 м, крона паўшарападобная. Плады масаю 80—140 г, розныя па форме, жаўтавата-зялёныя. Мякаць белая, сакаўная, вінна-салодкая з характэрным моцным пахам. Дрэвы зімаўстойлівыя, жывуць да 60—70 гадоў, непатрабавальныя да глебы. Пладаносяць на 6—7-ы год пасля пасадкі. Плады выспяваюць у канцы верасня. Антонаўка ўстойлівая да хвароб, у дажджлівыя гады пашкоджваецца паршой. У культуры вядомы таксама антонаўка камянічка, антонаўка шасцісотграмовая і інш. (адрозніваюцца асобнымі марфалагічнымі прыкметамі, лёжкасцю пладоў і смакам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯДЫ́,
народны памінальны абрад у беларусаў, рытуальная вячэра ў памяць памерлых родзічаў. Дзядамі называлі таксама дзень, калі адбываўся абрад, і нябожчыкаў, якіх ушаноўвалі. Паходзяць ад дахрысц. ўсх.-слав. звычаю трызны; звязаны з культам продкаў. Пазней абрад ускладніўся напластаваннем хрысц. культу. Дз. спраўлялі ў пэўныя дні 3—4 і больш разоў на год (у залежнасці ад мясцовасці) вясною і ўвосень. Галоўнымі былі змітраўскія Дз. (асяніны) — у суботу перад Змітравым днём (26 кастр.с. ст.), на радаўніцу, атаксама перад масленіцай, сёмухай. На Дз. гатавалі святочныя і абрадавыя стравы (абавязковымі былі куцця, бліны, клёцкі, яечня, мяса). Паводле звычаю ад кожнай з іх сімвалічна адкладвалі ў асобны посуд нябожчыкам. У наш час Дз. (Дзень памяці) адзначаюць 2 лістапада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПА́СЫ ТАВА́РНЫЯ,
рэзервы гатовай да рэалізацыі (спажывання) прадукцыі, якая знаходзіцца ў сферы абарачэння, атаксама ў адпаведных запасах, што ствараюцца для бесперапыннага функцыянавання нар. гаспадаркі і насельніцтва на выпадак надзвычайных абставін (аварый, стыхійных бедстваў). Іх мэтай з’яўляецца своечасовасць і бесперапыннасць забеспячэння спажыўцоў (пакупнікоў) вызначаным відам прадукцыі і задавальненне спажывецкага попыту, выкананне дагаворных абавязкаў. З.т. ствараюцца ў аптовых і рознічных установах гандлю, у вытворца і спажыўца. Запасы сыравіны, матэрыялаў, топліва паліва*, некаторых відаў машын і абсталявання, харчовых і інш. тавараў, прызначаных на выпадак надзвычайных абставін, часта называюць дзяржаўнымі рэзервамі. З.т. не павінны быць залішнімі, бо пры гэтым павялічваюцца выдаткі вытворчасці і абарачэння. Гл.таксамаЗапасы вытворчыя. У.Р.Залатагораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНФАРМАЦЫ́ЙНА-ВЫЛІЧА́ЛЬНЫ ЦЭНТР,
установа ці яе арганізацыйнае падраздзяленне для збору, назапашвання, апрацоўкі, захавання, пошуку і перадачы інфармацыі, забяспечанае тэлекамунікацыямі і ЭВМ. Выкарыстоўваецца ў аўтаматызаваных сістэмах кіравання, вытв-сці, навуцы, медыцыне, транспарце і інш.
І.-в.ц. маюць супер-, міні- і мікраЭВМ, аб’яднаныя ў лакальныя камп’ютэрныя сеткі, атаксама сродкі і метады для апрацоўкі вял. масіваў даных, доступу да розных інфарм. сістэм і рэгіянальных (тэрытарыяльных) і глабальных сетак (напр., да Інтэрнета). Адрозніваюцца складам абсталявання. характарам вырашальных задач, узроўнем аўтаматызацыі і інш.
На Беларусі распрацоўку і ўкараненне інфарм. тэхналогій і інфарм. забеспячэнне ўстаноў Нац.АН праводзіць навук.-інж. прадпрыемства «Інфармацыйныя тэхналогіі» ў складзе н.-д. аб’яднання «Кібернетыка» Нац.АН. Гл.таксамаВылічальная сістэма, Вылічальны цэнтр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЕ́РНІКА І ГРЭ́ШЭМА ЗАКО́Н,
эканамічны закон аб неабходнасці строгага вызначэння колькасці грошай, якія знаходзяцца ў абарачэнні. У адносінах да метал. грошай гэты закон сфармуляваў М.Капернік у 1526. Ён лічыў, што лішак грошай звыш устаноўленай колькасці непазбежна вядзе да змянення рыначнай ацэнкі манет, да таго, што «за манету нельга набыць такую колькасць серабра, якую яна ў сабе заключае». Англ.дзярж. дзеяч і фінансіст 16 ст. Т.Грэшэм таксама прыйшоў да высновы, што «горшыя грошы выцясняюць з абарачэння лепшыя». Дзеянне К. і Г. з. характэрна ў асн. для біметалізму, атаксама пры інфляцыі, калі залатыя і сярэбраныя манеты свядома выводзяцца са сферы абарачэння і ў ёй звычайна застаюцца папяровыя грошы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРО́ПЛЯ,
невялікі аб’ём вадкасці, абмежаваны ў стане раўнавагі паверхняй вярчэння. Утвараецца пры павольным выцяканні вадкасці з невял. адтуліны, пры сцяканні яе з краю паверхні, пры распыленні і эмульгаванні вадкасці, атаксама пры кандэнсацыі пары на цвёрдай нязмочвальнай паверхні ці ў газавым асяроддзі на цэнтрах кандэнсацыі.
Форма К. вызначаецца ўздзеяннем паверхневага нацяжэння і знешніх сіл, напр., сілы цяжару; у стане бязважкасці К. мае форму шара. На змочвальнай паверхні К. прымае форму шаравога сегмента з вострым краявым вуглом, на нязмочвальнай — з тупым. Ціск пары каля паверхні К. залежыць ад яе радыуса і вызначаецца Кельвіна ўраўненнем. Гл.таксамаЗмочванне.
Выцяканне вады з капілярнай трубкі з утварэннем кропель (павялічана ў 3 разы).