запаленне слізістай абалонкі прамой кішкі. Часцей бывае ў спалучэнні з запаленчымі зменамі інш. аддзелаў кішэчніка (напр., неспецыфічны язвавы каліт). Бывае П. банальнага характару (пастаяннае траўміраванне ў педэрастаў). Трэшчыны і кровазліцці ў слізістай абалонцы кішкі з’яўляюцца варотамі ВІЧ-інфекцыі і развіцця СНІДу. Прыкметы П.: адчуванне пякоты ў вобласці задняга праходу, частыя пазывы позывы* на стул, выдзяленні слізі, крыві. Лячэнне тэрапеўт., хірургічнае. Гл. таксама Практалогія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЛІ́Ў,
адносна вузкая водная прастора, якая раздзяляе якія-небудзь участкі сушы і злучае сумежныя водныя басейны або іх часткі. Звычайна П. мае свой асобны гідралагічны рэжым, які залежыць ад рэжыму злучаных ім вадаёмаў або частак вадаёмаў, даўжыні, шырыні і глыбіні П. Макс. памеры: даўж. 1760 км (Мазамбікскі П. паміж Афрыкай і в-вам Мадагаскар), шыр. да 1120 км (П. Дрэйка, паміж архіпелагам Вогненная Зямля і Паўд. Шэтландскімі а-вамі, злучае Атл.ак. з Ціхім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЛЮ́ВІЙ (адлац. proluo выношу цячэннем),
комплекс рыхлых адкладаў часовых водных патокаў. Тэрмін прапанаваў рус. геолаг А.П.Паўлаў у 1914. Утвараецца каля падножжа гор, а таксама ў конусах вынасу далін і яроў. Складаецца з вял. абломкаў і валуноў горных парод, галькі, жвіру і інш., якія зменьваюцца да перыферыі дробназярністымі пяскамі, супескамі, лёсападобнымі суглінкамі і глінамі. Злучаныя конусы вынасу ўтвараюць пралювіяльныя шлейфы. На Беларусі П. трапляецца ў межах узгорыста-градавага (Беларуская града) і ярыстага рэльефу.
хаатычныя палавыя зносіны са многімі партнёрамі. Пашыраны сярод падлеткаў. Да П. можа прывесці паталаг. павышаная палавая цяга (сексуальная растарможанасць узнікае пры пашкоджаннях глыбінных структур мозга, розных расстройствах псіхікі). Часта спалучаецца з алкагалізмам. У чалавечым грамадстве станаўленню норм шлюбу і формы сям’і папярэднічалі нічым не акрэсленыя адносіны паміж паламі. П. у жывёл — форма палавых зносін, пры якой за сезон размнажэння адбываецца хаатычнае спарванне з рознымі партнёрамі. Гл. таксама Панміксія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТАЗА́Н (ням. Partisane адфранц. pertuisane),
кап’ё з плоскім і доўгім металічным наканечнікам, замацаваным на дрэўку даўжынёй да 2,5 м і больш. Наканечнік упрыгожвалі арнаментам, выявай герба і інш.; дрэўка размалёўвалі або абшывалі аксамітам, шоўкам і інш. У 16 ст. П. — зброя ландскнехтаў, У 17 — целаахоўнікаў пры манархах, у т. л. ў Рэчы Паспалітай. Пад назвай эспатон быў на ўзбраенні рас. арміі да пач. 19 ст.
Пратазан з выявай гербаў Рэчы Паспалітай. Каля 1700.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́РЫСЬ,
у старажытным жывапісе контурны малюнак на паперы, які для жывапісца быў іканаграфічным узорам або матэрыялам пры кампаноўцы кананічных схем абраза, насценнай размалёўкі, мініяцюры. П. магла быць малюнкам ад рукі (нават самаст. кампазіцыяй), механічнай копіяй з жывапіснага арыгінала і інш. Найчасцей па контуры малюнка П. рабілі невял. адтуліны, праз якія спосабам прыпароху (нанясенне тоўчанага вугалю ці інш. фарбавальніка) выява пераносілася на аснову будучага твора. Лепшыя П. складаліся ў спец. альбомы для іканапісцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУСТЫ́Т (ад прозвішча Ж.Л.Пруста),
рубінавае серабро, рубінавая падманка, сярэбраная падманка, мінерал класа сульфідаў, мыш’яковая сульфасоль серабра, Ag3AsS3. Мае 65,42% серабра. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Утварае зярністыя агрэгаты, прызматычныя крышталі, часта двайніковыя і трайніковыя зросткі. Колер рубінава-чырвоны, паўпразрысты. Бляск алмазны. Цв. 2—2,5. Шчыльн. 5,6 г/см³. Трапляецца ў кальцытавых жылах нізкатэмпературных гідратэрмальных радовішчаў. Гіпергенны П. утвараецца ў зоне акіслення сярэбраных радовішчаў. Важны кампанент сярэбраных руд. Трапляецца ў Чылі, Францыі, Чэхіі, Канадзе, ЗША, Мексіцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭ́МІКСЫ (адлац. prae раней, перад + misceo змешваю),
абагачальныя сумесі біялагічна актыўных рэчываў. Выкарыстоўваюцца для павелічэння пажыўнасці камбікармоў і паляпшэння іх біял. ўздзеяння на арганізм с.-r. жывёл. Паводле складу вылучаюць П. вітамінныя, мінер., вітамінна-тэрапеўт. і інш. У склад уваходзяць: напаўняльнік (аўсяная, травяная мука, вотруб’е, макуха, дрожджы і інш.) і біялагічна актыўныя рэчывы (вітаміны, мікраэлементы, амінакіслоты, ферменты, антыбіётыкі, антыаксіданты і інш.). Вырабляюць на камбікормавых з-дах для жывёл розных відаў, узростаў і кірункаў прадукцыйнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭ́СПА (Prespa),
возера на З Балканскага паўвострава, на мяжы Македоніі, Албаніі і Грэцыі. Пл. 285 км². Глыб. 54 м. Знаходзіцца ў міжгорнай катлавіне каля паўн. краю гор Пінд, на выш. 853 м. Злучана пратокай з воз. Мікры-П. Мяркуецца, што падземны сцёк ідзе праз карставыя поласці ў воз. Ахрыдскае (16 км на ПнЗад П.). Штогадовыя ваганні ўзроўню 1,5—2 м. Рыбалоўства. На берагах П. — нац. паркі Галічыца (Македонія), Мікра-Прэспа (Грэцыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭС-ФО́РМА (адням. Pressform),
прыстасаванне для атрымання аб’ёмных загатовак (вырабаў) рознай канфігурацыі з розных матэрыялаў (металу, пластмас, гумы, керамічных і інш.) пад дзеяннем ціску, што ствараецца на ліцейных машынах ці прэсах. Мае адну ці некалькі афармляльных (фармавальных) поласцей, якія з’яўляюцца адваротным адбіткам вонкавай паверхні загатоўкі. Пры прасаванні полых вырабаў ўнутраныя поласці фармуюць пуансонамі (стрыжнямі).