лёгкае быстраходнае судна. Мае днішча адмысловай формы (з папярочнымі ўступамі — рэданамі — для змяншэння плошчы сутыкнення з вадой). У час руху пры абцяканні такога днішча ўзнікае гідрадынамічная сіла, якая падымае насавую частку і выклікае агульнае ўсплыванне судна (яно быццам бы слізгае па паверхні вады — глісіруе).
Глісер прыводзіцца ў рух грабнымі (часам паветранымі) вінтамі ад рухавікоў унутр. згарання (скорасць больш за 200 км/гадз). Бываюць з рэактыўнымі рухавікамі (скорасць больш за 300 км/гадз). Пашыраны ў спорце (гоначныя глісеры, напр.скутэр), ваенна-марскім (тарпедныя і ракетныя катэры) і пасажырскім флоце (паштова-пасажырскія катэры, аварыйна-выратавальныя судны і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛІ́Я (ад грэч. glia клей),
нейраглія, сукупнасць клетак нерв. тканкі, што запаўняюць прастору паміж нейронамі галаўнога і спіннога мозга і крывяноснымі сасудамі ў ц. н. с. Займаюць каля 40% яе аб’ёму; забяспечваюць існаванне і спецыфічныя функцыі нерв. клетак (узбуджанасць, тармажэнне, распаўсюджанне імпульсаў па адростках нейронаў і ў вобласці сінаптычнага кантакту, звязаны з сінтэзам медыятараў, выконваюць апорную, трафічную, размежавальную, сакраторную і ахоўную функцыі. Колькасць іх у ц. н. с. млекакормячых каля 140 млрд. (з узростам павялічваецца). Клеткі гліі падзяляюцца на гліяцыты (макраглія) і мікраглію. Клеткі макрагліі сваімі адросткамі і целамі вакол цел і адросткаў нейрацытаў утвараюць аснову гематаэнцэфалічнага бар’ера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЯКО́ЎСКІ (Станіслаў) (1896, г.п. Поразава Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл. — 1943),
бел. грамадскі і культурны дзеяч, публіцыст. Д-р тэалогіі. Скончыў Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю, Грыгарыянскі ун-т у Рыме. Быў ксяндзом у прыходах Гродзеншчыны і Беласточчыны, выкладаў у Віленскіх бел. гімназіі і настаўніцкай семінарыі. Пасля высылкі польск. ўладамі з Вільні А.Станкевіча ўзначальваў бел. каталіцкую парафію. Арганізатар і выдавец бел. дзіцячага час. «Пралескі». Аўтар шэрагу артыкулаў пабел. гісторыі, філасофіі, этыцы ў перыяд. друку, якія падпісваў уласным прозвішчам і псеўданімамі (Стасіла, Стасюк з-пад Нёмна і інш). Расстраляны ням.-фаш. захопнікамі разам з групай бел. каталіцкіх святароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГНЕ́ЙЗЕНАЎ ((Gneisenau) Аўгуст Вільгельм Антон) (27.10.1760, Шыльдаў, каля г. Торгаў, Германія — 23.8.1831),
прускі палкаводзец. Генерал-фельдмаршал (1825). Граф фон Нейдгарт (1814). Скончыў Эрфурцкі ун-т. Служыў у арміях Аўстрыі (1778—80), ням. княства Ансбах (1780—86) і Прусіі (з 1786). У 1807 камендант крэпасці Кольберг (цяпер г. Калобжэг, Польшча), кіраваў яе абаронай ад франц. войск да заключэння Тыльзіцкага міру 1807. Пасля паражэння Прусіі працаваў у камісіі па рэарганізацыі прускай арміі. З 1813 генерал-кватэрмайстар, нач. штаба Сілезскай арміі ген. Г.Блюхера. Здзейснены паводле задумы Гнейзенава манеўр прускай арміі садзейнічаў перамозе каля Ватэрлоо (1815). З 1818 губернатар Берліна і член Дзярж. савета Прусіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЛАД (Дзмітрый Сцяпанавіч) (н. 17.9.1932, в. Перароўскі Млынок Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны-геабатанік. Д-рбіял.н. (1995). Акад. Лясной акадэміі навук Украіны (1996). Скончыў Бел.тэхнал.ун-т (1957). З 1959 у Ін-це эксперым. батанікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па геабат. картаграфаванні, фарміраванні аптымальнай сеткі ахоўных прыродных тэрыторый і аб’ектаў, тыпалагічным і эколагагеаграфічным аналізе размяшчэння, фарміравання і сучаснага стану расліннага покрыва Беларусі. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.:
Растительность Белоруссии, ее картографирование, охрана и использование. Мн., 1979 (разам з І.Д.Юркевічам, У.С.Адзярыхам);
Рекреационные ресурсы бассейна Нарочи и их использование. Мн., 1989 (разам з І.Д.Юркевічам, Я.Л.Красоўскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГО́ЛОС НИ́ЗА»,
рукапісны літаратурна-грамадскі часопіс. Выдаваўся ў 1911 у г. Капыль (Мінская вобл.) на рус. мове гуртком «Самаразвіццё і самаадукацыя». Захаваліся № 1, 2, 3, 10. У іх супрацоўнічалі З.Жылуновіч (рэдактар першых нумароў, псеўд. Шулятнік, Капылянін), А.Гурло (псеўд. Л.Эхо), Х.Чарнышэвіч (псеўд. Н.Буржэнін), Дз.Чарнушэвіч (псеўд. Ф.Стрэмаў). Змешчаныя ў часопісе літ. творы маюць гісторыка-пазнавальнае значэнне, у іх перададзена імкненне нар. мас да свабоды і сац. справядлівасці. У публіцыст. артыкулах паказвалася сац.-эканам. і паліт. жыццё, крытыкавалася царскае самадзяржаўе. Да № 1—3 выдаваўся літ. дадатак на бел. мове «Вольная думка» (вядомы па ўрыўках).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЛЬДШМІТ ((Goldschmidt) Віктар Морыц) (27.1.1888, г. Цюрых, Швейцарыя — 20.3.1947),
нарвежскі геахімік, адзін з заснавальнікаў геахіміі. Замежны чл.-кар.АНСССР (1924). Вучыўся ў ун-тах Вены, Мюнхена і Осла (1905—11). З 1914 праф. і дырэктар Мінералагічнага ін-та ў Осла. З 1928 у Гётынгенскім ун-це, у 1935—42 і з 1946 дырэктар Геал. музея ў Осла. Навук. працы пафіз. хіміі мінералагенезісу, крышталяхіміі і хіміі мінералаў, горных парод і зямной кары. Сфармуляваў «мінералагічнае правіла фаз» (1911), законы ўтварэння крышт. структур, асновы тэорыі геахім. пашырэння элементаў (1923). Распрацаваў геахім. класіфікацыю хім. элементаў, даследаваў распаўсюджанне рэдкіх элементаў у зямной кары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКАГА КАМЕРЦЫ́ЙНАГА БА́НКА БУДЫ́НАК,
помнік грамадзянскай архітэктуры гістарызму. Пабудаваны ў 1901 (арх. С.Шабунеўскі) у стылі ампір. Рэканструяваны ў 1947. Мураваны 3-павярховы Г-падобны ў плане будынак. Фасады падзелены прафіляваным карнізным поясам на 2 ярусы: ніжні вырашаны ў выглядзе цокаля з руставанымі прасценкамі паміж прамавугольнымі аконнымі праёмамі, верхні — рытмічна завершаныя маскаронамі складаныя па форме картушы пілястраў, паміж якімі размешчаны нішы з 2 парамі прамавугольных праёмаў. Паміж 2-м і 3-м паверхамі скульпт. ўстаўкі з раслінным арнаментам. Балконы 3-га паверха ўпрыгожаны каванай агароджай. Цэнтр гал. фасада вылучаны рызалітам, гал. ўваход — паўкалонамі іанічнага ордэра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКІ КАМІТЭ́Т ДЭЛЕГА́ТАЎ, Камітэт саюза чыгуначнікаў Гомельскага раёна,
стачачны к-т, які кіраваў рэв. барацьбой працоўных Гомеля ў час Снежаньскага паўстання 1905. Дзейнічаў з 21.12.1905 па 1.1.1906. Утвораны на мітынгу рабочых і служачых Лібава-Роменскай чыг., дэпо і ст. Гомель-Палескі ў час усеаг. забастоўкі. Стварыў баявую дружыну, скінуў мясц. ўладу, кантраляваў працу чыг. тэлеграфа. Узяў на сябе ахову грамадскага парадку, абарону насельніцтва ад чарнасоценцаў. Устанавіў цесныя сувязі з забастовачным к-там ст. Жлобін. Заклікаў да забастоўкі ўсе чыг. станцыі, у выніку якой быў спынены рух на Палескай і Лібава-Роменскай чыг. 11 дзён трымаў пад кантролем горад і чыг. вузел. Спыніў дзейнасць пасля падаўлення забастоўкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАГРА́ФІЯ СУСВЕ́ТНАЙ ГАСПАДА́РКІ,
навука, якая вывучае сукупнасць узаемазвязаных нац. гаспадарак краін свету і іх развіццё ў працэсе міжнароднага падзелу працы. Падзяляецца на геаграфію сусв. прам-сці, сельскай гаспадаркі і знешнеэканам. сувязей. Даследуе асобныя рэгіёны, мацерыкі, блокі (напр., «Еўрапейскі Саюз»), тыпы краін (напр., краіны — экспарцёры нафты); спецыфічны раздзел — эканам. геаграфія Сусветнага ак. Існуюць таксама раздзелы па асобных геагр. аспектах развіцця сусв. эканомікі (напр., праблема ўздзеяння міжнар. падзелу працы на ўнутр. структуру гаспадаркі асобных краін). Галіновыя раздзелы геаграфіі сусветнай гаспадаркі цесна звязаны з комплексам глабальных праблем, напр., геаграфія энергетыкі — з энергасыравіннай праблемай, геаграфія сельскай гаспадаркі — з харч. праблемай, геаграфія знешнеэканам. сувязей — з праблемай адсталасці краін у эканам. развіцці.