горад, адм. ц.брыт. ўладання Бермудскія астравы. На в-ве Бермуда. Засн. ў 1790. 1,1 тыс.ж., з прыгарадамі каля 10 тыс.ж. (1993). Порт, вузел гандл. шляхоў праз Атлантычны ак. Аэрапорт. Цэнтр турызму. Суднарамонт. Харч.прам-сць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВО́РЫШЧА,
вёска ў Хойніцкім р-не Гомельскай вобл.Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 6 км на ПдЗ ад горада і 12 км ад чыг. ст. Хойнікі, 109 км ад Гомеля. 491 ж., 255 двароў (1997). Клуб, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУДЖРАНВА́ЛА,
горад на ПнУ Пакістана. Каля 700 тыс.ж. (1994). Трансп. вузел і гандл.цэнтр.Прам-сць: машынабудаванне (пераважна электратэхн.) і металаапрацоўка, баваўняная, гарбарна-абутковая; мукамольная, алейныя і рысаачышчальныя прадпрыемствы. Рамёствы (ганчарнае, маст. вырабы з слановай косці, бронзы і медзі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РНАЎШЧЫНА,
вёска ў Зубкаўскім с/с Клецкага р-на Мінскай вобл.Цэнтр калгаса. За 10 км ад горада і чыг. ст. Клецк, 140 км ад Мінска. 354 ж., 102 двары (1997). Сярэдняя школа, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНІ́ЛАВІЧЫ,
вёска ў Веткаўскім р-не Гомельскай вобл.Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на ПнЗ ад Веткі, 25 км ад Гомеля, 13 км ад чыг. ст. Касцюкоўка. 367 ж., 152 двары (1997). Пач. школа, клуб, аддз. сувязі. Царква.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПЕРБАЛІ́ЧНЫ ЦЫЛІ́НДР,
незамкнутая цыліндрычная цэнтр, паверхня 2-га парадку, накіроўная лінія якой — гіпербала. Кананічнае ўраўненне гіпербалічнага цыліндра ў прамавугольнай сістэме каардынат x2/a2 − y2/b2 = 1, дзе a, b — даўжыні паўвосяў гіпербалы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУ́ЛАНГАНГ, Уоланганг (Wollongong),
горад у Аўстраліі, на ПдУ штата Новы Паўднёвы Уэльс, на ўзбярэжжы Тасманава м. 250,1 тыс.ж. (1993). Чыг. станцыя. Буйны цэнтр чорнай металургіі і цяжкага машынабудавання; нафтаперапр., хім., тэкст., швейная прам-сць. Здабыча каменнага вугалю, каляровая металургія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУ́ЛЬКА,
вёска ў Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл.Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на Пн ад г. Драгічын, 118 км ад Брэста, 15 км ад чыг. ст. Драгічын. 415 ж., 166 двароў (1996). Клуб, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫСАЧА́НСКІ раён, адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—31. Утвораны 17.7.1924 у складзе Віцебскай акругі (да 26.7.1930). Цэнтр — в.Высачаны. Пл. 776 км², 420 нас. пунктаў (1925). Падзяляўся на 10 сельсаветаў. Скасаваны 8.7.1931, яго тэр. ўвайшла ў склад Лёзненскага раёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯ́ЗАНЬ,
вёска ў Дзяржынскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Мінск—Дзяржынск. Цэнтр Фаніпальскага с/с. За 13 км на ПнУ ад г. Дзяржынск, 25 км ад Мінска, 0,5 км ад чыг. ст. Фаніпаль. 200 ж., 71 двор (1996). Бібліятэка.