чатырохгранны слуп, завершаны скульпт. выявай галавы першапачаткова бога Гермеса (адсюль назва), потым стараж. багоў, з 5 ст. да н.э. і партрэтнымі выявамі дзярж. дзеячаў, філосафаў і інш. У ант. эпоху герма — пераважна межавы знак, паказальнік дарог, з 16 ст. — від дэкар. і садова-паркавай скульптуры.
Гермы на фасадзе палаца ў вёсцы Паланэчка Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКІ ЗАВО́Д ГАНДЛЁВАГА МАШЫНАБУДАВА́ННЯ.
Засн. ў 1961 для выпуску пасудамыйных машын для прадпрыемстваў грамадскага харчавання. Гал.вытв. цэхі ўведзены ў дзеянне ў 1963—73. З 1987 Гродзенскае вытворчае аб’яднанне гандл. машынабудавання, з 1.4.1995 сучасная назва. Асн. прадукцыя (1997): пасудамыйныя машыны для прадпрыемстваў грамадскага харчавання, быт. і прамысл. электраводанагравальнікі, вырабы мед. і с.-г. тэхнікі, тавары культ.-быт. прызначэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВАНАЦЦАЦІПЕ́РСНАЯ КІ́ШКА,
пачатковы аддзел тонкай кішкі ад выхадной адтуліны страўніка да парожняй кішкі. Даўжыня яе ў чалавека 27—30 см (прыблізна 12 папярочнікаў пальца, адсюль назва). У поласці Д.к. адкрываюцца вывадныя пратокі падстраўнікавай залозы і печані. Залозістыя элементы сценкі выдзяляюць сакрэт, у якім ёсць ферменты, неабходныя для ператраўлення бялкоў, тлушчаў і вугляводаў (у поласці Д.к. ператраўленне рэчываў найб. інтэнсіўнае).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУКА́Т (італьян. ducato ад позналац. ducatus герцагства),
агульнаеўрапейская назва залатой манеты, якую з 1284 чаканіла Венецыя. Чаканілі ў Венгрыі і Чэхіі (каля 1325—26), Германіі (сярэдзіна 14 ст.), Польшчы (1320, 1528), ВКЛ (1562). На тэр. Беларусі ў 14—16 ст.найб. пашыраны венгерскі Д., у 16—18 ст. абарачаўся Д. Паўд. Нідэрландаў і Германіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУРАЛЮМІ́Н (ад ням. Düren — горад, дзе была распачата прамысл.вытв-сць сплаву, + алюміній),
дзюраль, дзюралюміній, назва групы сплаваў на аснове алюмінію. Мае дабаўкі (па масе) медзі (2,2—5,2%), магнію (0,2—2,7%), марганцу (0,2—1%). Найб. трывалы і найменш каразійнаўстойлівы сярод алюмініевых сплаваў, таму Д. часта плакіруюць чыстым алюмініем. Выкарыстоўваюць як канстр. матэрыял у авіяц. і трансп. машынабудаванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНЯЯ АСО́БАЯ ВАЕ́ННАЯ АКРУ́ГА,
назваБеларускай ваеннай акругі з 11.7.1940 да пач.Вял.Айч. вайны. У акругу ўваходзілі 3, 4, 10 і 13-я арміі. Камандуючы ген. арміі Дз.Р.Паўлаў, чл.Ваен. савета карпусны камісар А.Я.Фаміных, нач. штаба ген.-м. У.Я.Клімаўскіх. Штаб знаходзіўся ў Мінску. 22.6.1941 пераўтворана ў Заходні фронт 1941—44.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНДАПАКІСТА́НЦЫ,
агульная назва выхадцаў з Пд Азіі (пераважна з Індыі і Пакістана) за межамі Індастана. Агульная колькасць 6,41 млн.чал. (1992). Жывуць у Малайзіі (1,65 млн.чал.), Вялікабрытаніі (1,55 млн.чал.), ПАР, ЗША, Саудаўскай Аравіі, Сінгапуры, Аб’яднаных Араб. Эміратах, Канадзе, Танзаніі і інш. Гавораць на мовах краін пражывання, хіндзі, тамілі. Вернікі — індуісты, мусульмане-суніты, сікхі, джайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСТЫТУ́Т (ад лац. institutum установа, устанаўленне),
1) назва навукова-даследчай ці навучальнай установы, якая дае вышэйшую адукацыю ў якой-н. галіне.
2) Сярэдняя навуч. ўстанова закрытага тыпу для жанчын дваранскага паходжання у дарэв. Расіі.
3) Сукупнасць прававых норм у якой-н. сферы грамадскіх адносін (напр., І. грамадзянства); пэўная арганізацыя грамадскай дзейнасці і сац. адносін (напр., І. сям’і і шлюбу).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́МПТАНАЎСКАЯ ДАЎЖЫНЯ́ ХВА́ЛІ,
фізічная велічыня, якая мае размернасць даўжыні і вызначае вобласць праяўлення рэлятывісцкіх квантавых эфектаў. Для элементарнай часціцы з масай m К.д.х.
,
— пастаянная Планка, c — скорасць святла ў вакууме. Назва звязана з тым, што λ0 вызначае змену даўжыні хвалі эл.-магн. выпрамянення ў Комптана эфекце на адпаведнай часціцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НСУЛЬСТВА,
назва перыяду ў гісторыі Францыі ад дзярж. перавароту 9.11.1799 (Васемнаццатага брумера 8-га года рэспублікі) да абвяшчэння Напалеона Банапарта (гл.Напалеон I) 18.5.1804 імператарам; адна з форм ваен. дыктатуры, якая змяніла рэжым Дырэкторыі. Намінальна ўлада належала тром консулам, выбраным на 10 гадоў, фактычна — 1-му консулу Банапарту (у 1802 яны абвешчаны пажыццёвымі консуламі Франц. рэспублікі).