возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, за 4 км на ПнУ ад г. Браслаў. На тэр.нац. парку Браслаўскія азёры, уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Пл. 4,88 км², даўж. 3,75 км, найб.шыр. 1,6 км, найб.глыб. 9,1 м, даўж. берагавой лініі 15,2 км. Пл. вадазбору 249 км². Схілы катлавіны на Пн і У высокія, абразійныя, на Пд і З спадзістыя, месцамі забалочаныя. Берагавая лінія звілістая. У катлавіне вылучаюць цэнтр. плёс з плоскім дном, паўн., зах. і паўд. плёсы, аддзеленыя астравамі або падняццямі. 4 астравы агульнай пл. 0,11 км². Найб. глыбіні ў паўд. плёсе. На мелкаводдзі дно пясчанае, глыбей выслана глеямі. Расліннасць каля берагоў утварае перарывістую паласу шыр. 15—20 м. Злучана пратокамі з азёрамі Струста і Неспіш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛАСА ПАЎНО́ЧНЫ, Волас Паўночны,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, за 6,5 км на ПнУ ад г. Браслаў. На тэр.нац. парку Браслаўскія азёры, уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Пл. 4,21 км², даўж. 3,56 км, найб.шыр. 2,5 км, найб.глыб. 29,2 м, даўж. берагавой лініі 13,7 км. Пл. вадазбору каля 12 км². Схілы катлавіны пад лесам, на Пд, У і ПнУ высокія, на З і Пн нізкія, спадзістыя, часткова разараныя. Дно са шматлікімі ўпадзінамі і мелкаводдзямі. Мелкаводная зона вузкая, пясчаная, глыбей — сапрапелі і глеі. Зарастае падводнай расліннасцю да глыб. 6—7 м. Вада вызначаецца высокай празрыстасцю і чысцінёй. Мае багаты жывёльны свет. Сярод беспазваночных трапляюцца рэлікты ледавіковага перыяду — лімнакалянус, бакаплаў Паласа. Злучана пратокай з воз. Воласа Паўднёвы, канавай з воз. Снуды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛЬБЕРАВІЧЫ, Вольбаравічы, Ольбаравічы,
вёска ў Бярэзінскім с/с Докшыцкага р-на Віцебскай вобл.За 14 км на У ад г. Докшыцы, 226 км ад г. Віцебск, 26 км ад чыг. ст. Параф’янава. 69 ж., 37 двароў (1996). Базавая школа, клуб, аддз. сувязі.
Волберавічы ўзніклі не пазней як у 15 ст. на тэр. ўладанняў Манівідаў у стараж. Харэцкай вол. У 17—18 ст. упамінаюцца як уласнасць кармелітаў. Уваходзілі ў Ашмянскі пав. Віленскага ваяв. З 1793 у Рас. імперыі, у складзе Докшыцкага, з 1797 — Барысаўскага пав. У 1886 — 350 ж., 36 двароў, правасл. царква. З 1924 вёска ў Бярэзінскім с/с Бягомльскага, у 1962—65 Глыбоцкага, у 1960—62 і з 1965 Докшыцкага р-наў. У 1941—44 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія ў жн. 1943 спалілі Вольберавічы і загубілі большую частку жыхароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКТЫ́ЎНАСЦЬ,
1) у хіміі, актыўнасць каталізатара — здольнасць паскараць хім. рэакцыю. Вызначаецца як скорасць рэакцыі ў дадзеных умовах без уліку скорасці той жа рэакцыі пры адсутнасці каталізатара. Паверхневая актыўнасць — здольнасць рэчыва пры адсорбцыі зніжаць паверхневае нацяжэнне на мяжы падзелу дзвюх фазаў. Вызначаецца велічынёй —
, дзе σ — каэфіцыент паверхневага нацяжэння, c — аб’ёмная канцэнтрацыя рэчыва. Уласцівая паверхнева-актыўным рэчывам.
2) У хімічнай тэрмадынаміцы — велічыня, якая адпавядае тэрмадынамічным уласцівасцям рэчыва ў рэальным растворы. Вызначаецца праз змену пэўных фіз. велічыняў (пругкасці пары, т-ры замярзання, кіпення і інш.) пры змене канцэнтрацыі рэчываў у растворах. Адхіленне ўласцівасцяў рэальнага раствору ад уласцівасцяў ідэальнага характарызуецца каэфіцыентам актыўнасці (адносінай актыўнасці да канцэнтрацыі).
3) У ядзернай фізіцы — велічыня, роўная колькасці радыеактыўных распадаў за адзінку часу; адна з асн. характарыстык радыеактыўнасці. Адзінка актыўнасці ў СІ — бекерэль, пазасістэмная адзінка — кюры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУ́СТЫКА АРХІТЭКТУ́РНАЯ,
раздзел акустыкі, які вывучае гукавыя працэсы гал. чынам у закрытых памяшканнях. Выкарыстоўвае заканамернасць хвалевай, геам., статыстычнай акустыкі і электраакустыкі, даныя псіхафізіял. і слыхавога ўспрымання, стварае аптымальныя ўмовы чутнасці гаворкі, спеваў, музыкі ў аўдыторыях, кіна- і тэатр. залах, радыё-, тэле- і кінастудыях.
Адзін з асн. крытэрыяў акустычных якасцяў памяшканняў — час рэверберацыі (працягласць затухання гуку пасля спынення дзеяння яго крыніцы). Рэшткавае гучанне ўзнікае з-за шматразовага адбіцця гуку ад паверхняў памяшкання і размешчаных у ім прадметаў. Працягласць гучання расце з павелічэннем аб’ёму памяшкання, памяншаецца — з ростам гукапаглынання агараджальнымі канструкцыямі і мэбляй.
Задача акустычнага праектавання забяспечыць аптымальнасць часу рэверберацыі і аднолькава добрую чутнасць ва ўсіх пунктах памяшкання. Дасягаецца выбарам аптымальных памераў і формы памяшкання, агараджальных канструкцый і ўнутранай аддзелкі. У вял. залах выкарыстоўваюць электраакустычныя сістэмы гукаўзмацнення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКЦЫ́З (франц. accise ад лац. accidere абразаць),
від ускоснага падатку на тавары і паслугі ўнутр. вытв-сці. Аб’ектам такога абкладання, як правіла, з’яўляюцца тавары масавага ці абмежаванага выкарыстання, прадметы раскошы, а таксама пашыраныя камунальныя, трансп., культ. і інш. паслугі. Некаторыя краіны ў пратэкцыянісцкіх мэтах абкладаюць акцызам і імпартныя тавары (звыш мытных пошлін). Акцыз уключаецца ў цану тавару і ў тарыф за паслугі і фактычна перакладваецца на спажыўца. З’яўляецца важнай крыніцай даходаў дзярж. бюджэту. У 1904 у Расіі акцыз (разам з віннай манаполіяй) даваў амаль 50% бюджэтных даходаў. У б.СССР у 1930—31 быў адменены. У Рэспубліцы Беларусь уведзены законам «Аб акцызах» ад 19.12.1991, які вызначае тавары і паслугі, што абкладаюцца акцызам. Плацельшчыкамі акцызу з’яўляюцца юрыд. і фіз. асобы, якія ажыццяўляюць вытв. і камерцыйную дзейнасць, аказваюць паслугі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКЦЯ́БР,
вёска ў Беларусі, у Лагойскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса «Спадарожнік». За 36 км на Пн ад г.п. Лагойск, 76 км ад Мінска, 65 км ад чыг. ст. Смалявічы. 736 ж., 237 двароў (1994). Сярэдняя і пачатковая школы, Дом культуры, 2 б-кі, аддз. сувязі. Касцёл і царква. Магіла жыхароў в. Расохі, спаленых ням.-фаш. захопнікамі ў Вял.Айч. вайну.
Вядома з пач. 16 ст. як Хатаевічы, уласнасць кн. В.І.Саламярэцкага. У 18 ст. мястэчка Мінскага пав., уласнасць мясц. дамініканскага кляштара. Пасля далучэння ў 1793 да Рас. імперыі ў Барысаўскім пав. У 1908 — 466 ж., 82 двары. З 1924 цэнтр сельсавета ў Барысаўскай акр., з 1927 у Плешчаніцкім р-не. У 1939 в. Хатаевічы перайменавана ў Акцябр. З 1962 у Лагойскім р-не.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬФ’Е́РЫ ((Alfieri) Віторыо) (16.1.1749, г. Асты, Італія — 8.10.1803),
італьянскі драматург і паэт; стваральнік нац. трагедыі класіцызму. Скончыў Турынскую ваен. акадэмію (1766). Аўтар трагедый: «любоўных» («Антоній і Клеапатра», 1774—75; «Піліп», 1776; «Актавія», 1779, і інш.), «свабоды» («Віргінія», 1777; «Змова Пацы», 1777—81; «Брут I», «Брут II», абедзве 1786, і інш.), «пра барацьбу за трон» («Дон Гарсія», 1774—78; «Марыя Сцюарт», 1777—86, і інш.), «сямейных пачуццяў» («Антыгона», 1775—76; «Альцэста», 1797, і інш.), «унутранай барацьбы» («Саул», 1782); «Міра», 1784); камедый у вершах (1800—03): «Адзіны», «Нямногія», «Проціяддзе», «Развод» і інш.; эпіграм, сатыр, празаічных памфлетаў (зб. «Ненавіснік Галаў», 1799); трактатаў «Пра тыранію», «Пра ўладара і літаратуру» (абодва 1789); аўтабіяграфіі «Жыццё Віторыо Альф’еры з Асты, расказанае ім самім» (1806). Яму належаць каля 200 санетаў і пераклады з антычных класікаў.
на Пн Польшчы. Пл. 12,3 тыс.км², нас. 738,6 тыс.чал., гарадскога 58% (1987). Адм. цэнтр — г.Ольштын. Найб. гарады: Ольштын, Кентшын, Ілава, Шчытна, Аструда. Большую частку Альштынскага ваяводства займаюць Мазурскае і Ілаўскае паазер’і, на Пн — Старапруская нізіна. У сярэдняй і паўд.-зах. частках марэнныя ўзвышшы (да 312 м над узр. м.). Клімат умераны, марскі. Сярэдняя т-растудз. -3,5 °C, ліп. 17,5 °C, ападкаў 550 ммза год. Шматлікія рэкі бас. Віслы і Прэголі, найб. азёры — Язёрак, Нара, Ланскае і інш. Глебы дзярнова-падзолістыя. Вядучая галіна эканомікі — сельская гаспадарка. Вырошчваюць кармавыя культуры, жыта, ячмень, авёс, бульбу; гадуюць свіней і буйн. раг. жывёлу, пераважна малочнага кірунку. Прам-сць: маш.-буд., лёгкая, хім., дрэваапр., харчовая. Турызм (азёры, поле Грунвальдскай бітвы 1410).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСА́НДРА АРХІПЕЛА́Г (Alexander Archipelago),
каля зах. ўзбярэжжа Паўн. Амерыкі, у Ціхім ак., частка тэр. ЗША, штат Аляска. Пл. 36,8 тыс.км². Каля 1100 а-воў і скал; найбольшыя а-вы: Баранава, Прынца Уэльска Прынца Уэльскага, Адміралцейства, Чычагова і інш. Рэльеф горны, са слядамі стараж. зледзяненняў. Выш. да 1432 м. Берагі стромкія, моцна расчлянёныя, часткова фіёрдавыя. Складзены з інтрузіўных і метамарфічных парод. Клімат умераны, марскі. Сярэдняя т-растудз. ад -1,6 °C на Пн да 1,2 °C на Пд; ліп. адпаведна 12 °C і 14 °C. Ападкаў ад 2000 да 3000 ммза год. Да выш. 1000—1100 м хваёвыя лясы (сітхінская елка і інш.), якія змяняюцца альпійскімі лугамі. Рыбалоўства, зверагадоўля, лесараспрацоўкі. Нацыянальны парк Адміралці. Адкрыты ў 1741 рус. экспедыцыяй В.Берынга і А.Чырыкава. Да 1867 належаў Расіі.