НАРАДЖАЛЬНАСЦЬ.
Адной з прычын натуральнай страты насельніцтва Беларусі, якая адбываецца з сярэдзіны 1990-х
Зніжэнне паказчыкаў нараджальнасці паводле ўзросту ў пасляваенны час было нераўнамернае. Адбывалася зніжэнне нараджальнасці ва ўзроставых групах 25—29 гадоў і 30—34 гады, і чым старэйшай была ўзроставая група, тым вышэйшыя былі тэмпы зніжэння нараджальнасці. У 1960-я
У краіне адзначаецца рост пазашлюбнай нараджальнасці. У наш час амаль кожнае пятае дзіця нараджаецца ў жанчын, якія не зарэгістравалі шлюб (для параўнання ў Швецыі доля пазашлюбных нараджэнняў складае 53%, у Нарвегіі — 48%, у Даніі — 47%, у Францыі — 35%, у Вялікабрытаніі — 34%). На Беларусі найвышэйшая доля нараджэнняў па-за шлюбам адзначаецца ва ўзроставых групах маці, маладзейшых за 20 гадоў, і 35—39 гадоў. У 1999 кожнае пятае дзіця, якое нарадзілася на вёсцы, было пазашлюбным. У абсалютным выражэнні амаль 64% пазашлюбных нараджэнняў у краіне прыпадае на горад.
| Гады | Колькасць народжаных на 1000 жанчын адпаведнага ўзросту | СКН* | |||||||
| 15-49 | да 20 | 20—24 | 25—29 | 30—34 | 35—39 | 40-44 | 45—49 | ||
| 1958—1959 | |||||||||
| Усяго | 91 | 16,2 | 146,8 | 177,6 | 120,5 | 71,1 | 22,6 | 4,2 | 2,764 |
| Горад | 76,6 | 13,3 | 122,1 | 148,4 | 94 | 48,9 | 12,1 | 1,5 | 2,154 |
| Вёска | 98,9 | 17,6 | 162,8 | 194 | 136,8 | 83,7 | 27,8 | 5,2 | 3,100 |
| 1969—1970 | |||||||||
| Усяго | 61,3 | 19,6 | 161,6 | 134,5 | 87,1 | 43,2 | 12,3 | 1,3 | 2,331 |
| Горад | 60,4 | 19,4 | 145,8 | 120,7 | 76 | 32,5 | 7,7 | 0,7 | 2,027 |
| Вёска | 62,3 | 19,8 | 192,9 | 152,3 | 99,6 | 51,6 | 15,8 | 1,7 | 2,736 |
| 1978—1979 | |||||||||
| Усяго | 60,8 | 30,4 | 171,1 | 117,5 | 60,9 | 23,4 | 6,3 | 0,4 | 2,052 |
| Горад | 62 | 27,2 | 154,2 | 110,1 | 55,9 | 18,1 | 4,3 | 0,2 | 1,835 |
| Вёска | 58,6 | 36,7 | 219,5 | 139,5 | 73,6 | 31,9 | 8,8 | 0,6 | 2,629 |
| 1989 | |||||||||
| Усяго | 62,1 | 39,9 | 181,6 | 109,4 | 50,2 | 18,2 | 4,3 | 0,2 | 2,026 |
| Горад | 59,0 | 34,2 | 167,8 | 107,3 | 48,1 | 16,2 | 3,6 | 0,1 | 1,885 |
| Веска | 72,1 | 58,7 | 225,1 | 116,7 | 57,7 | 25,7 | 6,8 | 0,3 | 2,520 |
| 1999 | |||||||||
| Усяго | 35,3 | 29,6 | 110,6 | 73,8 | 33,4 | 10,3 | 2,0 | 0,1 | 1,308 |
| Горад | 32,3 | 24,8 | 101,5 | 70,3 | 31,5 | 9,4 | 1,7 | 0,1 | 1,200 |
| Вёска | 45,6 | 47,5 | 143,6 | 85,0 | 39,3 | 13,8 | 3,4 | 0,2 | 1,719 |
| 2002 | |||||||||
| Усяго | 33,3 | 23,5 | 96,6 | 73,1 | 37,1 | 11,7 | 2,1 | 0,1 | 1,222 |
| Горад | 31,2 | 19,6 | 87,0 | 70,5 | 36,8 | 11,0 | 1,9 | 0,1 | 1,132 |
| Вёска | 40,8 | 37,0 | 139,1 | 82,3 | 37,9 | 14,0 | 2,8 | 0,2 | 1,607 |
* СКН — сумарны каэфіцыент нараджальнасці, які паказвае сярэднюю колькасць дзяцей, якіх можа нарадзіць жанчына за ўсё жыццё пры ўмове захавання ўзроўню паўзроставай нараджальнасці разліковага перыяду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)




