паэзія эпохі элінізму, названая па найбуйнейшым яе цэнтры Александрыі Егіпецкай. Бытавала ў 4—1 ст. да н.э. на тэр.б. імперыі Аляксандра Македонскага. Характэрныя рысы: адмаўленне адграмадз. тэматыкі, паглыблены псіхалагізм і ўвага да асабістых перажыванняў асобы, павышаная цікавасць да асобных дэталяў побыту, аслабленне веры ў багоў (міф ператвараецца ў займальную казку). У александрыйскай паэзіі пераважала любоўная тэма, сярод жанраў — гімн, элегія, ямб, эпіграма, ідылія. Прадстаўнікі александрыйскай паэзіі: Калімах, Апалоній Радоскі, Лікафрон, Феакрыт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕ́НЕВЫ ГРЫБ, плютэй аленевы (Pluteus cervinus),
шапкавы базідыяльны грыб з роду плютэй сям. мухаморавых. Пашыраны па ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды, у тундры — ласунак аленяў (адсюль назва). На Беларусі трапляецца ўсюды; расце на пнях і ламаччы розных дрэвавых парод.
Шапка дыям. 3—10 см, у маладых грыбоў званочкавая, потым распасцёртая. Мякаць белая, мяккая, з непрыемным пахам рэдзькі. Пласцінкі шырокія, частыя, белыя, потым ружаватыя ад спораў. Ядомы ў свежым, марынаваным, салёным выглядзе.
правіцель Егіпта з 1757. Дзіцем прададзены ў рабства. У Егіпце з 1747, воін-раб (мамлюк) правіцеля краіны Ібрахіма Кетходы, у 1748 атрымаў свабоду, стаў беем. У час руска-турэцкай вайны 1768—74 узняў паўстанне супраць Турцыі. У 1770 абвясціў незалежнасць Егіпта і стаў яго султанам. У 1771 заваяваў амаль усю Сірыю. У 1773 разбіты мяцежнікамі, паранены і ўзяты ў палон. Памёр ад ран.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬЕ́НДЭ ГО́СЕНС ((Allende Gossens) Сальвадор) (26.7.1908, г. Вальпараіса, Чылі — 11.9.1973),
дзярж. і паліт. дзеяч Чылі. Скончыў Чылійскі ун-т (1932). Па адукацыі ўрач. Адзін з заснавальнікаў (1933) і кіраўнікоў Сацыяліст. партыі Чылі. У 1937—41 дэп.Нац. кангрэса. У 1939—42 міністр аховы здароўя ва ўрадзе Нар. фронту. У 1945—70 сенатар (у 1966—69 старшыня сената). У 1970 выбраны ад блока Нар. адзінства прэзідэнтам краіны. Загінуў у час ваен. перавароту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСА́НДР VI (Alexander; свецкае Радрыга Борджа; Rodrigo Borgia; 1.1.1430 ці 1431 — 18.8.1503),
папа рымскі з 1492. Імкнуўся стварыць у цэнтры Італіі моцную дзяржаву, дзеля чаго падтрымліваў заваёўніцкія планы свайго сына Чэзарэ Борджа, прадаваў царк. пасады, збіраў крыжаносную дзесяціну, канфіскоўваў маёмасць заможных асоб. Паліт. праціўнікаў ліквідаваў з дапамогай атруты і кінжала. У 1497 адлучыў ад царквы свайго праціўніка Саванаролу і садзейнічаў пакаранню яго смерцю. На пачатку італьянскіх войнаў 1494—1559 лавіраваў паміж варагуючымі бакамі.
рускі пісьменнік. Засл. работнік культуры Беларусі (1980). У 1918—58 у арміі, прайшоў шлях ад салдата да ген.-маёра. Літ. дзейнасць пачаў у 1939. Аўтар раманаў «Якаў Жалязноў» (1946), «Выпрабаванне» (1957), «Па закліку сэрца» (1974) пра мужнасць людзей у барацьбе з ням.-фаш. захопнікамі, аповесцяў «Сухар» (1971, пра пагранічнікаў), «Асколкам абарванае жыццё» (1978, пра І.Д.Чарняхоўскага), п’есы «Сястра Варвара» (паст. ў 1960 Бабруйскім вандроўным тэатрам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМЕНСАЛІ́ЗМ (ада... + лац. mensa стол, трапеза),
форма ўзаемадзеяння паміж папуляцыямі (арганізмамі), калі адна з іх адмоўна ўздзейнічае на другую без карысці для сябе і без адмоўнага ўплыву з боку той, на якую ўздзейнічае. Назіраецца, напр., паміж плесневымі грыбамі, што прадуцыруюць антыбіётыкі, і бактэрыямі, жыццядзейнасць якіх пры гэтым прыгнечваецца або істотна абмяжоўваецца; паміж драпежнікамі і птушкамі, якія іх суправаджаюць і здольныя наклікаць на іх ворага або ўскладніць паляванне. Гл. таксама Каменсалізм, Паразітызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМЕНХАТЭ́П III,
егіпецкі фараон [1417—1379 да н.э.] эпохі Новага царства (XVIII дынастыя). На пачатку яго праўлення Егіпет дасягнуў найб.ваен. магутнасці сярод дзяржаў Усх. Міжземнамор’я, пашырыў тэр.ад вярхоўя Еўфрата на Пн да 4-га парога Ніла на Пд. Пры ім пабудаваны храм Амона-Ра ў Луксоры і надмагільны храм Аменхатэпа III з вялізнымі статуямі цара — «калосамі Мемнана». У апошнія гады праўлення Аменхатэпа III унутр. супярэчнасці і націск хетаў аслабілі краіну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНАБАПТЫ́СТЫ (адгрэч. anabaptizō перахрышчваю),
перахрышчэнцы, удзельнікі радыкальнага народнасектанцкага руху эпохі Рэфармацыі пераважна ў Германіі, Швейцарыі, Нідэрландах. Патрабавалі паўторнага хрышчэння (у свядомым узросце), адмаўлялі царк. іерархію, асуджалі багацце, заклікалі да ўвядзення агульнай маёмасці. Удзельнічалі ў Сялянскай вайне 1524—26 у Германіі, утварылі Мюнстэрскую камуну (1534—35); разгромлены. Анабаптысты праніклі і ў некаторыя бел. гарады, дзе знайшлі паслядоўнікаў сярод мясц. рамеснікаў. Асобныя элементы вучэння анабаптыстаў перайшлі ў дагматыку некаторых пратэстанцкіх сектаў (баптыстаў і квакераў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГЕ́НЦТВА ПА ШМАТБАКО́ВАЙ АХО́ВЕ ІНВЕСТЫ́ЦЫЙ, Міжнароднае агенцтва па гарантыях інвестыцый (Multilateral investment guarantee agency),
спецыялізаваная міжнар.арг-цыяААН. Уваходзіць у Сусветны банк. Засн. ў 1988. Асн. мэты: доўгатэрміновае страхаванне прыватных інвестыцый на развіццё краін-удзельніц на выпадак рызыкоўных паліт. сітуацый (ахова ад рызыкі экспрапрыяцыі, незаконнага пераводу плацяжоў, ваеннай і грамадз. нестабільнасці і інш.), адкрыццё дарадчых і кансультацыйных службаў. У крас. 1992 аб’ядноўвала 77 краін-удзельніц, у т. л. Рэспубліку Беларусь (з 1992).