расійскі жывапісец. Нар.маст. Расіі (1969). Нар.маст.СССР (1980). Правадз.чл.АМСССР (1973). Скончыў Ленінградскую АМ (1936). З 1937 выкладаў у Маскоўскім маст. ін-це імя В.Сурыкава (з 1950 праф.). Аўтар твораў ваен. тэматыкі, лірычных жанравых сцэн: «Перамога. Берлін, 1945 год» (1947), «Пасля дэманстрацыі» (1949), цыклы «Людзі цаліны», «Цаліннікі» (1950—70-я г.) і інш.Дзярж. прэмія Расіі імя І.Рэпіна 1967.
Дз.Мачальскі. Навасёлы. З палаткі ў новы дом. 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕНО́Н (Крышна) (3.5.1896, г. Калікут, Індыя — 6.10.1974),
індыйскі паліт. і дзярж. дзеяч. Юрыст. Скончыў Лонданскую школу эканомікі. У 1929—47 сакратар інд. лігі ў Лондане — мясц. аддзялення Індыйскага нацыянальнага кангрэса ў Вялікабрытаніі. У 1947—52 вярх. камісар (пасол) Індыі ў Вялікабрытаніі. З 1953 чл.інд. парламента. У 1952—62 прадстаўляў Індыю на ген. асамблеях ААН. Разам з Дж.Нэру адзін са стваральнікаў знешнепаліт. курсу Індыі і ініцыятараў палітыкі недалучэння. З 1957 міністр абароны, пасля кіт.-інд.ўзбр. канфлікту 1962 у адстаўцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ ЖУРНАЛІ́СТАЎ (МАЖ; International Organization of Journalists). Існавала ў 1946—92. Засн. на кангрэсе ў Капенгагене (Данія). Правапераемніца Міжнар. федэрацыі журналістаў саюзных і свабодных краін (засн. ў 1941). Аб’ядноўвала журналісцкія арг-цыі 34 краін, а таксама індывід. членаў з 30 краін. Штаб-кватэра знаходзілася ў Празе. Мела друкаваны орган «Le Journaliste démocratique» («Дэмакратычны журналіст») на рус., англ., франц., ісп. мовах. Саюз журналістаў СССР уваходзіў у МАЖ з 1959. У 1946 група журналістаў зах. краін выйшла з МАЖ і стварыла Міжнародную федэрацыю журналістаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКАЛА́ЕВІЦКАЕ КАМСАМО́ЛЬСКА-МАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала з 28.6.1941 да 13.6.1942 у в. Мікалаевічы Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. Налічвала 14 чал. (кіраўнік Я.Я.Васіленка). Падпольшчыкі праводзілі паліт. агітацыю сярод насельніцтва, распаўсюджвалі лістоўкі, зводкі Саўінфармбюро, арганізоўвалі сабатаж мерапрыемстваў акупантаў, двойчы разбурылі чыгунку на ўчастку Слабада — Смалявічы, падарвалі на ўчастку Загор’е—Смалявічы. Наладзілі сувязь з партызанамі, здабывалі і перадавалі ім зброю, арганізавалі з імі ўцёкі ваеннапалонных. У чэрв. 1942 пайшлі ў партызаны. У барацьбе супраць ням.-фаш. захопнікаў загінула 5 падпольшчыкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКРАСПАРЫ́Я (ад мікра... +грэч. spora семя, пасеў),
мікраспароз, стрыгучы лішай, грыбковае захворванне скуры і валасоў чалавека і жывёл. Выклікаецца паразітычнымі грыбкамі роду мікраспорум. У чалавека заражэнне адбываецца ад хворых катоў, сабак, людзей. На скуры валасістай ч. галавы з’яўляюцца буйныя (вотруб’епадобныя) ачагі акруглай формы з выразнымі межамі і абламанымі валасамі, абкружаныя белымі лусачкамі. На гладкай скуры — звычайна чырв. ачагі з прыўзнятым валікам па перыферыі. Лячэнне тэрапеўтычнае. У жывёл на М. хварэюць каты, сабакі, пушныя звяры, драпежнікі, коні, свінні, малпы, грызуны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКРАХІРУРГІ́Я (ад мікра... + хірургія),
метад выканання аперацый на вельмі малых аб’ектах з выкарыстаннем аптычных прылад, мікраінструментаў і звыштонкага шоўнага матэрыялу. Пашырана ў афтальмалогіі, гінекалогіі, нейрахірургіі і інш. Дае магчымасць з дапамогай мікраскопаў, спец. інструментаў (мікраскальпелі, мікрасасудзістыя заціскачкі, мікрапіпеткі і інш.). і шоўных матэрыялаў (атраўматычныя іголкі таўшчынёй 70—130 мкм зсінт. ніткай 16—25 мкм) праводзіць трансплантацыі, аперацыі на сасудах дыяметрам 0,3—0,6 мм, рэплантацыі сегментаў канечнасцей (напр., перасадку пальцаў ступні на кісць) і інш., удасканальваць рэканструкцыйную і пластычную хірургію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́КРА-ЭВМ,
найбольш пашыраная малагабарытная электронная вылічальная машына, створаная на базе мікрапрацэсара. Бываюць убудаваныя, бартавыя, персанальныя, настольныя, партатыўныя, прафесіянальныя і бытавыя. Акрамя мікрапрацэсара, маюць блокі памяці (пастаяннай і аператыўнай), сродкі сувязі з перыферыйнымі прыладамі (у т. л. ўводу-вываду інфармацыі), пульт кіравання (напр., дысплейз клавіятурай). Выкарыстоўваюцца ў сістэмах аўтам. і аўтаматызаванага кіравання, напр., тэхнал. працэсамі, у якасці тэрміналаў для сувязі звыліч. цэнтрамі калектыўнага карыстання або камп’ютэрнымі сеткамі, для абсталявання аўтаматызаваных рабочых месцаў, а таксама ў якасці персанальных ЭВМ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МІ́НСКАЯ ПРА́ЎДА»,
грамадска-паліт. газета, орган Мінскага аблвыканкома і абл. Савета дэпутатаў. Выдаецца з 1.11.1950 у Мінску; спачатку на бел., з 1990 — на бел. і рус. мовах 3—5 разоў на тыдзень. Асвятляе пытанні грамадска-паліт., эканам. і культ. жыцця Мінска і Мінскай вобласці. Матэрыялы змяшчаюцца пад рубрыкамі: «Ідэя, пошук, прадпрымальніцтва», «Спажывецкі рынак», «Галерэя», «Спадчына», «Тэатральны бінокль», «Анонс» і інш.З публіцыстычнымі артыкуламі выступаюць вядомыя дзеячы культуры, мастакі, крытыкі, друкуюцца новыя творы майстроў слова, творы маладых аўтараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРМЕКАХАРЫ́Я [ад грэч. myrmēx (myrmēkos) мурашка + ...харыя],
адзін з тыпаў зоахарыі, распаўсюджванне мурашкамі насення і інш. зачаткаў раслін. Назіраецца ва ўмераных і трапічных паясах (пераважна ў Бразіліі). Звязана з паяданнем мурашкамі прыдаткаў (вырастаў) на насенні, якое пры гэтым не пашкоджваецца. Да раслін, якім уласціва М., належаць многія аднадольныя (напр., гусіная цыбуля, цыбуля, перлаўка і інш.) і двухдольныя расліны (напр., калматка, крынічнік, фіялка, чабор, чубатка і інш.). Сярод іх ёсць аблігатныя мірмекахоры (распаўсюджваюцца толькі з дапамогай мурашак) і факультатыўныя (распаўсюджваюцца і інш. спосабамі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЧУ́РЫН (Іван Фёдаравіч) (1700—63),
рускі архітэктар. Вучыўся ў Марской акадэміі ў Пецярбургу (1718—20), пенсіянер Пятра I у Галандыі (1723—29). Працаваў у Пецярбургу (з 1729), Маскве (з 1731). Удзельнічаў у складанні генплана Масквы (1734—39), буд-ве званіцы Троіца-Сергіевай лаўры (з 1740). У 1740—60 пабудаваў цэрквы Тройцы на Арбаце і надбрамную Златавустаўскага манастыра (не захаваліся) у Маскве, Андрэеўскую царкву і Марыінскі палац (паводле праектаў В.Растрэлі) у Кіеве, сабор Свенскага манастыра каля г. Бранск і інш.