бакавое скрыўленне пазваночніка (у франтальнай плоскасці). Бывае прыроджанае і набытае. Развіваецца ў выніку парушэнняў структуры пазваночніка, змяшчэння цэнтра цяжару цела ў бок ад падоўжнай восі. Бывае пры рахіце, траўмах, пухлінах, запаленнях пазваночніка і інш.У 90% выпадкаў назіраецца ідыяпатычнае С.п. (парушэнне абмену ў злучальнай тканцы, што вядзе да аслаблення сувязі міжпазванковых дыскаў з пазванкамі). Пры С.п. адзначаецца дэфармацыя грудной клеткі, змяншэнне яе аб’ёму і ўтварэнне рэбернага гарба, парушэнне функцый лёгкіх і сардэчна-сасудзістай сістэмы. Лячэнне: лячэбная фізкультура, масаж, хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМА́ГА,
агульнае пачуццё, якое развіваецца пры абядненні арганізма вадой або пры парушэнні ў крыві нармальных суадносін паміж вадой і мінер., а таксама арган. рэчывамі. Узнікае пры павышэнні асматычнага і анкатычнага ціску крыві і спіннамазгавой вадкасці, што звязана з павелічэннем у іх саставе канцэнтрацыі іонаў натрыю. Увыніку ў галаўным мозгу ўзбуджаецца пітны цэнтр і адбываецца перабудова нейрагумаральнай рэгуляцыі, якая забяспечвае захаванне водных рэсурсаў арганізма, а таксама выклікае паводзінскія рэакцыі, звязаныя з пошукамі і ўжываннем вады. Фізіял. С. выклікаецца стратай прыблізна 350 мл вады ў чалавека масай 70 кг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНСПАЗІ́ЦЫЯў музыцы,
разнавіднасць адаптацыі муз. твора (вак., хар., інстр.) спосабам адэкватнага яго перанясення ў інш.танальнасць з мэтай выбару зручнай тэсітуры ці дыяпазону для выканаўцы. Увыніку Т. адбываюцца гукавышынныя змены муз. матэрыялу (ноты, гукі) на любы інтэрвал (акрамя актавы) уверх або ўніз адносна асн. танальнасці арыгінала. Можа быць Т. партыі якога-н. інструмента (гл.Транспануючыя музычныя інструменты). Т. дазваляе пашырыць рэпертуар увак., харавой, інстр. музыцы за кошт адаптацыі твораў, напісаных для інш. відаў і жанраў муз. мастацтва. З Т. цесна звязаны паняцці інструментазнаўства, інструментоўка, транскрыпцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УІ́НСТАН-СЕ́ЙЛЕМ (Winston-Salem),
горад на ПдУ ЗША, у штаце Паўн. Караліна. Узнік увыніку аб’яднання ў 1913 гарадоў Сейлем (засн. ў 1766) і Уінстан (засн. ў 1849). Каля 1 млн.ж. з гарадамі Грынсбара, Хай-Пойнт і агульнымі прыгарадамі (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Важны гандл.-фін. цэнтр. Буйнейшы ў ЗША цэнтр тэкст. прам-сці, вытв-сці цыгарэт, гандлю тытунём. Вытв-сць тэлефоннай і тэлеграфнай. апаратуры, абсталявання для харч. прам-сці, метал. фольгі; мэблевая, швейная, харч.прам-сць. 2 ун-ты. Музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФА́БРЫКА (лац. fabrica майстэрня),
прамысловае прадпрыемства, заснаванае на выкарыстанні сістэмы машын; форма буйной машыннай вытворчасці. З эканам. пункту гледжання паміж Ф. і заводам розніцы няма. Звычайна Ф. наз. прадпрыемствы лёгкай і здабыўной галін прам-сці (тэкст., абагачальныя Ф.). Узнікла ў вынікупрамысловага перавароту ў канцы 18 ст. Зыходным пунктам пераходу ад мануфактурнай майстэрні (гл.Мануфактура) да Ф. паслужыла паяўленне рабочай машыны і развіццё сістэмы машын. У Расіі першыя Ф. (Аляксандраўская мануфактура) засн. ў 1799. На Беларусі першыя паравыя машыны з’явіліся ў 1820-я г. на суконных прадпрыемствах у Хомску і Косаве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛЬТР (франц. filtre ад позналац. filtrum лямец),
прыстасаванне або збудаванне для фільтравання неаднародных сістэм (сумесей), увыніку чаго адбываецца іх раздзяленне (ачышчэнне), асвятленне, згушчэнне. Асн. элемент Ф. — фільтравальная перагародка, што вырабляецца з паперы, тканіны, метал. ці пластмасавай сеткі, спечаных парашкоў і інш. Выбар матэрыялу для перагародкі залежыць ад прызначэння Ф. Выкарыстоўваюцца для ачысткі раствораў (напр., мінер. солей, масел), для раздзялення рэчываў на фракцыі, ачысткі і асвятлення прадуктаў утэхнал. сістэмах, водаправодных сетках і інш. Ф. наз. таксама вял. групу прыстасаванняў, што выкарыстоўваюцца ў розных галінах тэхнікі, напр.фільтр акустычны, святлафільтр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІСГАРМО́НІЯ, гармоніум (ням. Fisharmonium ад грэч. physa мех + гармонія),
клавішны муз. інструмент. Стваральнікам лічаць француза Г.Ж.Грэнье (1810), названа Ф. венскім майстрам А.Хёкелем (1818), які ўдасканаліў інструмент. Знешне нагадвае невял. піяніна. Гук узнікае ў выніку вібрацыі свабодна праскокваючых метал. язычкоў пад паветраным струменем, што нагнятаецца мяхамі, якія прыводзіць у рух выканаўца папераменным ціскам 2 нажных педаляў. Мае 1—2 мануалы, 6—20 рэгістраў. Гучаннем нагадвае некат. рэгістры аргана. Дыяпазон да 5 актаў. У канцы 19 — пач. 20 ст. была пашырана ў аматарскім музіцыраванні.
дзяржаўны дзеяч Парагвая. Скончыў Кардоўскі ун-т (1785). Адзін з арганізатараў перавароту, увыніку якога ў маі 1811 скінута ісп. ўлада ў Парагваі. З 1811 сакратар кіруючай хунты, з 1813 адзін з 2 консулаў-суправіцеляў, з 1814 аднаасобны пажыццёвы вярх. правіцель Парагвая. Праводзіў палітыку ізаляцыі краіны. Нягледзячы на дэспатычныя метады кіравання, карыстаўся нар. падтрымкай з-за палітыкі радыкальных агр. пераўтварэнняў: канфіскаваў большасць зямель у латыфундыстаў, частку яе перадаў дробным гаспадарам, на астатняй стварыў буйныя дзярж. гаспадаркі — т.зв. «эстансіі радзімы».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЦІ́НСКАЯ БІ́ТВА 1673.
Адбылася 11 ліст. каля замка Хацін на Днястры (цяпер г. Хацін Чарнавіцкай вобл., Украіна) паміж войскам Рэчы Паспалітай пад камандаваннем вял. кароннага гетмана Я.Сабескага (каля 40 тыс.чал.) і войскам Турцыі на чале з Гусейнам-пашою (каля 35 тыс.чал.) у час вайны 1672—76 супраць Турцыі. Увыніку бітвы тур. армія знішчана (яна атабарылася за ўмацаваннямі старога лагера войска Рэчы Паспалітай, што застаўся з часоў Хацінскай бітвы 1621). Перамога садзейнічала абранню ў 1674 на трон Рэчы Паспалітай Сабескага (гл.Ян III Сабескі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕМАСО́РБЦЫЯ (ад хема... + сорбцыя),
паглынанне рэчыва паверхняй цвёрдага цела (хемасарбента). Адбываецца ў выніку ўтварэння хім. сувязі паміж іх малекуламі. Можа спалучацца з абарачальным працэсам — дэсорбцыяй.
Суправаджаецца вылучэннем значнай колькасці цеплаты, што замаруджвае дэсорбцыю і робіць Х. практычна неабарачальнай. Характэрная асаблівасць Х. — адчувальнасць да хім. паходжання паглынальніка (хемасарбента) і чысціні паверхні. Цвердафазную і вадкасную Х. ажыццяўляюць у калонных апаратах, на эфектыўнасць працэсу ўплываюць іх тып, канструкцыя і гідрадынамічныя ўмовы работы. Выкарыстоўваюць для раздзялення газавых сумесей, пры ачыстцы газаў ад вышэйшых вуглевадародаў, сярністых злучэнняў і інш., у электравакуумнай тэхніцы.