ГАРЭ́ЛІК (Саламон Аронавіч) (7.7.1913, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — 22.10.1941),
Герой Сав. Саюза (1941). Скончыў Ленінградскую ваен. школу авіяц. тэхнікаў (1932). У Чырв. Арміі з 1932. Удзельнік сав.-фінл.вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд.-Зах. фронце: пад варожым агнём рамантаваў падбітыя танкі, удзельнічаў у баях як камандзір танка. 22.10.1941 у баі пад Белгарадам яго танк быў падбіты і загарэўся; экіпаж змагаўся да апошняга снарада. Гарэлік загінуў у гэтым баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАСКО́НЬ (Gascogne),
гістарычная вобласць на ПдЗ Францыі, якая была заселена ў 6 ст.баскамі. З 602 Гасконь — герцагства, у 1036 далучана да Аквітаніі. У 1154—1453 належала англ. каралям, пасля Стогадовай вайны 1337—1453 адышла да Францыі. У 17—18 ст. разам з тэр. Гіень утварыла губернатарства Гіень і Гасконь (перастала існаваць у 1790 пасля падзелу Францыі на дэпартаменты). На тэр. Гасконі размешчаны дэпартаменты Жэр, Ланды, Верхнія Пірэнеі, часткова — Жыронда, Верхняя Гарона, Ло і Гарона, Тарн і Гарона, Ар’еж.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІЕРО́Н II (грэч. Hierōn) Малодшы
(каля 306 — каля 215 да н.э.),
тыран у Сіракузах (Сіцылія) каля 268 — каля 215 да н.э., насіў тытул цара. У 265 вёў паспяховую барацьбу з мамертынцамі (італьян. наёмнікі). У пач. 1-й Пунічнай вайны (264—241) падтрымліваў карфагенян, пасля асады Рымам Месаны і Сіракузаў заключыў у 263 мірны дагавор з Рымам, чым забяспечыў незалежнасць Сіракузаў. У 2-й Пунічнай вайне (218—201) выступаў на баку Рыма. Заахвочваў развіццё земляробства, рамёстваў, будаўніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЙШЫК (Мікалай Васілевіч) (17.1.1927, в. Воля Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 24.4.1944),
удзельнік партыз. руху у Беларусі ў Вял.Айч. вайну. З пач.вайныпартыз. сувязны, з 1943 падрыўнік партыз. брыгады імя Дзяржынскага Брэсцкай вобл. Пусціў пад адхон 7 варожых эшалонаў. У час чарговай аперацыі партызанам не ўдалося замініраваць рэйкі, таму Гойшык кінуўся з мінай пад эшалон з танкамі, гарматамі і жывой сілай ворага. У в. Міхнавічы Івацэвіцкага р-на пастаўлены помнік, у г. Івацэвічы адкрыты дом-музей Гойшыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕГЦЯРО́Ў (Васіль Аляксеевіч) (2.1.1880, г. Тула, Расія — 16.1.1949),
савецкі канструктар стралковай зброі. Ген.-маёр інжынерна-артыл. службы (1940), д-ртэхн.н. (1940). Герой Сац. Працы (1940). З 1931 нач. праектна-канструктарскага бюро аўтам. стралковай зброі. У 1920—30-я г. сканструяваў ручны, авіяц., танкавы і буйнакаліберны кулямёты, пісталет-кулямёт. У гады Вял.Айч.вайны 1941—45 стварыў процітанкавае ружжо і новы ручны кулямёт. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1942, 1944, 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДЗІ́ЎНАЯ ВАЙНА́», «сядзячая вайна»,
пашыраная ў гіст. л-ры назва пач. перыяду (вер. 1939 — май 1940) другой сусветнай вайны 1939—45 на фронце ў Зах. Еўропе. Характарызавалася адсутнасцю актыўных баявых дзеянняў паміж англа-франц. і сканцэнтраванымі супраць іх герм. войскамі. Скончылася ў сувязі з наступленнем ням.-фаш. армій у Зах. Еўропе.
Літ.:
Мэйсон Д. «Странная война»: Пер. с англ. // От Мюнхена до Токийского залива: Взгляд с Запада на трагич. страницы истории второй мировой войны: Перевод. М., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРЖА́ЎНЫ ПО́ЛЬСКІ ТЭА́ТР ЛЯ́ЛЕК БССР.
Існаваў у 1939—41. Створаны ў Гродне з акцёраў польск. драм. т-раў. Маст. кіраўнік У.Ярэма. Значную ролю ў станаўленні калектыву адыграла знаёмства з творчасцю Цэнтр.т-ра лялек пад кіраўніцтвам С.Абразцова, які ў 1939 гастраліраваў у Беластоку. У пастаноўках выкарыстоўваліся лялькі розных сістэм. У рэпертуары: «Дзед і Жораў» В.Вольскага, «Патапыч» і «Чароўны галёш» Г.Мацвеева, «Чароўная лямпа Аладзіна» Н.Гернет і інш. Спыніў дзейнасць у пач.Айч.вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́БЫШ (Фёдар Іванавіч) (5.3.1906, в. Коханаў Крычаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 29.11.1980),
генерал-палкоўнік (1962). Скончыў аб’яднаную бел.вайск. школу (1931), Ваен. акадэмію Генштаба (1951). У Чырв. Арміі з 1928. Удзельнік сав.-фінл.вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Калінінскім, Волхаўскім, Паўн.-Зах., Варонежскім, Сцяпным, 2-м і 1-м Укр. франтах: камандзір бамбардзіровачнага авіяпалка, дывізіі. Удзельнік абароны Ленінграда, вызвалення Украіны, Румыніі, Чэхаславакіі, Берлінскай аперацыі. Да 1972 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУ́ЦКІ ЗА́МАК.
Існаваў 14—17 ст. ў сярэдневяковым г.Друцк (каля сучаснай в. Друцк Талачынскага р-на Віцебскай вобл.). Быў абнесены высокім валам і глыбокім ровам. Звесткі пра замак ёсць у дакументах за 1544, 1545 і 1549, у «Хроніцы Еўрапейскай Сарматыі» (1578, 1581) А.Гваньіні. Д.з. пастаянна пазначаўся на картах Еўропы за 1562, 1589, 1595 і 1613. Заняпаў, верагодна, у сярэдзіне 17 ст. У дакументах перыяду вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 пра Д.з. не ўпамінаецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДЫНА́МА»,
стадыён у Мінску. Адкрыты ў 1934, рэканструяваны ў 1939. Асн. збудаванні ў час Вял.Айч.вайны разбураны. Новы стадыён пабудаваны ў 1947—54 (арх. М.Колі, М.Паруснікаў і інш.). Рэканструяваны ў 1978—80 (арх. С.Баткоўскі, М.Гаўхфельд, Л.Гельфанд, Ю.Спясіўцаў) да Алімпійскіх гульняў 1980 для папярэдніх спаборніцтваў па футболе. На трыбунах больш за 50 тыс. месцаў. Каля аднаго з уваходаў на тэр. стадыёна размешчана дэкар. скульптура «Бег» (1980, скульптар В.Занковіч).