паліграфічны спосаб вырабу пераводных відарысаў (дзіцячых малюнкаў, ярлыкоў і інш.), прызначаных для пераносу на тканіну, метал, фарфор, шкло, дрэва і інш. паверхні. Для друкавання відарысаў (у залежнасці ад метадаў іх пераносу) выкарыстоўваюцца водаўстойлівыя або тэрмапластычныя лакі і фарбы, спец. фарбы, вырабленыя на аснове смол. Друкуецца відарыс спосабам плоскага друку (літаграфіяй) на паперы са спец. пакрыццямі ці палімернай плёнцы, пад уздзеяннем вады, цяпла або ціску аддзяляецца ад падкладкі, на якой быў надрукаваны, і пераносіцца на патрэбную паверхню.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ВЕРЫ,
рака наПд Індыі. Даўж. каля 800 км, пл.бас. 82,3 тыс.км. Пачынаецца на схілах Зах. Гатаў, перасякае паўд.ч. Дэканскага пласкагор’я, дзе ў вузкіх цяснінах утварае вадаспады (выш. да 91 м), упадае ў Бенгальскі заліў (пл. дэльты каля 10 тыс.км²). Жыўленне дажджавое, рэжым мусонны. Сярэдні гадавы расход вады 550 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння, на вадаспадах ГЭС. 2 буйныя вадасховішчы. Суднаходная ў вусці і на асобных участках у сярэднім цячэнні. На К. — г. Тыручырапалі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВА́ГА (Equus quagga), стэпавая зебра,
млекакормячае роду коней. Была пашырана наПдЗПаўд. Афрыкі. Жыла на стэпавых раўнінах і ў саванне вял. статкамі. Знішчана каля 1880; апошняя К. загінула ў заапарку Амстэрдама ў 1883.
Дасягала даўж. больш за 2 м. Выш. ў карку 1,3 м, даўж. хваста 0,6 м. Поўсць кароткая, на галаве цёмнага зямліста-пясчанага колеру, спіна і бакі больш светлыя, знізу і на нагах белая. На галаве, шыі і плячах вузкія светлыя палоскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛУ́ША (Larus fuscus),
птушка сям. чайкавых атр. сеўцападобных. Пашырана на марскіх узбярэжжах і вял. азёрах Еўропы. На Беларусі трапляецца на пралётах вясной (сярэдзіна крас.—пач. чэрвеня) і восенню (вер.—ліст.) на буйных азёрах і рэках.
Даўж. да 58 см, маса да 1200 г. Апярэнне белае, акрамя цёмна-шызай спіны і крылаў. Дзюба вял., моцная, ярка-жоўтая з чырв. плямай. Ногі лімонна-жоўтыя. Гняздуе на прыбярэжных скалах і астраўках, часта калоніямі. Нясе 2—3 яйцы. Усёедныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАФЕ́Т (ням. Lafette, ад франц. Jaffût),
частка артыл. гарматы, на якой мацуецца ствол. Прызначаны для надання ствалу верт. і гарыз. вуглоў (пры дапамозе механізмаў наводкі), паглынанні энергіі аддачы пры выстрале, а таксама для перамяшчэння гарматы. Л. бываюць рухомыя (на калёсным або гусенічным ходзе), паўстацыянарныя (на рухомай аснове ў танк., самаходных, карабельных, авіяц. і інш. гарматах) і стацыянарныя (на нерухомай аснове ў берагавых, казематных і інш. гарматах). На Л. устанаўліваюць труну пры пахаванні заслужаных военачальнікаў, як від ушанавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКО́НЕЦ,
возера ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Эса, за 5 кмнаПдЗ ад г. Лепель. Пл. 0,24 км², даўж. 720 м, найб.шыр. 400 м, даўж. берагавой лініі 1,9 км. Пл. вадазбору 11,1 км². Схілы катлавіны выш. 14—16 м (наПд да 26 м), параслі лесам. Берагі наЗ і У нізкія, забалочаныя, астатнія зліваюцца са схіламі. НаЗ і У забалочаная пойма, парослая хмызняком. НаУ выцякае ручай у р. Эса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЎНА-ЛО́А (Mauna Loa),
дзеючы вулкан шчытавога (гавайскага) тыпу на в-ве Гаваі, у Ціхім ак.Выш. 4170 м (самы высокі і вял. па аб’ёме на Зямлі з улікам вышыні падводнага цокаля, які ляжыць на глыбіні каля 4500 м). Складзены з алівіна-базальтавых лаў. Частыя вывяржэнні (адзін з самых актыўных на Зямлі). На схілах трапічныя лясы, хмызнякі. Трапічнае земляробства. Уваходзіць у склад Гавайскага вулканічнага нац. парку (ахова трапічнай флоры), уключанага ЮНЕСКА у спіс Сусв. спадчыны. Вулканалагічная станцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЛБА,
летні сорт яблыні канадскага паходжання; сеянец сорту Мекінтош ад свабоднага апылення. Раянаваны на Беларусі, акрамя Віцебскай вобласці, з 1967.
Дрэва сярэднярослае, крона шырокаавальная, сярэдняй гушчыні. Сорт сярэднезімаўстойлівы. Моцна пашкоджваецца паршой у вільготныя гады. На сеянцавых прышчэпах пладаносіць на 5—6-ы, на клонавых — на 3-і год. Плады сярэдняй велічыні (100—120 г), зеленавата-белыя з ярка-чырв. паласатым румянцам. Мякаць белая, сакавітая, далікатная, кісла-салодкая, з моцным прыемным пахам. Захоўваецца каля месяца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРМІ́РАВАННЕ ПРА́ЦЫ,
вызначэнне нормы часу і выпрацоўкі; адзін з асн. элементаў навуковай арганізацыі працы. Разлік Н.п. ажыццяўляецца аналіт. і доследна-стат. метадамі. Пры аналіт. метадзе аперацыю (работу) падзяляюць на элементы, якія аналізуюць, праектуюць рацыянальную структуру аперацыі, вызначаюць час на кожны элемент аперацыі і на ўсю аперацыю. Доследна-статыстычны метад — вызначэнне норм на аснове вопыту нарміроўшчыка альбо на аснове ранейшых стат. звестак. Пры дапамозе Н.п. вызначаецца неабходная колькасць работнікаў, фонд заработнай платы, прадукцыйнасць працы і інш. паказчыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́МЦАВА,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ловаць, за 35 кмнаПнУ ад г. Гарадок. Пл. 0,32 км², даўж. 1,2 км, найб.шыр. 350 м, даўж. берагавой лініі больш за 3 км. Катлавіна тэрмакарставага тыпу, выцягнута з ЗнаУ. Схілы выш. ад 6—7 мнаПн і У да 10 мнаПд і З, часткова разараныя, наПн і З пад лесам і хмызняком. Выцякае ручай у р. Ловаць.