паверхневае рыхленне глебы з частковым пераварочваннем і перамешваннем, падразаннем пустазелля і знішчэннем шкодных насякомых; агратэхнічны прыём апрацоўкі. Зніжае шчыльнасць глебы, павышае аэрацыю, спрыяе захаванню вільгаці. Праводзіцца адначасова або пасля жніва збожжавых і перад пераворваннем шматгадовых траў дыскавымі або лямешнымі лушчыльнікамі на глыб. 8—12 см. Можа замяняць узорванне з-пад прапашных культур на рыхлых глебах і чыстых ад пустазелля палях, а таксама на пераўвільготненых цяжкіх глебах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯТУ́ЧЫЯ РЫ́БЫ (Exocoetidae),
сямейства рыб атр. сарганападобных. 7 родаў, больш за 60 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных і субтрапічных водах Атлантычнага, Індыйскага і Ціхага акіянаў. Трымаюцца чародамі.
Даўж. да 50 см. Грудныя плаўнікі размешчаны высока, доўгія і шырокія, прыстасаваны да планіруючага палёту над вадой (сродак ратавання ад драпежнікаў). Пралятаюць у паветры да 400 м на выш. да 10 м. Орган РУХУ — хваставы плаўнік. Планктафагі. Аб’ект промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯШЧЫ́НСКІ ВЯЛІ́КІ КА́МЕНЬ,
геалагічны помнік прыроды на Беларусі (з 1997). За 250 м на ПнЗадв. Ляшчынск Мядзельскага р-на Мінскай вобл. Валун ружавата-шэрага дробназярністага граніту з уключэннямі крышталёў мінералаў цёмнага колеру (слюды). Даўж. 4 м, шыр. 3,4 м, выш. 0,8 м, у абводзе 11,7 м, аб’ём 10,7 м³, маса каля 27 т. Прынесены ледавіком каля 15—20 тыс.г. назад са Скандынавіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІСТРА́ЛЬ (адлац. magistralis галоўны),
1) асноўная, галоўная лінія, напрамак у сістэме якой-небудзь сеткі (трансп., энергет., воднай, тэлефоннай, каналізацыйнай і інш.). Да М. адносяць найважнейшыя чыгункі (напр., Байкала-Амурская магістраль), аўтамагістралі, нафта- і газаправоды, ЛЭП і інш. Высокія тэхн. параметры, асаблівасці інж. ўладкавання і інфраструктуры М. забяспечваюць значныя аб’ёмы трансп. работ, высокія скорасці руху, мінім. затрымкі.
2) Шырокая і прамая гар. вуліца, звычайна з інтэнсіўным рухам транспарту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАДЭ́ЙРА (Madeira),
група астравоў у Атлантычным ак., на ПнЗад Афрыкі. Тэр. Партугаліі. Пл. 797 км². А-вы М. — вяршыні падводных вулканаў. Самы буйны з іх в-аў Мадэйра (выш. да 1860 м, вулкан Піку-Руйву). Клімат марскі міжземнаморскі. Зараснікі маквісу, гаі каштанавых, лаўровых дрэў, хвой. Трапічнае земляробства (цукр. трыснёг, садавіна), вінаградарства, вінаробства (мадэра), рыбалоўства. Рамёствы. На М. — зімовыя кліматычныя курорты і цэнтры турызму. Гал. горад і порт — Фуншал.
згуртаванне ксерафітных вечназялёных цвердалістых ці калючых хмызнякоў і невысокіх дрэў (мірт, масліна, сунічнае дрэва, фісташка, ядловец, ладаннік і інш.) у краінах Міжземнамор’я. Трапляецца па схілах гор да выш. 700 м, месцамі стварае густыя цяжкапраходныя зараснікі. Шмат калючых ліян. Як фрыгана і шыбляк, фарміруецца звычайна на месцах высечаных лясоў. Аналагі М. ў Паўн. Амерыцы — чапараль, у Паўд. Амерыцы — эспіналь, у Аўстраліі — скрэб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́КСІМУМ І МІ́НІМУМ (лац. maximum i minimum літаральна найбольшае і найменшае),
гранічныя велічыні, найб. і найменшая колькасць чаго-н., найвышэйшая і найніжэйшая ступень. У матэматыцы — найб. і найменшае значэнне функцыі ў параўнанні з яе значэннямі ва ўсіх дастаткова блізкіх пунктах. Пункты М. і м.наз. таксама пунктамі экстрэмуму. Калі функцыя мае некалькі такіх пунктаў, то яны наз. лакальнымі, калі адрозніваюцца аднайб. і найменшага значэнняў функцыі ва ўсёй вобласці вызначэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЬТО́ЗА (адангл. malt солад),
соладавы цукар, прыродны дыцукрыд, малекула якога складаецца з двух астаткаў глюкозы. Асн. структурны элемент глікагену і крухмалу. У свабодным стане прысутнічае ў прарослым зерні (соладзе) злакаў, памідорах, пылку і нектары некат. раслін. Добра раствараецца ў вадзе, салодкага смаку; з’яўляецца адноўленым цукрам (мае незамешчаную паўацэтальную гідраксільную групу). У жывёльных і расл. арганізмах утвараецца пры ферментатыўным расшчапленні крухмалу і глікагену. Выкарыстоўваецца ў мікрабіялогіі для прыгатавання пажыўных асяроддзяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНАЛІ́ТНЫЯ КАНСТРУ́КЦЫІ,
будаўнічыя канструкцыі (пераважна бетонныя і жалезабетонныя), асн. часткі якіх зроблены ў выглядзе адзінага цэлага (маналіту) на месцы ўзвядзення будынка ці збудавання.
Адрозніваюцца адзборных канструкцый, элементы якіх вырабляюцца на з-дзе або палігоне. Выкарыстоўваюцца пераважна для нестандартных будынкаў, пры асабліва вял, нагрузках і ў збудаваннях, якія цяжка паддаюцца чляненню (напр., фундаменты пад пракатнае абсталяванне). Мэтазгодны пры выкананні іх індустрыяльнымі метадамі з выкарыстаннем інвентарнай апалубкі (слізгальнай, перастаўной, перасоўнай і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНА́МА,
горад, сталіца Бахрэйна, на Пн в-ва Бахрэйн у Персідскім зал. 152 тыс.ж. (1991). Гал. марскі порт краіны. Звязаны шашой (па дамбе) з востравам і г. Мухарак (міжнар. аэрапорт). Рэзідэнцыя шаха, адм. і гандл. ўстановы, банкі. На Пдад М. — нафтаперапр. і нафтахім. з-ды (нафта паступае з нафтапромыслаў Бахрэйна і Саудаўскай Аравіі). Адзін з гал. цэнтраў саматужна-рамеснай вытв-сці краіны. Рыбалоўства. Здабыча жэмчугу і перламутру. Ун-т.