бел.паэт. У 1922 вярнуўся з бацькамі з бежанства на радзіму — в. Какошчычы (Слонімскі р-н). За ўдзел у рэв.-вызв. барацьбе неаднаразова быў арыштаваны польск. ўладамі, зняволены ў турму (1934—37), у Бяроза-Картузскі канцлагер (1939). Удзельнік партыз.руху ў Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Друкаваўся з 1938 (літ.псеўд.Алесь Сучок). У вершах услаўляў імкненне да свабоды, мужнасць чалавека-змагара. У пасляваен. творах пераважаюць грамадз. матывы, пейзажная лірыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́РВАШ ((Darvas) Іожэф) (8.2.1912, г. Орашхаза, Венгрыя — 3.12.1973),
венгерскі пісьменнік. Належаў да дэмакр. плыні літ.-грамадскага руху «народных пісьменнікаў». У раманах «Чорны хлеб» (1934), «Ад хрышчэння да св. Сільвестра» (1935) адлюстраваў сац. барацьбу венг. сялянства. У гіст. рамане пра палкаводца Янаша Хуньядзі «Пераможца турак» (1938) падкрэсліў ролю народа ў супраціўленні іншаземным захопнікам.
Раман «У верасні ён выйшаў у дарогу» (1940) і п’еса «Бездань» (1941) пра ўзаемаадносіны народа і інтэлігенцыі, драма «Неба ў куродыме» (1959) і раман «П’яны дождж» (1963; бел.пер. К.Кірэенкі, 1975) пра адказнасць чалавека за будучае сваёй краіны. Прэмія імя Кошута 1956 і 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖЭ́КСАН ((Hackson) Джэсі Луіс) (8.10.1941, г. Грынвіл, штат Паўд. Караліна, ЗША),
негрыцянскі паліт. і грамадскі дзеяч ЗША, прапаведнік. Скончыў Чыкагскую духоўную семінарыю (1968). У 1960-я г. ўдзельнік руху за грамадз. правы неграў, паплечнік М.Л.Кінга. У 1971—83 прэзідэнт заснаванай ім арг-цыі «Аб’яднаны народ на службе чалавецтва», мэтай якой было садзейнічаць паляпшэнню эканам. становішча неграў. Сфармуляваў праграму т.зв. вясёлкавай кааліцыі — саюза неграў, лацінаамерыканцаў і індзейцаў, які забяспечваў бы ім магчымасць павышэння свайго сац. статуса ў грамадстве і пашырэння ўдзелу ў паліт. дзейнасці. Першы негрыцянскі палітык, які выстаўляў сваю кандыдатуру на пост прэзідэнта ЗША на выбарах 1984 і 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУЖЫ́НІН (Мікалай Міхайлавіч) (13.1.1886, г. Курск, Расія — 8.8.1986),
рускі гісторык. Акад.АНСССР (1953). Скончыў юрыд. (1911) і гісторыка-філал. (1918) ф-ты Маскоўскага ун-та. Працаваў пераважна ў Маскоўскім ун-це (1929—48), з 1938 у Ін-це гісторыі АНСССР. Аўтар прац па гісторыі эканомікі, грамадскай думкі і рэв.руху ў Расіі (пераважна 19 ст.). Дзярж. прэмія СССР 1947, Ленінская прэмія 1980.
Тв.:
Декабрист Никита Муравьев. М., 1933;
Государственные крестьяне и реформа П.Д.Киселева. Т. 1—2. М.; Л., 1946—58;
Русская деревня на переломе, 1861—1880 гг.М., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭБА́ЕЎСКІ РА́ДЫУС ЭКРАНАВА́ННЯ,
адлегласць, на якую распаўсюджваецца дзеянне электрастатычнага поля асобнай зараджанай часціцы ў праводзячым асяроддзі (растворы моцных электралітаў, плазма, цвёрдыя праваднікі). Уведзены П.Дэбаем пры даследаванні электролізу.
Д.р.э. залежыць ад уласцівасцей асяроддзя: канцэнтрацыі і абс. значэння зараду часціц, энергіі іх цеплавога руху (г.зн. ад т-ры). Калі крыніца эл. поля (зараджаная часціца) знаходзіцца ў асяроддзі, якое мае дадатныя і адмоўныя зарады, то з прычыны палярызацыі асяроддзя эл. поле крыніцы робіцца вельмі малым (экрануецца) на адлегласцях, большых за Д.р.э. Ён роўны каля 10−8см у металах, каля 10−4см у паўправадніках пры хатняй т-ры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭМБІ́НСКІ (Генрык) (30.7.1908, г. Іркуцк, Расія — 12.8.1941),
удзельнік рэв.руху ў Зах. Беларусі, публіцыст. Пасля 1-й сусв. вайны жыў у Ашмянах. З канца 1932 у Віленскім ун-це на чале антыфаш. групы Студэнцкай лявіцы «Фронт». У 1935 адзін з заснавальнікаў легальнай антыфаш. студэнцкай газ. «Poprostu» («Папросту»). Удзельнік антыфашысцкага кангрэса дзеячаў культуры 1936 у Львове. У 1937 засуджаны на 4 гады турмы. Пасля ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР інспектар раённага аддзела нар. асветы. Расстраляны гітлераўцамі ў Ганцавічах.
Тв.:
Wybór pism. Warszawa, 1962.
Літ.:
Brodowski L. Henryk Dembiński: człowiek dialogu. Warszawa;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУ́НІН (Сяргей Георгіевіч) (31.8.1906, с. Мядзведзіцкае Кімрскага р-на Цвярской вобл., Расія — 27.1.1977),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз.руху ў Магілёўскай і Брэсцкай абл. у Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з 1928. З чэрв. 1941 на Зах. фронце, нам. камандзіра танк. палка. З ліп. 1941 у партызанах: арганізатар атрадаў у Круглянскім і Шклоўскім р-нах, камандзір групы атрада «Сяргея», адначасова ў кастр. 1942 — жн. 1943 камандзір 8-й Круглянскай партыз. брыгады, у жн.—снеж. 1943 — Круглянскай ваенна-аператыўнай групы, потым — 8-й партыз. брыгады. Аўтар кн. «Ад Дняпра да Буга» (1974).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫД ((Gide) Шарль) (29.6.1847, г. Юзес, Францыя — 13.3.1932),
французскі эканаміст, гісторык, тэарэтык франц.каап.руху, стваральнік т.зв. Німскай школы. Скончыў Парыжскі ун-т (1874). Праф. ун-таў у Бардо (1874), Манпелье (1880), Парыжы (1898—1920). Прыхільнік суб’ектыўнай школы палітэканоміі і тэорыі «кааператыўнага сацыялізму». Лічыў, што капіталіст.вытв-сць можа быць рэфармавана шляхам масавага развіцця спажывецкіх кааператываў, якія забяспечаць справядлівыя адносіны паміж вытворцамі і спажыўцамі. У 1887—1911 выдаваў час. «Revue d’Économie Politique» («Агляд палітэканоміі»). Аўтар прац «Прынцыпы палітэканоміі» (1884), «Гісторыя эканамічных вучэнняў ад фізіякратаў да навейшых часоў» (разам з Ш.Рыстам, 1909) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЗЕ́КА (Язэп) (Іосіф Васілевіч; 24.6.1907, в. Востраў Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 27.8.1977),
бел. пісьменнік. Канд.філал.н. (1949). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1936). У Айч. вайну ўдзельнік падп. і партыз.руху на Беларусі. Працаваў у Адэскім пед. ін-це (1949—52), БДУ (1952—73). Друкаваўся з 1930. Аўтар зб-каў апавяданняў «Рукою ворага» (1932) і нарысаў) «Партызанскія сцежкі» (1959), кніг для дзяцей «Лясныя сябры» (1966), «Сонечны алень» (1969), «Трывожная ноч»(1972). Збіраў і даследаваў бел. фальклор. Укладальнік зб-каў партыз. творчасці «Песні барацьбы» (1946, з М.Меяровіч і С.Карабанам), «Лясныя песні» (1970, 2-е выд. 1974).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАН ((Zan) Тамаш) (21.12.1796, в. Мясата Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. — 19.7.1855),
польскі паэт-рамантык, удзельнік вызв.руху. Скончыў Віленскі ун-т (1820). Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў віленскіх тайных т-ваў і студэнцкай моладзі — філаматаў, філарэтаў і прамяністых. У 1823 арыштаваны, у 1844 высланы ў Арэнбург, дзе вёў дзённік, даследаваў прыроду Урала, стварыў мінералагічны музей. З 1841 на Беларусі, вывучаў бел. фальклор. Аўтар паэм «Кошачка», «Табакерка», «Мёд», балад «Свіцязь-возера», «Твардоўскі», вершаў, элегій, трыялетаў, камедыі «Грэцкія піражкі» (1817; дзеянне адбываецца ў Мінску).