ГАЙДАБУ́РАЎ Павел Паўлавіч (27.2.1877, С.-Пецярбург — 4.3.1960),
рускі акцёр, рэжысёр, тэатр. дзеяч. Нар.арт. Расіі (1940). Сцэн. дзейнасць пачаў у правінцыі ў 1899; іграў у антрэпрызе Н.Васільевай у Мінскім гар. т-ры; выступаў у Віцебску (1919) і Гомелі (1928). У 1903 разамз актрысай Н.Скарскай арганізаваў у Пецярбургу Агульнадаступны т-р, у 1905 на яго аснове — Першы вандроўны драм.т-р (існаваў да 1928). На сцэне абодвух ставіў спектаклі і стварыў у іх яркія сцэн. вобразы: Ціхан («Навальніца» А.Астроўскага), Освальд («Здані» Г.Ібсена), Гамлет («Гамлет» У.Шэкспіра), Тарцюф («Тарцюф» Мальера) і інш. У 1933—39 кіраўнік Калгасна-саўгаснага вандроўнага Т-ра, у 1944—50 у маск. Камерным т-ры, з 1955 у Т-ры імя Я.Вахтангава. У розныя гады паставіў усе п’есы А.Чэхава. Аўтар кн. «На сцэне і ў жыцці» (1959, разам са Скарскай). Дзярж. прэмія СССР 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРКА́САВА Лідзія Сямёнаўна (20.11.1909, г.п. Мікалаеўка Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 3.8.1999),
бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Д-рбіял.н. (1955), праф. (1957). Засл. дз. нав. (1975). Скончыла Адэскі медыка-аналіт.ін-т (1931). Працавала ў Пермскім і Казанскім стаматалагічных ін-тах. У 1950—81 у Ін-це фізіялогіі АН Беларусі (заг. лабараторыі), адначасова ў БДУ (1957—72). Навук. працы па вывучэнні ўздзеяння розных відаў іанізавальнай радыяцыі на абмен бялкоў і вугляродаў у ц. н. с., зрухаў у нейраэндакрыннай сістэме пад уздзеяннем малых доз іанізавальных выпрамяненняў. Дэлегат 15-й сесіі Ген. асамблеі ААН ад Беларусі (1960, Нью-Йорк).
Тв.:
Выкарыстанне радыеактыўных ізатопаў у біялогіі і медыцыне. Мн., 1957;
Основы клинической биохимии. М., 1965 (разамз М.Ф.Меражынскім);
Метаболические сдвиги в митохондриях облученного организма, связанные с циклом трикарбоновых кислот. Мн., 1977 (разамз А.Ц.Пікулевым, М.Ю.Тайцам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́РНАЛЬДСАН (Arnoldson) Клас (27.10.1844, г. Гётэбарг — 20.2.1916),
грамадскі дзеяч Швецыі, публіцыст. У 1881—87 дэпутат швед. парламента. Выступаў за нейтралітэт Швецыі і аб’яднанне сканд. краін. Адзін з заснавальнікаў Швед. саюза міру і арбітражу (1883). Удзельнічаў у вырашэнні нарв. канфлікту (1895—1905) як прыхільнік аддзялення Нарвегіі ад Швецыі. Нобелеўская прэмія міру (1908, разамз Ф.Баерам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗЯСЛА́Ў,
князь навагрудскі ў 13 ст. Упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе, калі ў 1236 (або 1237) галіцка-валынскі кн.Даніла Раманавіч на кн. Конрада Мазавецкага «наведе... Литву Миндога Изяслава Новогородьского». Верагодна, І. разамзМіндоўгам на той час быў у васальных або саюзных дачыненнях з Данілам. І. — адзіны навагрудскі князь, які ўпамінаецца ў летапісах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛУНДЗІ́НСКАЕ ВО́ЗЕРА,
горка-салёнае возера ў Кулундзінскім стэпе, у Алтайскім краі Рас. Федэрацыі. Пл. 728 км². Глыб. да 4 м. На Пн і З берагі абрывістыя, на У і Пд — спадзістыя. Шмат астравоў. Жыўленне снегавое; зімой не замярзае. Злучана пратокай звоз. Кучукскае (разампл. 800 км²). Упадае р. Кулунда. Здабыча мірабіліту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЬПІ́ГІЕВЫЯ САСУ́ДЫ (ад імя М.Мальпігі),
выдзяляльныя і осмарэгулявальныя органы ў павукападобных, мнаганожак і насякомых; трубчастыя сляпыя вырасты кішэчніка на мяжы сярэдняй і задняй кішак. У М.с. прадукты абмену (напр., мачавая к-та) адсарбіруюцца з поласці цела, пераводзяцца ў стрававальны тракт, дзе абязводжваюцца, і разамз неператраўленымі рэшткамі ежы выводзяцца праз анальную адтуліну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РЫ (Murray) Джозеф Эдвард (н. 1919),
амерыканскі хірург. У 1964—84 працаваў у шпіталях г. Бостан. З 1970 праф. Гарвардскай мед. школы ў г. Кембрыдж. Навук. працы па трансплантацыі органаў. Распрацаваў методыку прадухілення рэакцыі адарвання тканак. У 1954 ажыццявіў першую перасадку ныркі, узятую ад брата-блізнюка. Нобелеўская прэмія 1990 (разамз Э.Д.Томасам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́ПАТ (Sopot),
горад на Пн Польшчы, на ўзбярэжжы Гданьскага зал. Балтыйскага м., у гар. агламерацыі Труймяста (разамз гарадамі Гданьск і Гдыня), у Паморскім ваяводстве. Каля 50 тыс.ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Прам-сць; харч., гарбарная, машынабудаўнічая. Марскі курорт. Санаторыі, водагразелячэбніца, дамы адпачынку, пансіянаты, атэлі. Міжнар. фестываль эстраднай песні (з 1961).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЕКТРО́ГРАФ (ад спектр + ...граф),
аптычная спектральная прылада, прыёмнік якой (фатаграфічны матэрыял, шматэлементны фотапрыёмнік і інш.) рэгіструе ўвесь спектр аптычны. Апошні разгортваецца з дапамогай прызмаў або дыфракцыйнай рашоткі ў факальнай плоскасці прылады. Выкарыстоўваецца пераважна для прамысл. і навук. даследаванняў спектраў рэчываў, а таксама ў астр. даследаваннях (разамзтэлескопам) фіз. уласцівасцей і руху нябесных аб’ектаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЙНАРА́ЛЬСКІ Парфірый Іванавіч (1844 — 29.7.1898),
рускі рэвалюцыянер-народнік. З дваран. Адзін згал. арганізатараў «хаджэння ў народ» (1874). Стварыў рэв. гурткі ў Пензенскай, Самарскай і Саратаўскай губ., фінансаваў дзейнасць нелегальнай друкарні і інш. Арыштаваны ў 1874, разамзінш. арганізатарамі «хаджэння ў народ» праходзіў па працэсе 193-х (1877—78, Пецярбург). Асуджаны на 10 гадоў катаргі.