БАЦВІ́ННІК Міхаіл Майсеевіч (17.8.1911, С.-Пецярбург — 5.5.1995),
расійскі шахматыст. Міжнар. гросмайстар (1950), засл. майстар спорту СССР (1945). Вучоны ў галіне энергетыкі, д-ртэхн.н. (1951). 6-ы чэмпіён свету (1948—57, 1958—60 і 1961—63), у складзе каманды СССР 6 разоў (1954—64) перамагаў на сусв. шахматных алімпіядах, 7-разовы чэмпіён СССР, пераможца буйнейшых шахматных турніраў. Наватар шахматнай тэорыі, аўтар больш як 20 кніг па шахматах і кібернетыцы, сярод якіх «Паўвека ў шахматах» (1978), «Ад шахматыста да машыны» (1979), «Аналітычныя і крытычныя работы» (Т. 1—4, 1984—87).
Літ.:
Шахматное творчество Ботвинника. Т. 1—3, М., 1965—68.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБРО́ДСКІ Сяргей Сцяпанавіч (17.12.1911, г. Нясвіж, Мінскай вобл. — 7.1.1980),
бел. вучоны ў галіне гідрадынамікі і цепла- і масаабмену. Чл.-кар.АНБССР (1966), д-ртэхн.н. (1960), праф. (1964). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1978). Скончыў БПІ (1939). З 1946 навук. супрацоўнік Энергасектара, потым Ін-та энергетыкіАНБССР, з 1957 заг. лабараторыі Ін-та цепла- і масаабмену АНБССР. Навук. працы па даследаванні цепла- і масаабмену ў дысперсных сістэмах. Прапанаваў формулу для разліку каэф. цеплаабмену ў кіпячым слоі, распрацаваў асновы выкарыстання дысперсных матэрыялаў і інш.
Літ.:
Гидродинамика и теплообмен в псевдоожиженном (кипящем) слое. М.;Л., 1963; Высокотемпературные установки с псевдоожиженным слоем. М., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗЯЛЁНЫЯ»,
грамадска-палітычны рух, які выступае супраць забруджання навакольнага асяроддзя, шкодных наступстваў атамнай энергетыкі, за скарачэнне ваен. бюджэтаў, дэцэнтралізацыю і дэмакратызацыю грамадскага жыцця. Узнік у пач. 1970-х г. у Зах. Еўропе. У ФРГ у 1980 «З.» аформіліся ў партыю. З 1984 існуе Еўрап. партыя «З.», у якую ўвайшлі аб’яднанні з Аўстрыі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Ірландыі, Нідэрландаў, ФРГ і Францыі. З канца 1980-х г. рух узнік і ў краінах Усх. Еўропы. «З.» патрабуюць забараніць і знішчыць хім. і бактэрыялагічную зброю, ліквідаваць ядзерныя арсеналы ў Еўропе. Рух падтрымлівае каля 8—12% насельніцтва ў краінах Еўропы. З 1992 на Беларусі дзейнічае Беларуская партыя зялёных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЁЛЬНСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т,
адзін з буйнейшых ун-таў Германіі, муніцыпальны ун-тг. Кёльн. Засн. ў 1388 на ўзор Парыжскага ун-та. У 1593 у дадатак да багаслоўскага адкрыты ф-ты: юрыд., мед. і «свабодных мастацтваў». З заснаваннем у 1777 акадэміі, ун-та ў Боне (1786) значэнне К.у. паменшылася і ў 1798 ён зачынены. У 1919 адноўлены, у ім вучылася каля 7,5 тыс. студэнтаў. У 1971 ф-ты: эканам. і сац. навук, юрыд., мед., філас., прыродазнаўча-матэм. У 1991 каля 57 тыс. студэнтаў. У складзе ун-та ін-ты, клінікі, б-ка (з 1920). Яму падпарадкаваны ін-ты эканомікі, энергетыкі, гандлю, эканам. палітыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРА́ШКА Міхаіл Рыгоравіч (н. 12.7. 1913, г. Барысаў Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне гідраэнергетыкі і воднай гаспадаркі. Канд.тэхн.н. (1951). Засл. меліяратар Беларусі (1973). Скончыў БПІ (1937). З 1951 вучоны сакратар прэзідыума і нам. дырэктара Ін-та энергетыкіАН Беларусі. У 1962—83 дырэктар Цэнтр.НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў. Навук. працы па комплексным выкарыстанні і ахове водных рэсурсаў рэспублікі і басейнаў асобных рэк. Удзельнічаў у распрацоўцы праекта Вілейска-Мінскай воднай сістэмы, праграм аховы навакольнага асяроддзя і інш.
Тв.:
Водноэнергетический кадастр Белорусской ССР. Т. 1—2. Мн., 1960—62 (у сааўт.);
Водные ресурсы Белоруссии и перспективы их использования. Мн., 1976 (разам з І.Я.Куксіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛАБАНО́ВІЧ Усевалад Канстанцінавіч (н. 1.1.1948, в. Скорычы Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне энергетыкі. Д-ртэхн.н. (2000), праф. (2003). Скончыў БПІ (1970). З 1973 у Бел.нац.тэхн. ун-це (з 2000 праф. кафедры «Цеплавыя эл. станцыі»). З 2003 нам. дырэктара ТАА «Венядзікт». Навук. працы па тэхнал. абсталяванні, схемах і рэжымах работы паратурбінных установак. Стварыў першую бел. паравую турбіну, новую тэхналогію пуску паравых турбін. Адзін з аўтараў дапаможніка па цеплатэхн. абсталяванні прамысл. прадпрыемстваў (Мн., 1983).
Тв.:
Усовершенствование схем и режимов работы теплофикационных паротурбинных установок. Мн., 2000;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАВУ́ЛІЧНЫ Яўген Рыгоравіч (н. 23.2.1937, в. Пшанаі Жабінкаўскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне цеплафізікі і газадынамікі. Д-ртэхн.н. (1985), праф. (1991). Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1960). У 1961—89 у Сібірскім аддзяленні АНСССР. З 1989 у Ін-це праблем энергетыкіАН Беларусі. Навук. працы па механіцы вадкасці, газу і плазмы, газадынаміцы і цепламасаабмене пры вонкавым і ўнутр. абцяканні цел рознай канфігурацыі, па ракетных рухавіках на цвёрдым паліве і ахаладжальна-награвальных сістэмах на сціснутым паветры. Дзярж. прэмія СССР 1984.
Тв.:
Продольные вихревые структуры и теплообмен в области присоединения сверхзвукового турбулентного пограничного слоя (разам з В.М.Трафімавым) // Журн. прикладной механики и техн. физики. 1991. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЙТРО́ННАЯ СПЕКТРАСКАПІ́Я,
раздзел ядзернай фізікі, у якім даследуюцца структура высокаўзбуджаных станаў атамных ядраў (нейтронныя рэзанансныя станы) і механізм працякання ядз. рэакцый на павольных нейтронах (састаўное ядро, прамыя працэсы, механізм уваходных станаў).
Тэарэт. асновай Н.с. стала мадэль працякання ядзерных рэакцый з утварэннем доўгажывучага прамежкавага састаўнога ядра (прапанавана Н.Борам). Матэм. апарат мадэлі састаўнога ядра грунтуецца на формуле Брэйта—Вігнера, якая апісвае рэзанансы ў сячэнні ўзаемадзеяння павольных нейтронаў з ат. ядрамі. Метадамі Н.с. вызначаюць поўныя і парцыяльныя сячэнні ўзаемадзеяння нейтронаў з ат. ядрамі. Даследаванні вядуцца на ўзорах з прыроднай сумессю ізатопаў і на раздзеленых узорах. Даныя Н.с. складаюць навук. аснову рэактарабудавання, ядз.энергетыкі, шэрагу дастасаванняў нейтроннай фізікі ў радыебіялогіі, медыцыне і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЧЫ́ПАР Генрыета Валянцінаўна (н. 26.12.1941, г.п. Чаркаскае Вольскага р-на Саратаўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне радыяцыйнай хіміі. Д-рхім.н. (1990). Скончыла БДУ (1964). З 1964 у Ін-це ядз.энергетыкі, з 1992 у Ін-це радыяцыйных фізіка-хім. праблем Нац.АН Беларусі. Навук. працы па кінетыцы тэрмічнага і радыяцыйна-тэрмічнага раскладання аксідаў азоту і серы, а таксама хлорвытворных вуглевадародаў у паветры, распрацоўцы тэарэт. асноў радыяцыйнага метаду ачысткі газавых выкідаў прамысл. прадпрыемстваў і ЦЭС ад шкодных прымесей.
Тв.:
Физико-химические и теплофизические свойства растворов на основе четырехокиси азота. Мн., 1981 (у сааўт.);
Кинетика и механизм термических и радиационно-термических процессов в теплоносителе N2O4—NO. Мн., 1989 (разам з В.Б.Несцярэнкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСПЕ́ЛАЎ Рыгор Яўхімавіч (н. 11.9.1916, г. Бежацк Цвярской вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне энергетыкі. Д-ртэхн.н. (1962), праф. (1963). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1977). Скончыў Сярэднеазіяцкі індустр.ін-т (1940). З 1963 у БПА (у 1963—90 заг. кафедры). Навук. працы па перадачы электраэнергіі і рэжымах работы электраэнергет. сістэм і сетак. Абгрунтаваў магчымасць электраперадачы пераменнага току ў рэжыме чвэрці хвалі.
Тв.:
Электрические системы: Режимы работы электрических систем и сетей. М., 1975 (разам з В.А.Венікавым, Л.А.Жукавым);
Потери мощности и энергии в электрических сетях. М., 1981 (разам з М.М.Сычом);
Компенсирующие и регулирующие устройства в электрических системах. Л., 1983 (разам з М.М.Сычом, В.Ц.Федзіным).