АРЦЕ́М’ЕЎ (Эдуард Мікалаевіч) (н. 30.11.1937, г. Новасібірск),
рускі кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1985). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1960). У творчасці шырока выкарыстоўвае серыйную тэхніку, алеаторыку, электронную музыку. Сярод твораў: араторыя «Я забіты пад Ржэвам» на сл. А.Твардоўскага (1963), кантата «Рытуал» (1980), сімфонія «Пілігрымы» (1985); электронная музыка — «Мазаіка Венецыі», «Варыяцыі на адзін тэмбр», «Сем варот у свет Саторый»; вак.-інстр. Цыкл «Цяпло зямлі»; музыка да кінафільмаў (больш за 80). Дзярж. прэмія Расіі імя братоў Васільевых 1988.
чэхаславацкі дзярж. дзеяч. Юрыст, сацыёлаг. У 1915—18 ген. сакратар эмігранцкага Чэхаславацкага нац. савета ў Парыжы. У 1918—35 міністр замежных спраў, у 1935—38 прэзідэнт Чэхаславацкай рэспублікі. Актыўны ўдзельнік Антанты Малой. У 1923—38 член савета, старшыня К-та бяспекі Лігі нацый. У 1940—45 прэзідэнт Чэхаславацкай рэспублікі на эміграцыі (Лондан), пасля вызвалення Чэхаславакіі прэзідэнт рэспублікі (1946—48). Пасля прыходу да ўлады Камуніст. партыі Чэхаславакіі пайшоў у адстаўку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕ́ЧКА (Эдуард Міхайлавіч) (н. 24.1.1936, г. Мазыр Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне металаапрацоўкі. Д-ртэхн.н. (1989), праф. (1990). Скончыў БПІ (1958), у ім і працаваў. З 1970 рэктар Рэсп. міжгаліновага ін-та павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў галін нар. гаспадаркі, з 1990 у БПА. Навук. даследаванні па працэсах апрацоўкі металакерамічных матэрыялаў і свідравання глыбокіх адтулін у сталях.
Тв.:
Обработка отверстий в металлокерамических деталях. Мн., 1965;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯЎДА́НСКІ (Эдуард Ігнатавіч) (н. 13.9.1939, в. Верацеі Докшыцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хім. тэхналогіі і тэхнікі. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1993). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1968). З 1978 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук. працы па даследаванні працэсаў раздзялення газавадкасных плыняў, стварэнні новых канструкцый цэнтрабежных апаратаў і сепаратараў для ачышчэння і перапрацоўкі збожжа. Дзярж. прэмія БССР 1976.
Тв.:
Расчет промышленных установок для сушки сыпучих и кусковых материалов. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРХІМО́ВІЧ (Эдуард Міхайлавіч) (н. 15.7.1937, г.п. Бялынічы Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1992). Скончыў Магілёўскі маш.-буд.ін-т (1966), у якім і працуе з 1969 (у 1993—99 прарэктар). Навук. працы па праблемах кантактнай, дугавой, газаэлектрычнай зваркі і наплаўкі ў ультрагукавым полі, умацавання і аднаўлення дэталей машын.
Тв.:
Сварка и наплавка в ультразвуковом поле. Мн., 1988;
Сварка в ультразвуковом поле. Мн., 1994 (разам з В.М.Сагалевічам, У.І.Сотнікавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ХНЕР ((Buchner) Эдуард) (20.5.1860, г. Мюнхен, Германія — 13.8.1917),
нямецкі хімік і біяхімік. Праф. (1895). Скончыў Мюнхенскі ун-т (1888), дзе і працаваў. У 1893—1911 праф. у Кілі, Берліне, Брэславе, Вюрцбургу. Навук. працы па арган. хіміі. Адкрыў піразол (1889). У 1897 атрымаў з дражджэй сок, які не меў жывых клетак, але выклікаў энергічнае спіртавое браджэнне. Гэта адкрыццё заклала асновы сучаснай энзімалогіі. Нобелеўская прэмія 1907.
Літ.:
Волков В.А., Вонский Е.В., Кузнецова Г.И. Выдающиеся химики мира: Биогр. справ. М., 1991. С. 81.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́РЫ ((Parry) Уільям Эдуард) (19.12.1790, г. Бат, Вялікабрытанія — 8.7.1855),
англійскі даследчык Арктыкі. У 1819—24 кіраваў 3 экспедыцыямі на 2 караблях, якія былі пасланы на пошукі Паўн.-Зах. праходу. У час экспедыцыі адкрыў і даследаваў шэраг а-воў (Сомерсет, Мелвіл, Банкс, Карнуоліс і інш.) і праліваў (Ланкастэр, Прынс-Рыджэнт, Бараў, Мелвіл, Уэлінгтан і інш.) Канадскага Арктычнага архіпелага. У 1827 спрабаваў дасягнуць Паўн. полюса (ад Шпіцбергена), дайшоў да 82°45′паўн. ш. Яго імем названы архіпелаг арктычных астравоў, заліў, паўвостраў, 3 мысы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПФЛЮ́ГЕР ((Pflüger) Эдуард Фрыдрых Вільгельм) (7.6.1829, г. Ганаў, Германія — 16.3.1910),
нямецкі фізіёлаг. Вучыўся ў Магдэбургскім і Берлінскім ун-тах. З 1859 праф. Бонскага ун-та, арганізатар і кіраўнік Ін-та фізіялогіі пры ім. Навук. працы па рэфлекторнай дзейнасці спіннога мозга, дзеянні пастаяннага эл. току на нерв і мышцу, агульным абмене рэчываў, праблемах кровазвароту і інш. Адкрыў тармазны ўплыў сімпатычных валокнаў чэраўнага нерва на рух кішэчніка. Сфармуляваў закон электратону і палярны закон, якія ляглі ў аснову развіцця электратэрапіі і электрадыягностыкі захворванняў нерв. сістэмы.
англійскі ліберальны гісторык і паліт. дзеяч. У 1859—65 член парламента, лорд. Праф. (з 1895) Кембрыджскага ун-та. Католік па веравызнанні, Актан лічыў гал. у гіст. працэсе развіццё ідэй, якія засн. на рэліг. вераванні. Прыхільнік канстытуцыйнай манархіі і памяркоўных рэформаў. Працы па праблемах сярэднявечча і новай гісторыі аб’яднаны ў зб-кі «Гісторыя свабоды і іншыя эцюды», «Гістарычныя эцюды і даследаванні» (абедзве 1907), «Царква і дзяржава» (1953) і інш. Ініцыятар выдання шматтомнай «Кембрыджскай новай гісторыі».