міжнародная леварадыкальная арганізацыя ў 1938—1950-я г.Засн. ў Парыжы Л.Д.Троцкім, які выступаў з канцэпцыяй сусв. рэвалюцыі і рэв. вайны. Меў нешматлікія секцыі ў краінах Еўропы, Лац. Амерыкі і ЗША, праводзіў кангрэсы, прапагандаваў трацкісцкія погляды. У 1953—63 раскалоўся на шэраг варагуючых цэнтраў (Міжнар. сакратарыят, Міжнар.к-т, Лац.-амер. бюро і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́КЕЛЬ ((Meckel) Іаган Фрыдрых Малодшы) (17.10.1781, г. Гале, Германія — 31.10.1833),
нямецкі біёлаг. Вучыўся ў гарадах Гале, Гётынген, Вюрцбург і Вена. З 1808 праф. у Гале. Навук. працы па параўнальнай марфалогіі пазваночных. Адзін са стваральнікаў т.зв. тэорыі паралелізму, паводле якой сучасныя вышэйшыя жывёлы праходзяць у сваім індывід. развіцці стадыі ніжэйшых арганізмаў. Апісаў шэрагмарфал. утварэнняў, названых яго імем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ЛЬСАН (Nelson),
рака ў Канадзе. Даўж. 640 км, пл. басейна 1072 тыс.км². Выцякае з воз. Вініпег, працякае цераз шэраг азёр, утварае парогі, упадае ў Гудзонаў заліў. Ажыццяўляе сцёк азёрна-рачной сістэмы Боу—Саскачэван—Нельсан. Сярэдні гадавы расход вады каля 2700 m3/с. Ледастаў ад ліст. да мая. На Н. — вадасх. Вініпег. Суднаходная ў ніжнім цячэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЎНАВА́ЖНЫ ПРАЦЭ́С, квазістатычны працэс,
працэс пераходу тэрмадынамічнай сістэмы з аднаго стану ў другі, пры якім сістэма праходзіць праз неперарыўны шэраг раўнаважных станаў (гл.Раўнавага тэрмадынамічная); адно з асн. паняццяў тэрмадынамікі раўнаважных працэсаў. Тэарэтычна Р.п. адбываецца бясконца павольна. Рэальны працэс набліжана лічыцца Р.п., калі адметныя змены параметраў сістэмы адбываюцца за прамежкі часу, якія значна перавышаюць час рэлаксацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКРАТЫ́ЧНЫЯ ШКО́ЛЫ,
шэраг кірункаў у стараж.-грэч. філасофіі, якія грунтаваліся на вучэнні Сакрата. Засн. вучнямі Сакрата. Да С.ш. адносяцца: Акадэмія платонаўская (Платон, Спеўсіп, Ксенакрат і інш), кінікі (Антысфен, Дыяген Сінопскі, Кратэт і інш.), кірэнская школа (Арыстып, Арыстып Малодшы, Арэта, Феодар і інш), мегарская школа (Эўклід, Стылпон, Эўбулід і інш.), эліда-эратрыйская школа (Федон з Эліды, Менедэм і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРА́НІН (Якаў) (?—6.5.1641),
адзін з кіраўнікоў сялянска-казацкага паўстання 1638 на Украіне. З 1633 палкоўнік рэестравых казакоў, з 1638 гетман. Пасля задушэння паўстання 1637—38 (узначальваў Бут) казакі вясной 1638 зноў выступілі супраць польскай і ўкр. шляхты, стварылі на Палтаўшчыне ўмацаваны лагер. Аднак гетман С.Патоцкі нанёс раз’яднаным казацкім атрадам шэраг паражэнняў. З часткай войскаў перайшоў у Расію, дзе забіты казакамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІНАМІЯ́ЛЬНЫЯ КАЭФІЦЫЕ́НТЫ,
каэфіцыенты ў формуле раскладання Ньютана бінома па ступенях незалежнай пераменнай. Абазначаюцца і вызначаюцца па формуле
, дзе n — ступень бінома (любы сапраўдны або камплексны лік; гл.Бінаміяльны шэраг), m — ступень незалежнай пераменнай
. Калі n — цэлы лік, то
.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІМПІ́ЙСКАЯ ВЁСКА,
комплекс будынкаў гасцінічнага тыпу, у якіх на час Алімпійскіх гульняў размяшчаюцца дэлегацыі краін-удзельніц. Мае шэраг дапаможных памяшканняў (сталовыя, магазіны, аддз. сувязі, трэніровачныя залы і пляцоўкі, культ. цэнтр і інш.). Упершыню пабудавана да IX Алімп. гульняў у Парыжы (1924), складалася з драўляных будынкаў, таму і наз. «вёска». Будаўніцтва Алімпійскай вёскі — абавязак алімпійскага горада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́КШЫНСКІ (Сяргей Аркадзевіч) (27.10.1896, г. Пскоў, Расія — 20.9.1974),
рускі вучоны ў галіне электравакуумнай тэхнікі. Акад.АНСССР (1953; чл.-кар. 1946). Герой Сац. Працы (1956). У 1922 — 46 на прадпрыемствах Ленінграда і Новасібірска. З 1947 дырэктар н.-д. ін-та. Распрацаваў новы метад атрымання і даследавання сплаваў (1941—44). Стварыў шэраг электронных прылад. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1951, 1955. Ленінская прэмія 1962.