археалагічная культура плямёнаў эпохі позняй бронзы (9—8 ст. да н.э.), што жылі на тэр.Стараж. Харэзма (нізоўе р. Амудар’я). Назва ад стаянак у раёне канала Амірабад (Каракалпакія). Насельніцтва займалася земляробствам і жывёлагадоўляй. Жыло на паселішчах з 15—20 прамавугольных паўзямлянак. Для іх керамікі характэрна плоскае дно і акруглая форма тулава. На паселішчы Яке-Парсан-2 знойдзены бронзавыя наканечнікі стрэл, сярпы і формы для іх адліўкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕТЭРАГА́МІЯ (ад гетэра... + ...гамія),
1) тып палавога працэсу, пры якім мужчынскія і жаночыя палавыя клеткі (гаметы), што зліваюцца пры апладненні, адрозніваюцца формай і памерам. Для вышэйшых раслін і шматклетачных жывёл, а таксама для некаторых грыбоў характэрнааагамія; у адносінах да некаторых прасцейшых, якім у палавым працэсе ўласцівы капуляцыя і кан’югацыя, выкарыстоўваюць тэрмін «анізагамія». Гл. таксама Ізагамія.
2) Змена функцыі мужчынскіх і жаночых клетак або іх размяшчэнне на расліне (як анамалія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНЕ-ІНДЫ́ЙСКІ ХРЫБЕ́Т,
падводны сярэдзінны акіянічны хрыбет на ПдЗ Індыйскага ак. Размешчаны паміж Афрыканска-Антарктычным і Цэнтральнаіндыйскім хрыбтамі. Даўж. каля 3600 км, шыр. да 700 км, адносная выш. 1000—2000 м, найменшая глыб. над хрыбтом 251 м, пераважныя глыб. над грэбенем 2000—3000 м. Восевая зона мае характэрныя рысы рыфта. Паверхня расчлянёная. Пашыраны выхады карэнных парод, у т. л. ультраасноўных (серпенцініты, перыдатыты). Характэрна павышаная сейсмаактыўнасць для восевай зоны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КАЛГА́СНАЯ ПО́ЛЬКА»,
бел. сцэнічны парна-масавы танец. Муз. памер 2/4. Тэмп хуткі, для рытму характэрна сінкапіраванне. Створана балетмайстрам П.Акулёнкам на аснове абагульнення элементаў танц. фальклору Талачынскага р-на, паст. ў 1955 у Дзярж.акад.нар. хоры Беларусі. Вызначаецца складанасцю харэаграфічнага малюнка, разнастайнасцю рухаў у масавых і сольных эпізодах. Дзякуючы яркаму нар. каларыту, жыццярадаснасці настрою набыў вял. папулярнасць, уваходзіць у рэпертуар многіх калектываў маст. самадзейнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНУЛЯ́РЫІ (Conulata),
група вымерлых беспазваночных жывёл, якіх адносяць да кішачнаполасцевых. Былі пашыраны ў морах ад ранняга кембрыю да ранняга трыясу. Вялі плаваючы або прымацаваны спосаб жыцця. На Беларусі рэдкія знаходкі К. вядомы з адкладаў верхняга ардовіку, сілуру і дэвону.
Даўж. да 40 см. Шкілет пірамідальны або цыгарападобны, з тонкай, магчыма, эластычнай сценкай. Для элементаў шкілета характэрна 4-прамянёвая сіметрыя. Вяршынная ч., якой К. мацаваліся да субстрату, падзелена папярочнымі перагародкамі на камеры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОНАКЛІНА́ЛЬ (ад мона... + грэч. klinō нахіляюся),
форма залягання слаёў горных парод, якая характарызуецца іх пакатым нахілам у адзін бок. Часта гэта крыло якога-н. шырокага і пакатага падняцця або прагіну слаёў. М. асабліва характэрна для платформ, дзе яны прымеркаваны да крылаў шчытоў, антэкліз і сінекліз. Прыкладам М. з’яўляецца структура, якая ўтворана палеазойскімі тоўшчамі паўд. схілу Балтыйскага шчыта; нахіл слаёў вызначаецца ў 2—2,5 м на 1 км даўжыні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЛІ́ГА,
павышэнне т-ры паветра да 0 °C і вышэй зімой ва ўстойлівы марозны перыяд. Узнікае ад прытоку паветра з больш цёплых раёнаў (гл.Адвекцыя, Цыклон) або выклікаецца мясц. награваннем паветра сонечнай радыяцыяй. Найб.характэрна для тэрыторый з кліматам, пераходным ад марскога да кантынентальнага. На Беларусі за снеж.—люты на крайнім ПдЗ бывае больш за 50 дзён з А., на ПнУ — 26—30. Працяглыя адлігі часам выклікаюць сярод зімы паводкі на рэках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗАЗЛУЧЭ́ННІ,
хімічныя арганічныя злучэнні, якія змяшчаюць азагрупу -N=N-, звязаную з двума радыкаламі. Радыкалы бываюць аліфатычныя, араматычныя ці гетэрацыклічныя з функцыян. групамі (OH, NH2, CN) або без іх. Найпрасцейшыя азазлучэнні — азаметан CH3N=NCH3, азабензол. Для азазлучэнняў характэрна цыс- і трансізамерыя, для оксізамяшчальных — таўтамерыя. Асн. метад атрымання — азаспалучэнне. Аліфатычныя азазлучэнні выкарыстоўваюць як ініцыятары палімерызацыі і сітавінаўтваральнікі, араматычныя з OH- і NH2-групамі як сінт.азафарбавальнікі і кіслотна-асноўныя індыкатары ў аналітычнай хіміі.
французскі жывапісец і графік. У 1840-я г. працаваў пераважна як ілюстратар, потым прымкнуў да барбізонскай школы жывапісу. Маляваў пейзажы простыя па матывах, з ціхім інтымным замілаваннем («Бераг Уазы» і «Запруда ў даліне Аптэво», абодва 1855, «Раніца», 1858, «Марскі заліў», 1864), у якіх паэтычна перадаваў свежасць, трапяткое дыханне і зменлівасць прыроды. Для яго жывапісу характэрна лёгкасць, празрыстасць колераў, багаты валёрамі танальны каларыт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАКО́ЎСКІ (Дака) (7.8.1919, с. Тырнак Врачанскай акругі, Балгарыя — 28.1.1962),
балгарскі кінарэжысёр. Засл. арт. Балгарыі (1963, пасмяротна). У 1938—41 акцёр у т-рах Сафіі і Скопле. Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1952). Дэбютаваў фільмам «Пад прыгнётам» (паводле І.Вазава, 1952; Дзімітроўская прэмія 1953). Яго творчасці характэрна распрацоўка гераічных характараў і значных тэм: «Беспакойны шлях» (1955, Дзімітроўская прэмія 1959), «Тайная вячэра седмакоў» (1957; у сав. пракаце «Закон дазваляе»), «Стубленскія ліпы» (1960) і інш.