КУЛЯШО́Ў Фёдар Іванавіч (18.6.1913, в.Вял. Стралкі Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — 29.12.1993),
бел.літ.-знавец і крытык. Д-рфілал.н. (1964), праф. (1965). Скончыў Ленінградскі пед.ін-т (1935). У 1938 рэпрэсіраваны. Зняволенне адбываў пад Варкутой. Вызвалены ў 1943. З 1944 выкладаў у ВНУ, у 1951—55 і з 1961 — у БДУ. Даследаваў гісторыю рус. л-ры 19 — пач. 20 ст., сучасную бел. л-ру. Аўтар кніг «Жыццё і творчасць Л.М.Талстога» (1953), «Сатырычная паэзія М.А.Някрасава» (1954), «Міхась Лынькоў» (1961), «Іван Мележ» (1968), «Сучасная беларуская проза» (1970), «Лекцыі па гісторыі рускай літаратуры канца XIX — пачатку XX ст.» (ч. 1—2, 1976—80), «Літаратурныя партрэты» (1983), артыкулаў пра творчасць Я.Брыля, І.Шамякіна, І.Навуменкі, П.Пестрака, М.Лобана, Б.Сачанкі, І.Чыгрынава і інш. Складальнік зб. «Максім Горкі і Беларусь» (1968), «А.І.Купрын пра літаратуру» (1969), «Леў Талстой і Беларусь» (1981) і інш.
Тв.:
Міхась Лынькоў: Семінарыст. Мн., 1963;
Эцюды аб прозе. Мн., 1964;
Подвиг художника: Лит. путь И.Мележа. 2 изд. Мн., 1982;
Творческий путь А.И.Куприна. [Т. 1—2]. 2 изд. Мн., 1983—87;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СЕ́ВЕРО-ЗА́ПАДНОЕ СЛО́ВО»,
грамадска-паліт., эканам. і літ. газета. Выходзіла з 15(27). 11.1898 да 29.11(12.12). 1905 у Вільні на рус. мове штодзённа. Прытрымлівалася кансерватыўна-асв., у 1905 памяркоўна-ліберальнага кірунку. Выступала за развіццё культуры на аснове класавага, нац. і рэліг. прымірэння. Беларусь лічыла «рускім краем», не прызнавала існавання бел. нацыі. Пад уплывам рэв. руху крытыкавала непаслядоўнасць дэмакр. рэформ у Расіі. Друкавала навук.-папулярныя нарысы пра дасягненні навукі, артыкулы па краязнаўстве, этнаграфіі, геаграфіі, медыцыне, літ.-крытычныя агляды, рэцэнзіі, інфармавала пра тэатр. і муз. жыццё ў краі. У перакладзе на рус. мову змяшчала творы польскіх, франц., ням. пісьменнікаў, нарысы пра творчасць М.Гогаля, І.Тургенева, Ф.Дастаеўскага, М.Някрасава і інш., адзначала папулярнасць і талент М.Горкага, у ліберальна-бурж. адаптацыі падавала думкі В.Бялінскага, А.Герцэна, М.Чарнышэўскага. Друкавала агляды віленскіх маст. выставак, падрыхтаваныя прапагандыстам сімвалізму Г.Каспяровічам. Публікавала творы Д.Бохана, у т. л. пераклад польскага верша Я.Лучыны «На могілках», нарыс пра творчасць У.Сыракомлі. Змясціла некралог «Ф.К.Багушэвіч» і арт. М.Радзіна «Памяці Ф.К.Багушэвіча», характарызавала яго як адваката і гуманнага чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГВАРЫ́НІ, Гуарыні (Guarini) Джавані Батыста (10.12.1538, г. Ферара, Італія — 7.10.1612), італьянскі паэт, тэарэтык л-ры і мастацтва. Праф. рыторыкі ў Падуі. Праславіўся трагікамедыяй «Верны пастух» (1590). Аўтар лірычных вершаў, мадрыгалаў, трактата-падручніка «Кампендыум трагікамічнай паэзіі» (1601), у якім сцвярджаў, што мэта паэзіі — не павучаць, а даваць асалоду, што залішні рацыяналізм супярэчыць правілам ант. аўтарытэтаў. Вытанчанасць стылю, пачуццёвасць у спалучэнні з метафарычнасцю робяць яго творчасць прадвесцем мастацтва барока.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПАНА́КТ (Hippōnax; каля 540 да н.э., г. Эфес, Грэцыя — ?),
старажытнагрэчаскі паэт. Выгнаны тыранамі з Эфеса, пасяліўся ў Клазаменах. Жыў у галечы. Яго вершы (захаваліся фрагменты) адлюстроўвалі жыццё гар. нізоў, беднаты. Мова вершаў блізкая да жывой народнай. Уся творчасць Гіпанакта прасякнута іроніяй і самаіроніяй; іранічна гучыць і сам верш, які нібыта «прыпадае» на апошнюю стапу: гэты вершаваны памер атрымаў назву халіямб (кульгавы ямб). Гіпанакт лічыцца яго вынаходцам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУШМІ́Н Аляксей Сяргеевіч (15.10.1910, с. Левая Росаш Варонежскай вобл., Расія — 19.3.1983),
рускі літаратуразнавец. Акад.АНСССР (1979, чл.-кар. 1960). Скончыў Варонежскі пед.ін-т (1939). З 1946 навук. супрацоўнік (у 1955—65 дырэктар) Ін-та рус. л-ры АНСССР (Пушкінскі дом, Санкт-Пецярбург). Распрацоўваў праблемы метадалогіі літаратуразнаўства, тэорыі і гісторыі рус. л-ры 19 — пач. 20 ст. Даследаваў творчасць М.Я.Салтыкова-Шчадрына, А.С.Серафімовіча, А.А.Фадзеева.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБРЫ́НІН Міхаіл Кузьміч (23.1.1889, г. Рослаўль Смаленскай вобл., Расія — 8.7.1955),
рускі і бел.літ.-знавец. Д-рфілал.н. (1951), прафесар. Скончыў Смаленскі ун-т (1924). Працаваў у Маскоўскім ун-це (1930—31), Дзярж. ін-це тэатр. мастацтва імя Луначарскага (1931—37) і інш.ВНУ Масквы, Мінска, Ін-це сусв. л-ры імя М.Горкага. Даследаваў бел.стараж. л-ру, творчасць некат. рус. пісьменнікаў.
Тв.:
Беларуская літаратура: Старажытны перыяд.Мн., 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНСКО́Й Марк Сямёнавіч (6.3.1901, г. Адэса, Украіна — 21.3.1981),
расійскі кінарэжысёр і сцэнарыст. Нар.арт.СССР (1966). Герой Сац. Працы (1971). Скончыў Сімферопальскі ун-т (1924). З 1925 працаваў у кіно. Яго творчасць адметная стварэннем каларытных чалавечых характараў і лёсаў, яркіх быт. сцэн: трылогія «Дзяцінства Горкага», «У людзях», «Мае універсітэты» (1938—40), «Вясёлка» (1944), «Няскораныя» (1945), «Сельская настаўніца» (1947), «Дарагой цаной» (1958), «Фама Гардзееў» (1959). Дзярж. прэмія СССР 1941, 1946, 1948, 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНГІЯЛІ́НІ Каэтан (1748, Італія — 1816),
архітэктар. Жыццё і творчасць Ангіяліні звязаны з Беларуссю. Вучыўся ў Балонні і Вероне. У 1784 пераехаў у Полацк. З 1786 у Віцебску, выкладаў франц. мову, у 1789—96 — тэорыю архітэктуры ў калегіуме езуітаў. У 1796—97 жыў у Оршы. Вярнуўшыся ў Віцебск, выкладаў архітэктуру і кіраваў буд-вам касцёлаў. Стваральнік алтара ў Віцебскім езуіцкім касцёле. У 1803—05 жыў у Полацку, потым выехаў у Італію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРО́НІКАЎ (Андронікашвілі) Іраклій Луарсабавіч
(28.9.1908, С.-Пецярбург — 11.6.1990),
рускі пісьменнік, літаратуразнавец. Засл. дз. маст. РСФСР (1959). Д-рфілал.н. (1956). У літ.-знаўчых працах даследаваў творчасць М.Ю.Лермантава. У напаўбелетрыстычных творах («Загадка Н.Ф.І.», 1938; «Тагільская знаходка», 1956, і інш.) расказваў пра архіўныя і тэксталагічныя пошукі. Выступаў з уласнымі вуснымі апавяданнямі, у якіх ствараў партрэты пісьменнікаў, артыстаў. Дзярж. прэмія СССР 1967.