Створана ў 1961 у г. Брэст як трыкатажная ф-ка. З 1966 ф-ка верхняга трыкатажу, у 1985—93 доследна-эксперым.ф-ка верхняга трыкатажу, з 1993 калект.нар. прадпрыемства з сучаснай назвай. Дзейнічаюць цэхі: 2 вязальныя, закройны, швейны і вязальна-швейны. Асн. прадукцыя (1995): трыкатажныя вырабы для жанчын і дзяцей з паўшарсцяной пражы і з дамешкам штучных нітак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А,
першая літара бел. алфавіта і інш. алфавітаў на лац. і рус. аснове. Графічнае напісанне паходзіць ад кірыліцкага (аз), якое генетычна звязана з грэч. α (альфа), а праз яго з фінікійскім 𐤀 (алеф). У кірыліцы мела і лікавае значэнне 1, з дадатковымі значкамі — 1000, — 10 000, — 100 000, — 1 000 000. У сучаснайбел. мове літара «а» абазначае галосны гук «а» сярэдняга раду ніжняга пад’ёму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАХТО́НЫ, абарыгены,
арганізмы, якія ў працэсе эвалюцыі ўзніклі ў пэўнай мясцовасці і жывуць у ёй і цяпер. Звычайна складаюць стараж. ядро якой-н. флоры ці фауны, напрыклад качканос і эўкаліпт — аўтахтоны Аўстраліі, мурашкаеды, ляніўцы, дзікая бульба — аўтахтоны Паўд. Амерыкі. Выкапнёвыя аўтахтоны ўваходзяць у склад арыктацэнозаў. На Беларусі да аўтахтонаў належаць б.ч. выкапнёвых раслін і беспазваночных з адкладаў фанеразою; у сучаснай фауне і флоры не адзначаны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭБЮРО́ ((Deburau) Жан Батыст Гаспар) (31.7.1796, г. Колін, Чэхія — 17.6.1846),
французскі акцёр-мім. З сям’і вандроўных акцёраў-акрабатаў. З 1816 у трупе т-ра «Фюнамбюль» («Канатныя танцоры»). Стварыў у розных пантамімах вобраз П’еро, які стаў папулярным нар. камічным героем і атрымаў сусв. вядомасць. Захаваўшы старадаўні фарсавы грым П’еро, Д. змяніў яго аблічча і касцюм. У сучаснай пантаміме традыцыі Д. знайшлі працяг у творчасці Ж.Л.Баро і М.Марсо.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАР (ням. Kar),
цырк, чашападобная выемка ў верхняй ч. схілаў гор у вобласці сучаснага або стараж. зледзянення. Утвараецца ад дзейнасці ледавікоў, снежнікаў, марознага выветрывання. Вызначаецца плоскім днішчам, якое з бакоў і ззаду абкружана стромкімі сценкамі, з пярэдняга боку адкрыты ці замкнёны невысокім парогам. На дне К. могуць быць каравыя ледавікі, намнажэнні фірну або снегу. У К., якія знаходзяцца ніжэй сучаснай снегавой лініі, часта размешчаны ка́равыя азёры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРДАНЁР (франц. cour d’honneur літар. ганаровы двор),
парадны паўраскрыты двор перад будынкам, утвораны асн. будынкам і яго 2 бакавымі крыламі (радзей каланадай). Пашыраны ў еўрап. палацавай архітэктуры 17—1-й пал. 19 ст. На Беларусі найб. вядомы ў палацавых і сядзібных комплексах 18—19 ст. (Ружанскі палацавы комплекс, Свяцкі палацава-паркавы ансамбль, Шчорсаўскі палацава-паркавы комплекс і інш.). Прыём параднай прасторавай кампазіцыі сучаснай архітэктуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Л,
трынаццатая літара бел. і некаторых інш.слав. алфавітаў. Паходзіць з кірыліцкай λ («людзі»), што ўзнікла на аснове грэка-візант. устаўнай λ («ламбда»). У старабел. графіцы абазначала гукі «л», «л’» («лавра», «львица»). Мела лікавае значэнне «трыццаць». У 16 ст. акрамя рукапіснай набыла друкаваную форму. У сучаснайбел. мове абазначае санорныя змычнапраходныя ротавыя пярэднеязычныя зычныя гукі «л», «л’» («волат», «ільгота» — «йіл’гота», «хваля» — «хвал’я»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
П,
семнаццатая літара бел. алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай П («пакой»), утворанай на аснове грэка-візантыйскай устаўнай П («пі»). У старабел. графіку перайшла са стараж.-рус. пісьменства. Абазначала зычныя гукі «п», «п’» («палаць», «праца», «пятно»), мела лічбавае значэнне «восемдзесят». У 16 ст. акрамя рукапіснай набыла друкаваную форму. У сучаснайбел. мове абазначае шумныя глухія выбухныя губна-губныя зычныя гукі «п», «п’» («парог», «праўда», «пясок» — «п’асок»).
А.М.Булыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІРЫ́ЛА (Мікалай Васілевіч) (10.9.1923, в. Скварцы Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 30.9.1992),
бел. мовазнавец. Акад.АН Беларусі (1977, чл.-кар. 1972), д-рфілал.н. (1969), праф. (1971). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1947). З 1947 у Ін-це мовы, л-ры і мастацтва АН Беларусі. У 1956—58 праф. кафедры бел. філалогіі Варшаўскага ун-та. З 1959 у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, з 1977 адначасова в.а. акадэміка-сакратара. У 1982—92 акад.-сакратар Аддзялення грамадскіх навук АН Беларусі. Навук. працы ў галіне бел. дыялекталогіі, сучаснайбел.літ. мовы, анамастыкі і лексікаграфіі. Аўтар манаграфій «Беларуская антрапанімія» (т. 1—3, 1966—82), «Націск назоўнікаў у сучаснай беларускай мове» (1986). Сааўтар прац «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963) і «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1968—69; Дзярж. прэмія СССР 1971), «Беларуская граматыка» (ч. 1—2, 1985—86), «Лексічны атлас беларускай мовы» (т. І, 1992) і інш. Прымаў удзел у падрыхтоўцы і рэдагаванні слоўніка «Славянская анамастычная тэрміналогія» (Скопле, 1983), «Слоўніка беларускай мовы» (1987).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦКЕ́ВІЧ (Юзэфа Фларыянаўна) (н. 27.7.1911, в. Ухлё Чашніцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. мовазнавец. Чл.-кар.АН Беларусі (1969). Д-рфілал.н. (1963). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыла Мінскі пед.ін-т (1938). Настаўнічала. У 1945—91 працавала ў Ін-це мовазнаўства імя Я.Коласа АН Беларусі (у 1952—86 заг. сектара дыялекталогіі). Асн.навук. працы ў галіне дыялекталогіі і гісторыі бел. мовы, сучаснайбел.літ. мовы. Аўтар манаграфіі «Марфалогія дзеяслова ў беларускай мове» (1959), сааўтар кніг «Курс сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Марфалогія», «Нарысы па гісторыі беларускай мовы» (абедзве 1957), «Хрэстаматыя па беларускай дыялекталогіі» (1962), «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (ч. 1—2, 1963), «Нарысы па беларускай дыялекталогіі» (1964), «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1968—69), «Мікратапанімія Беларусі» (1974), «Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча» (т. 1—5, 1979—86), «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» (т. 1—5, 1993—98), «Лексічныя ландшафты Беларусі: Жывёльны свет» (1995) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1971 за ўдзел у комплексе прац па бел. лінгвагеаграфіі.