У Забайкаллі, у міжрэччы р. Віцім і Чара ў Іркуцкай вобл. Расіі. Сістэма сярэднягорных масіваў выш. 1200—1300 м (найб.выш. да 1924 м), расчлянёных глыбокімі далінамі. Складзены з крышт.сланцаў, вапнякоў і кварцытаў. Шматгадовая мерзлата. Да выш. 1100 м — хваёва-лістоўнічная тайга, з дамешкамі кедру, вышэй — зараснікі кедравага сланіку і хмызняковыя бярозкі. Вышэй за 1200 м — камяністыя тундры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎДНЁВА-ШАТЛА́НДСКАЕ ЎЗВЫ́ШША.
У Вялікабрытаніі, на Пд Шатландыі, паміж Сярэднешатландскай нізінай і Пенінскімі гарамі. Даўж. з ПдЗ на ПнУ каля 180 км. Асобныя масівы (выш. 300—600 м, найб.г. Мерык — 842 м), са слабаўзгорыстымі паверхнямі, складзены пераважна з гранітаў і крышт.сланцаў. Рэшткі стараж. зледзянення (кары, марэны, валунныя палі і інш.). Верасоўнікі, тарфянікі, хваёвыя і бярозавыя лясы. Авечкагадоўля, малочная жывёлагадоўля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АК-ШЫЙРА́К, Акшыйрак,
горны масіў у Цянь-Шані, у Кыргызстане. Цягнецца з ПдЗ на ПнУ трыма кулісападобнымі паралельнымі хрыбтамі даўж. каля 50 км, выш. да 5126 м. Водападзел вярхоўяў Нарына і рэк бас. Сарыджаза (Учкёль і інш.). Складзены з метамарфічных сланцаў, вапнякоў, гранітаў. Рэльеф высакагорны. Цэнтр зледзянення ў Цянь-Шані (59 ледавікоў пл. больш за 400 км²). Самы вял. ледавік Пятрова, дае пачатак р. Нарын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІ́МП (Olympos),
самы высокі горны масіў у Грэцыі. Выш. 2917 м. Складзены з вапнякоў і сланцаў. Вечназялёныя хмызнякі, шыракалістыя і хваёвыя лясы. Нац. парк (пл. каля 4 тыс.га, засн. ў 1938). У стараж.-грэч. міфалогіі Алімп — месца, дзе жывуць багі. Лічылася, што на Алімпе знаходзяцца палацы Зеўса і інш. багоў, пабудаваныя і ўпрыгожаныя Гефестам. Алімп таксама сімвал вярхоўнай улады новага пакалення багоў — алімпійцаў, якія перамаглі тытанаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАМПІЯ́НСКІЯ ГО́РЫ (Grampians),
самыя высокія горы в-ва Вялікабрытанія. Размешчаны на Пн, у Шатландыі: частка Паўночна-Шатландскага нагор’я. Працягнуліся з З на У амаль на 250 км. Выш. да 1343 м (г.Бен-Невіс). Складзены з гнейсаў, сланцаў, гранітаў. Характэрны згладжаныя вяршыні, старажытналедавіковыя формы рэльефу. Клімат умераны марскі. Ападкаў да 1000 мм за год. Тарфянікі, зараснікі верасу, лугі. Рэзерваты: Глен-Рой, Карнгарм, М’юір-оф-Дынет.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖАМАЛУ́НГМА, Эверэст, Сагарматха,
самая высокая вяршыня на Зямлі, у Вял. Гімалаях, на мяжы Непала і Кітая. Выш. 8848 м. Складзена з гнейсаў, крышт. вапнякоў і сланцаў. Мае форму піраміды са стромкімі схіламі. Ледавікі. Упершыню дасягнута 29.5.1953 шэрпам Н.Тэнцынгам і новазеландцам Э.Хілары, сярод жанчын — японкай Ю.Табей (1976). Часткова ўваходзіць у склад нац. парку Сагарматха (Непал).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКДО́НЕЛ (Macdonnell),
горы ў цэнтр.ч. Аўстраліі, на УЗах.-Аўстралійскага пласкагор’я. Цягнуцца некалькімі хрыбтамі з У на З больш як на 400 км. Выш. да 1510 м (г. Зіл.). У паўн.ч. складзены з гранітаў, гнейсаў і кварцытаў, у паўд. — са сланцаў і пясчанікаў. Расчлянёны глыбокімі падоўжнымі сухімі далінамі і папярочнымі цяснінамі. На схілах — мальгаскрэб і злак спініфекс; у далінах — масівы эўкаліптаў, акацый і пальмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТАМАРФАГЕ́ННЫЯ РАДО́ВІШЧЫ,
паклады карысных выкапняў, якія ўтварыліся ў выніку метамарфізму горных парод і руд. Падзяляюцца на метамарфічныя (узніклі з горных парод і руд, якія не мелі прамысл. каштоўнасці; напр., радовішчы дахавых сланцаў, кіяніту і сіліманіту па гліністых сланцах, мармуру па вапняках, наждаку па бедных баксітах) і метамарфізаваныя радовішчы (узніклі з раней існуючых радовішчаў карысных выкапняў; напр., метамарфізаваныя радовішчы магнетытавых кварцытаў, графіту, марганцу, золата, урану).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНА-АЛІЧУ́РСКІ ХРЫБЕ́Т, Базардарынскі хрыбет. На Усх. Паміры, у Таджыкістане, паміж р. Алічур і воз. Яшылькуль на Пд і р. Мургаб і воз. Сарэзскім на ПнУ, працяг Рушанскага хрыбта. Даўж. каля 130 км. Выш. 5929 м (г. Кулін). Складзены з гранітоідаў, метамарфічных і гліністых сланцаў, пясчанікаў, вапнякоў. Ледавікі (агульная пл. 158 км²). Пераважае ландшафт камяністага высакагор’я са скаламі і восыпамі, на ніжніх схілах разрэджаная расліннасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНА-ШАТЛА́НДСКАЕ НАГО́Р’Е.
На Пн Вялікабрытаніі, у Шатландыі. Даўж. з Пн на Пд каля 300 км, шыр. больш за 200 км. Выш. да 1343 м (г. Бен-Невіс у Грампіянскіх гарах). Складзена з гнейсаў, гранітаў, крыштал. сланцаў, пясчанікаў. Пласкагор’і і масівы, расчлянёныя тэктанічнымі ўпадзінамі (найб. Глен-Мор) са старажытналедавіковымі формамі рэльефу, цяснінамі, на З — фіёрдамі. Шмат азёр (Лох-Ломанд, Лох-Нес), балот. Верасоўнікі, лугі, участкі лясоў. Жывёлагадоўля.