ВАЛЬФСО́Н (Сямён Якаўлевіч) (8.6.1894, г. Бабруйск — 1941),
бел. філосаф. Акад.АН Беларусі (1928), праф. (1921). Скончыў Кіеўскі ун-т (1919). З 1921 праф.БДУ, з 1931 дырэктар Ін-та філасофіі і права, акад.-сакратар Аддз. грамадскіх навук АН Беларусі. Даследаваў пытанні гісторыі філасофіі, праблемы сям’і і шлюбу, навукі і культуры. Асн. працы «Інтэлігенцыя як сацыяльна-эканамічная катэгорыя» (1926), «Сучасная рэлігійнасць» (1930), «Супраць расавых тэорый» (1935), «Сям’я і шлюб у іх гістарычным развіцці» (1937) і інш.Чл.ЦВКБССР у 1929—38.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫКРАЦЭЛІЁЗ,
гельмінтозная хвароба свойскіх і дзікіх жывёл (у т. л. буйн. раг. жывёлы), зрэдку чалавека, якая выклікаецца трэматодай Dicrocoelium lanceatum. Вельмі пашырана.
Развіццё ўзбуджальніка праходзіць з удзелам прамежкавага (наземныя малюскі) і дадатковага (многія віды мурашак) гаспадароў. Жывёлы заражаюцца, паядаючы разам з кармамі мурашак, інвазаваных лічынкамі глістоў.
У арганізме жвачных жывёл паразіты дасягаюць палавой спеласці праз 2,5—3 месяцы. Хвароба праяўляецца запаленнем жоўцевых хадоў печані і жоўцевага пузыра з агульным знясіленнем, адставаннем у росце і развіцці, зніжэннем прадукцыйнасці, пры значнай інвазіі жывёлы гінуць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЮ́ЛЕР ((Müller) Іаганес Петэр) (14.7.1801, г. Кобленц, Германія — 28.4.1858),
нямецкі прыродазнавец, стваральнік школы фізіёлагаў, параўнальнай анатоміі і эмбрыялогіі. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1832). Скончыў Бонскі ун-т (1822). Праф. Бонскага (1830) і Берлінскага (1833) ун-таў. Навук. працы па фізіялогіі ц. н. с. і органаў пачуццяў, параўнальнай анатоміі, эмбрыянальным і постэмбрыянальным развіцці. Апісаў раннія этапы развіцця зародка чалавека; адкрыў і апісаў лічынкавую стадыю ў раснічных чарвей і немертын, канал, які злучае ў зародкаў пазваночных поласці канальцаў перадныркі з клаакай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБЛЬ ((Rabl) Карл) (2.5.1853, г. Вельс, Аўстрыя — 24.12.1917),
аўстрыйскі вучоны ў галіне эмбрыялогіі, цыталогіі і анатоміі. Адукацыю атрымаў ва ун-тах Вены, Лейпцыга і Іены. З 1885 праф. Венскага, з 1886 — Пражскага, з 1904 — Лейпцыгскага ун-таў. Навук. працы па паходжанні і развіцці мезадэрмы, канечнасцей і метамерыі галавы пазваночных. Даследаваў развіццё хрусталіка і шклопадобнага цела вока, будову сэрца земнаводных, мочапалавой сістэмы акул і інш., вызначыў палярнасць клетачных ядраў. Прапанаваў тэорыю (разам з Т.Боверы) «індывідуальнасці храмасом», якая лягла ў аснову храмасомнай тэорыі спадчыннасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЖЫНА (Лілія Мікалаеўна) (н. 6.9.1935, Мінск),
бел. вучоны-псіхолаг. Д-рпсіхал.н. (1993), праф. (1994). Скончыла БДУ (1958). З 1960 у Бел.пед. ун-це (у 1987—97 заг. кафедры). Навук. працы па практычнай псіхалогіі, методыцы выкладання псіхалогіі, псіхал. аспектах успрыняцця мастацтва і ролі мастацтва ў развіцці асобы.
Тв.:
Искусство быть читателем. Мн., 1987;
Художественная литература в курсе психологии. Мн., 1994;
Психологическая коррекция эмоциональной сферы личности. Мн., 1995;
Психология человека в художественных образах. Мн., 1997;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САФРО́НІЙ УРАЧА́НСКІ (свецкае Стойка Уладзіславаў; 1739, г. Коцел, Балгарыя — 22 ці 23.9.1813),
балгарскі царк. дзеяч, пісьменнік і асветнік. З 1762 святар у г. Коцел, з 1794 епіскап у г. Враца (адсюль празванне Урачанскі). Ратуючыся ад тэрору турэцкіх ваен.-рабаўнічых атрадаў кірджаліяў, у 1803 эмігрыраваў у Бухарэст. У зб. «Штодзённік» (1806, першая друкаваная кніга новабалг. л-ры) і інш. творах выступаў супраць засілля грэч. духавенства, за асвету балг. народа, зрабіў важны крок у развіццібалг.літ. мовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІГАФРЭНАПЕДАГО́ГІКА (ад аліга... + грэч. phrēn розум + педагогіка),
раздзел дэфекталогіі, які вывучае праблемы выхавання, навучання і шляхі карэкцыі недахопаў развіцця разумова адсталых дзяцей (гл.Алігафрэнія), а таксама пытанні іх сац. рэабілітацыі. Цесна звязана з псіхіятрыяй, педагогікай, мед. навукамі (педыятрыяй, неўралогіяй, псіхапаталогіяй і інш.). На Беларусі пытанні алігафрэнапедагогікі распрацоўваюць дэфектолагі Бел.пед. ун-та, Нац. ін-та адукацыі і інш. Распрацавана канцэпцыя навучання, выхавання і падрыхтоўкі да жыцця дзяцей з адхіленнямі ў разумовым і фіз.развіцці (Т.Л.Ляшчынская, У.А.Шынкарэнка і інш.). Працуюць спец. школы ў Гродне, Мінску, Полацку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДАПТАЦЫ́ЙНЫ СІНДРО́М,
стрэс, сукупнасць рэакцый жывога арганізма на дзеянне надзвычайных раздражняльнікаў (стрэсараў). Адрозніваюць 3 стадыі: трывогі (мабілізацыя ахоўных сіл арганізма), рэзістэнтнасці або супраціўлення (прыстасаванне да цяжкай сітуацыі), знясілення (пры моцным і доўгім уздзеянні стрэсараў можа скончыцца смерцю). У развіцці адаптацыйнага сіндрому гал. роля належыць пярэдняй долі гіпофіза і кары наднырачнікаў. Змены ў арганізме на стадыі рэзістэнтнасці небяспечныя (напр., павелічэнне артэрыяльнага ціску ў чалавека) і могуць прывесці да інсульту або інфаркту. Канцэпцыя адаптацыйнага сіндрому прапанавана канадскім патолагам Г.Селье (1936).
Схема асноўных рэакцый і вынікаў адаптацыйнага сіндрому.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕК,
1) тое, што стагоддзе.
2) Гіст. перыяд у развіцці чалавецтва, які вызначаецца пэўным узроўнем матэрыяльнай культуры (тып прылад працы, матэрыял, з якога яны вырабляюцца і інш.): каменны век, бронзавы век, жалезны век.
3) Жыццё, перыяд існавання каго-н. ці чаго-н.
4) У геалогіі — геахраналагічнае падраздзяленне геал.эпохі, адрэзак часу, за які ўтварыліся пароды пэўнага яруса. Мае тую ж назву, што і ярус (напр., апшэронскі век і апшэронскі ярус). Працягласць веку каля 10 млн. гадоў у палеазоі, каля 5—6 млн. гадоў і менш у мезазоі і кайназоі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ДАР ((Vidor) Кінг Уоліс) (8.2.1894, г. Галвестан, штат Тэхас, ЗША — 1.11.1982),
амерыканскі кінарэжысёр, прадзюсер. Пасля вучобы ў Ваен. акадэміі ў Тэхасе пачаў здымаць сюжэты для кінахронікі (1913). З 1917 у Галівудзе. З 1923 у фірме «Метро-Голдвін-Маер», дзе паставіў практычна ўсе свае фільмы. Яны з’явіліся этапам у развіццірэаліст. кірунку ў амер. кінамастацтве: «Вялікі парад» (1925), «Натоўп» (1928), «Хлеб наш надзённы» (1934), «Цытадэль» (1938, паводле аднайм. рамана А.Кроніна), «Вайна і мір» (1956; паводле Л.Талстога; разам з італьян. кінематаграфістамі). Пасля 1959 ставіў кароткаметражныя эксперым. фільмы. Спец. прэмія «Оскар» 1978.