САМУЭ́ЛЬ (Софія Пятроўна) (н. 20.2.1941, в. Еськавічы Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),
гісторык. Засл.работнік культуры Беларусі (1988). Скончыла БДУ (1966). З 1969 у выд-ве «Беларуская Энцыклапедыя»; заг. рэдакцый, у 1992—96 нам.гал. рэдактара. Аўтар артыкулаў па гісторыі Беларусі, адзін з рэдактараў і складальнікаў шэрагу энцыклапедычных выданняў, у т. л. гісторыка-дакументальных хронік «Памяць». Дзярж. прэмія Беларусі 1990 за выданне «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛЫ́КІН (Міхаіл Кірылавіч) (н. 1.7.1930, в. Кавалі Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне буд. механікі. Канд.тэхн.н. (1965), праф. (1990). Засл. будаўнік (1980) і засл.работнікнар. адукацыі (1991) Беларусі. Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1955). З 1956 у Бел.політэхн. акадэміі (у 1980—93 прарэктар). Працы па разліках тэмпературнага ўплыву на лінейна-дэфармавальныя сістэмы трубаправодаў рознага тэхнал. прызначэння.
Тв.:
Справочник по сопротивлению материалов. Мн., 1988 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАВІ́К (Фёдар Васілевіч) (1.1.1923, в. Кашалі Пухавіцкага р-на Мінскай вобласці — 19.1.1991),
бел. вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1953). Праф. (1971). Засл.работнік вышэйшай школы Беларусі (1979). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1950). З 1953 у БДУ. У 1959—61 нам. дырэктара Бел. ін-та нар. гаспадаркі, у 1961—69 у Мінскім пед. ін-це. З 1969 рэктар Бел. ін-та нар. гаспадаркі. Навук. даследаванні па праблемах палітэканоміі і эфектыўнасці грамадскай вытв-сці.
рускі пісьменнік. Засл.работнік культуры Беларусі (1980). У 1918—58 у арміі, прайшоў шлях ад салдата да ген.-маёра. Літ. дзейнасць пачаў у 1939. Аўтар раманаў «Якаў Жалязноў» (1946), «Выпрабаванне» (1957), «Па закліку сэрца» (1974) пра мужнасць людзей у барацьбе з ням.-фаш. захопнікамі, аповесцяў «Сухар» (1971, пра пагранічнікаў), «Асколкам абарванае жыццё» (1978, пра І.Д.Чарняхоўскага), п’есы «Сястра Варвара» (паст. ў 1960 Бабруйскім вандроўным тэатрам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАБ’ЁЎ (Анатоль Міхайлавіч) (н. 10.1.1942, в. Люшнева Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. дзеяч самадзейнага мастацтва, балетмайстар. Засл. работнік культ. Беларусі (1975). Нар.арт. Беларусі (1987). Працаваў у розных творчых калектывах. З 1967 кіраўнік Брэсцкага нар. ансамбля танца «Радасць». Ажыццявіў шэраг харэаграфічных пастановак з выкарыстаннем бел.танц. фальклору («Палескае вяселле», «Радасць працы», «Свята на Палессі», «Дажынкі», «Валёнкі», «Сувенір» і інш.), падрыхтаваў больш за 20 канцэртных праграм. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУЧКЕ́ВІЧ (Вадзім Андрэевіч) (19.11.1915, г.п. Лоеў Гомельскай вобл. — 28.2.1985),
бел. географ. Д-ргеагр.н. (1971), праф. (1972). Засл.работнік вышэйшай школы Беларусі (1977). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1939). Працаваў у сістэме нар. асветы і вышэйшай адукацыі 3 1964 у БДУ (з 1976 заг. кафедры). Асн. працы па тапаніміцы, эканам. геаграфіі, методыцы выкладання геаграфіі. Аўтар «Кароткага тапанімічнага слоўніка Беларусі» (1974).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПА́ЦІН (Ігар Канстанцінавіч) (н. 13.11.1923, г. Палтава, Украіна),
бел. вучоны ў галіне заалогіі і зоагеаграфіі. Д-рбіял.н. (1965), праф. (1965). Засл.работнікнар. адукацыі Беларусі (1990). Скончыў Харкаўскі ун-т (1946). З 1970 у БДУ (да 1998 заг. кафедры). Навук. працы па таксаноміі насякомых, зоагеаграфіі. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв.:
Жуки-листоеды фауны Белоруссии и Прибалтики: Определитель. Мн., 1986;
Зоогеография. 2 изд. Мн., 1989;
Каталог жесткокрылых (Coleoptera, Insecta) Беларуси. Мн., 1996 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУК’Я́НАЎ (Мікола) (Мікалай Піліпавіч; н. 20.7.1924, в. Лешчанка Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. пісьменнік. Засл.работніксац. забеспячэння Беларусі (1981). У 1944 на фронце быў паранены і страціў зрок. У 1948—68 настаўнік у Бабруйску, у 1969—89 старшыня Магілёўскага абл. праўлення т-ва сляпых. Друкуецца з 1963. У аповесцях «І цемра адступіла» (1987), «Яго боль» (1992), «Цяжкія дарогі» (1993) пранікненне ў свет чалавечых пачуццяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ВІЧ (Іосіф Людвігавіч) (12.3.1920, в. Валоўшчына Мінскага р-на — 27.10.1990),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1977), праф. (1978). Засл.работнік вышэйшай школы Беларусі (1980). Брат М.Л.Пятровіч. Скончыў Вільнюскі пед.ін-т (1953). У Вял.Айч. вайну са студз. 1944 сакратар Сямяніцкага, потым Камянецкага падп. райкомаў ЛКСМБ. Пасля вайны на парт. рабоце, з 1964 выкладчык, з 1975 заг. кафедры Мінскага пед. ін-та імя Горкага. Аўтар прац па гісторыі польск. рабочага рэв. руху.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫСАВЕ́Ц (Канстанцін Фёдаравіч) (н. 11.3.1921, в. Знамя Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1977), праф. (1982). Засл.работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1977). Скончыў Маскоўскі пушніна-футравы ін-т (1953). З 1953 працаваў у Ямала-Ненецкай аўт. акрузе. У 1962—89 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі. Асн. кірунак навук. дзейнасці — распрацоўка інтэнсіўных метадаў вытв-сці прадуктаў жывёлагадоўлі, у т. л. ўдасканаленне тэхнал. працэсаў і арганізацыя вытв-сці малака на буйных фермах і комплексах.