вёска ў Добрушскім р-не Гомельскай вобл.Чыг. раз’езд на лініі Гомель—Чарнігаў. Цэнтр сельсавета. За 20 км на Пд ад г. Добруш, 30 км ад Гомеля. 1239 ж., 493 двары (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Каля вёскі курганны могільнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́НКІ,
вёска ў Лёзненскім р-не Віцебскай вобл.; чыг. станцыя на лініі Віцебск—Лёзна. Цэнтр сельсавета. За 27 км на З ад г.п. Лёзна. 27 км ад Віцебска. 891 ж., 394 двары (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аптэка, аддз. сувязі. Вайсковыя могілкі сав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАСО́СНА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Свіна (цячэ праз возера), за 45 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,25 км², даўж. 1,1 км, найб.шыр. 620 м, даўж. берагавой лініі 2,8 км. Схілы катлавіны выш. да 4 м, пераважна пад хмызняком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫ́ШЧЫЦЫ,
вёска ў Брэсцкім р-не; чыг. станцыя на лініі Брэст—Беласток. Цэнтр сельсавета. За 25 км на Пн ад Брэста. 904 ж., 336 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Радзіма К.Лышчынскага. Каля вёскі магіла ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЕ́ВІЧЫ,
вёска ў Жлобінскім р-не Гомельскай вобл., чыг. станцыя на лініі Мінск—Жлобін. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 11 км на З ад г. Жлобін, 104 км ад Гомеля. 701 ж., 302 двары (1999). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛО́Е Я́ЗНА,
возера ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Авута, за 40 км на ПдУ ад г. Міёры. Пл. 0,2 км², даўж. 820 м, найб.шыр. 320 м, даўж. берагавой лініі 2 км. Пл. вадазбору 14,2 км². Злучана пратокай з воз.Вялікае Язна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МНАГАГРА́ННЫ ВУ́ГАЛ,
частка прасторы, абмежаваная трыма ці больш плоскасцямі, якія парамі перасякаюцца і маюць адзін агульны пункт. Агульны пункт наз. вяршыняй, лініі перасячэння плоскасцей — рэбрамі, самі плоскасці — гранямі. М.в., які размешчаны з аднаго боку ад плоскасці кожнай сваёй грані, наз. выпуклым. Гл. таксама Цялесны вугал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЬКІ,
вёска ў Беларусі, у Пастаўскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і аграхімфірмы «Зара». На чыг.лініі Варапаева—Шаркаўшчына. За 45 км на ПнУ ад г. Паставы, 274 км ад Віцебска, 3 км ад чыг. ст. Полава. 185 ж., 79 двароў (1995). Пач. школа, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КАЕ ЗАСАМІ́ННАЕ ВО́ЗЕРА,
у Столінскім р-не Брэсцкай вобл., у бас.р. Маства (левы прыток Сцвігі), за 21 км на ПдУ ад г. Столін. Пл. 0,98 км², даўж. 1,2 км, найб.шыр. 1 км, даўж. берагавой лініі 3,6 км. Схілы акруглай катлавіны спадзістыя. З возера выцякае р. Мышанка.
метад рэзананснага паглынання гама-квантаў без аддачы. Заснавана на Мёсбаўэра эфекце. Дазваляе праводзіць вымярэнні энергіі з дакладнасцю да натуральнай шырыні гама-лініі. Выкарыстоўваецца для вывучэння звыштонкага расшчаплення ядз. узроўняў, ацэньвання радыуса ўзбуджаных ядраў, дыфузіі атамаў, дынамічных з’яў пры фазавых пераходах, спінавай рэлаксацыі і інш.