Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Раманава (в.), гл.Леніна (Горацкі р-н)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́НІНСК-КУЗНЕ́ЦКІ,
горад, раённы цэнтр у Кемераўскай вобл. Расіі, на р. Іня. Да 1922 пасёлак Кальчугіна, да 1925 Леніна, з 1925 горад. 118 тыс.ж. (1997). Чыг. станцыя. Цэнтр вугальнай прам-сці Кузбаса. Прам-сць: машынабудаванне, лёгкая, харч., коксахім., буд. матэрыялаў. Краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗАЛАТА́Я ЗО́РКА»,
медаль, якая ўручалася асобам, удастоеным звання Героя Савецкага Саюза, з 1965 — гарадам-героям і крэпасцям-героям. Уведзена 1.8.1939 (да 16.10.1939 наз. «Герой Савецкага Саюза»). Уяўляе сабой залатую 5-канцовую зорку з гладкімі двухграннымі прамянямі на правым баку. Ўручалася разам з ордэнам Леніна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ШЧАНКА (Аляксей Ягоравіч) (каля 1920, в. Воската Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. — 5.9.1942),
герой Вял.Айч. вайны. Вызначыўся на Сталінградскім фронце. 5.9.1942 аўтаматчык Вашчанка ў крытычны момант бою, калі праціўнік адкрыў кулямётны агонь з замаскіраванага дзота, з воклічам «За Радзіму!» кінуўся на дзот і закрыў сваім целам амбразуру. Пасмяротна ўзнаг. ордэнам Леніна.
у Валгаградскай вобл. Расіі. Злучае р. Волга каля г. Валгаград з р. Дон каля г. Калачна-Доне. Адкрыты ў 1952. Даўж. 101 км, з іх 45 км праходзяць па вадасховішчах. Глыб. не менш за 3,5 м. 13 шлюзаў. Па канале праходзяць грузапасажырскія лініі і турысцкія маршруты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗГІ́НАВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Слонімскім р-не Гродзенскай вобл., каля вытокаў р. Була. Цэнтр сельсавета і калгаса імя Леніна. За 12 км на Пд З ад Слоніма, 180 км ад Гродна, 15 км ад чыг. ст. Слонім, на шашы Слонім—Ружаны. 84 ж., 42 двары (1994). Каля вёскі селішча 1-га тыс.н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЗЕ́Й САВЕ́ЦКА-ПО́ЛЬСКАЙ БАЯВО́Й САДРУ́ЖНАСЦІ Адкрыты ў 1968 у в.Леніна Горацкага р-на Магілёўскай вобл., дзе 12—13.10.1943 у Вял.Айч. вайну адбыўся першы бой Польскай пях. дывізіі імя Т.Касцюшкі сумесна з 42-й і 290-й стралк. дывізіямі Чырв. Арміі супраць ням.-фаш. захопнікаў. Пл. экспазіцыі 907 м², 6,5 тыс. адзінак асн. фонду (2000). Матэрыялы расказваюць пра фарміраванне і баявыя дзеянні 1-й Польскай дывізіі, сумесныя баі з часцямі Чырв. Арміі. Сярод экспанатаў сцягі сав. і польск. часцей, схемы баявых аперацый, узоры зброі тых часоў, дыярама «Бой за Леніна». Мемар. комплекс сав.-польск. баявой садружнасці ўтвараюць: будынак музея ў форме каскі, бетонная стэла перад яго ўваходам (дрэўка сцяга сціскаюць 2 моцныя рукі), 2 магільныя пліты з Вечным агнём на ўшанаванне памяці сав. і польск. воінаў, што загінулі ў гэтым баі; помнік на брацкай магіле сав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВОПРО́СЫ ИСТО́РИИ КПСС»,
навукова-палітычны часопіс, орган Ін-та марксізму-ленінізму пры ЦККПСС. Выдаваўся ў 1957—91 у Маскве на рус. мове. Да 1963 выходзіў 6 разоў на год, пасля штомесяц. Друкаваў успаміны пра У.І.Леніна і яго паплечнікаў, асвятляў пытанні гісторыі КПСС і міжнар.камуніст. руху, кіруючай дзейнасці партыі, парт. будаўніцтва і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕ́КШЫЦЫ,
вёска ў Бераставіцкім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса імя Леніна. За 18 км на Пн ад г.п.В. Бераставіца, 40 км ад Гродна, 28 км ад чыг. ст. Пагранічны. 826 ж., 291 двор (1994). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі, сталовая. Царква. Каля вёскі гарадзішча тыпу сярэдневяковых умацаванняў.