ЦЫГАНКО́Ў Іван Сямёнавіч (1.12.1919, в. Лапатавічы Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 5.2.2001),

генерал-лейтэнант (1965). Канд. тэхн. н. (1973). Скончыў Ленінградскае артыл. тэхн. вучылішча (1939), Ваен. акадэмію імя Дзяржынскага (1948). У Чырв. Арміі з 1937. У Вял. Айч. вайну ў 1941—43 на Карэльскім фронце: нач. дывізіённай артыл. майстэрні, пам. нач. аддзела ўпраўлення, нач. артылерыі фронту. Удзельнік абароны Сав. Запаляр’я. Пасля вайны да 1981 у Мін-ве абароны СССР.

т. 17, с. 140

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГУЛЕ́ЙКА Васіль Рыгоравіч (23.4.1893, в. Быстрыца Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 8.7.1973),

генерал-лейтэнант артылерыі (1944). У арміі з 1915, у Чырв. гвардыі з 1917, у Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны, ліквідацыі кранштацкага мяцяжу (1921). У Вял. Айч. вайну на фронце з 1941: нач. штаба артылерыі арміі, нач. упраўлення артылерыі Карэльскага фронту. У 1943 — 46 нам. нач. штаба Гал. ўпраўлення камандуючага артылерыяй Сав. Арміі. Удзельнік вызвалення Мінска. Да 1951 у Сав. Арміі.

т. 5, с. 527

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРТНО́ЎСКІ Дзмітрый Піліпавіч (1.11.1902, в. Цярэшкавічы Гомельскага р-на — 11.3.1970),

генерал-лейтэнант авіяцыі (1944). Скончыў Гомельскі тэхнікум шляхоў зносін (1922), Ваен. акадэмію Генштаба (1951). У ВМФ з 1922. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну нач. штаба ВПС ВМФ, удзельнік арганізацыі абароны Севастопаля, Ленінграда, Запаляр’я, вызвалення Севастопаля, Прыбалтыкі. З 1945 нач. штаба і камандуючы ВПС флоту, з 1952 нач. Вышэйшых афіцэрскіх курсаў. У 1954—61 у апараце Мін-ва абароны СССР.

т. 2, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖУЙКО́Ў Мікалай Пятровіч (снеж. 1922, пас. Ялоўскі Ярскага р-на Удмурцкай Рэспублікі — 1.3.1944),

удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Камандзір асобнага кулямётнага артыл. батальёна лейтэнант Ж. у баі за вышыню каля в. Мормаль Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. ў рашаючы момант закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота. Калі праціўнік зноў адкрыў агонь, ст. сяржант П.​М.​Мазілін паўтарыў подзвіг Ж., і батальён авалодаў вышынёй. У в. Мормаль на месцы іх подзвігу пастаўлены помнік.

т. 6, с. 443

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІАСКЕ́ВІЧ Іван Фёдаравіч (11.3.1898, в. Белякоўшчына Гродзенскага р-на — 8.8.1964),

генерал-лейтэнант (1946). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1938). У арміі з 1916, у Чырв. Арміі з 1918. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., Закаўказскім, Паўн.-Каўказскім, Бел. і 1-м Бел. франтах: нач. штаба і камандзір дывізіі, нам. камандзіра корпуса. Удзельнік баёў на Каўказе, вызвалення Гомеля, Рэчыцы, Баранавіч. У 1945—47 у Войску Польскім, да 1955 на выкладчыцкай рабоце.

т. 7, с. 142

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРАНДО́ Мікалай Паўлавіч (3.3.1904, чыг. ст. Талька Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 29.6.1989),

генерал-лейтэнант (1960). Скончыў Ваенна-гасп. акадэмію (1939). У Чырв. Арміі з 1926. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну на Зах., Паўд.-Зах., 3-м Прыбалт. і 1-м Далёкаўсх. франтах: нач. аддзялення, групы і аддзела штаба Упраўлення тылу Зах. фронту, нач. штаба Упраўлення тылу арміі, фронту і нач. тылу фронту. Да 1969 у Сав. Арміі.

т. 8, с. 450

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МО́ЙЗЫХ Яўген Антонавіч (20.12.1903, в. Германава Люблінскага ваяв., Польшча — 10.8.1944),

Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. Скончыў ваенна-пях. вучылішча (1944). З 1933 нар. суддзя ў Чэлябінску і вобласці. У Чырв. Арміі з 1941. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1944 на 2-м Прыбалтыйскім фронце. Камандзір кулямётнага ўзвода ст. лейтэнант М. вызначыўся ў баі за плацдарм на беразе р. Айвіекстэ (Латвія): калі скончыліся боепрыпасы, павёў узвод у рукапашны бой, у якім загінуў.

Я.А.Мойзых.

т. 10, с. 513

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЯЧА́ЕЎ Арсен Аляксеевіч (10.12.1910, в. Блеўчыцы Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 7.4.1989),

Герой Сав. Саюза (1946). Скончыў ваен. школу ў Пухавічах (1939). У Вял. Айч. вайну з 1941 на Волхаўскім, Ленінградскім, 1-м Прыбалт., 2-м і 1-м Бел. франтах, удзельнік прарыву блакады Ленінграда, вызвалення Пскоўскай вобл., баёў у Эстоніі, Латвіі, Усх. Прусіі. Камандзір гаўбічнай батарэі ст. лейтэнант Н. вызначыўся ў 1945 у баях за Берлін. Да 1971 на сав., парт. і гасп. рабоце.

т. 11, с. 422

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛАСКО́Ў Рыгор Давыдавіч (20.12.1898, Мінск — 2.11.1972),

генерал-лейтэнант артылерыі (1945). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1932). У Чырв. гвардыі з 1917, потым у Чырв. Арміі. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20, баёў на Паўд., Паўд.-Зах. і Зах. франтах, сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., Калінінскім, 2-м Укр., 1-м Бел. франтах: камандуючы артылерыі дывізіі, корпуса, арміі. Да 1956 у Сав. Арміі. Аўтар кн. «Пад грукат кананады» (1969).

т. 12, с. 409

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАМА́ШКІН Цімафей Цярэнцьевіч (15.4.1919, в. Марчанкі Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. —8.1.1954),

Герой Сав. Саюза (1954). Скончыў Ульянаўскую авіятэхн. школу (1938). Удзельнік сав.-фінл. 1939—40 і Вял. Айч. войнаў. Пасля вайны ў грамадз. паветр. флоце, ст. тэхнік-лейтэнант. 8.1.1954 у час рэйсу Талін—Ленінград у сутычцы з двума бандытамі, што спрабавалі захапіць самалёт, абяззброіў аднаго і смяротна паранены другім, якога абясшкодзілі інш. члены экіпажа. У Мінску каля аэрапорта-1 помнік Р.

Ц.Ц.Рамашкін.

т. 13, с. 300

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)