Выходзіць з мая 1995 у Мінску на рус. мове 1 раз на тыдзень. Выдаецца пры ўдзеле Мін-ва гандлю, Мін-ва знешніх эканам. сувязяў, Гандлёва-прамысл. палаты і Белкаапсаюза Рэспублікі Беларусь. Публікуе нарматыўныя дакументы гандл. галіны, паведамляе пра змены ў падаткаабкладанні, мытным заканадаўстве і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУТАГЕНЕ́З (ад мутацыі + ... генез),
1) працэс узнікнення мутацый пад уздзеяннем фактараў (мутагенаў) навакольнага і ўнутранага асяроддзя. Аснова — змены ў малекулах нуклеінавых к-т, што захоўваюць і перадаюць спадчынную інфармацыю, і парушэнні мітатычнага апарата клетачнага дзялення.
2) Штучнае атрыманне мутацый з дапамогай фіз. і хім. мутагенаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВЕ́ТРАНАЙ СКО́РАСЦІ ПАКАЗА́ЛЬНІК,
прылада для вымярэння скорасці палёту лятальнага апарата адносна паветр. асяроддзя. Мае анероідную (гл.Анероід) і манаметрычную (гл.Манометр) каробкі, спалучаныя трубаправодам з прыёмнікам поўнага ціску і перадатачным механізмам — са стрэлкамі. У паказанні прылады аўтаматычна ўводзяцца папраўкі на змены параметраў паветр. асяроддзя ў залежнасці ад вышыні палёту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕКРАБІЁЗ (ад грэч. nekros мёртвы + ...біёз),
неабарачальныя фізіялагічныя або паталагічныя змены ў клетцы, што адбываюцца перад яе смерцю. Спалучаюцца з парушэннямі абмену рэчываў, якія прыводзяць да перараджэння клеткі (напр., Н. ліпоідны, Н. ліпоідны дыябетычны). Найб. характэрныя адзнакі Н.: зморшчванне ядра, яго распад і растварэнне, змена шчыльнасці цытаплазмы, аўтоліз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯСУ́ЧАЯ ЧАСТАТА́,
частата гарманічнага вагання, якое мадулюецца (гл.Мадуляцыя ваганняў) з мэтай перадачы інфармацыі. У выніку змены аднаго з параметраў вагання (радзей двух) утвараецца спектр частот, шырыня якога залежыць ад віду мадуляцыі. Напр., пры амплітуднай мадуляцыі ў спектры радыё- ці інш. частот разам з Н.ч. ёсць бакавыя частоты з перададзенай інфармацыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́РМА РЭА́КЦЫІ,
здольнасць генатыпу ў пэўных межах забяспечваць зменыфенатыпу ў адпаведнасці з умовамі навакольнага асяроддзя. У ходзе індывід. жыцця арганізм набывае рэакцыі (напр., умоўныя рэфлексы, набыты імунітэт, прывыканне да ядаў і лекаў), большасць якіх не перадаецца ў спадчыну і заканчвае свой жыццёвы шлях разам з іх носьбітам (арганізмам). У Н.р. здольны ўвайсці толькі тыя змены, якія становяцца элементамі генатыпу. Нават глыбокая змена фенатыпу мае абарачальны характар, таму што не закранае генатып. Пры вяртанні зыходных умоў навакольнага асяроддзя ў тым жа пакаленні (напр., загар чалавека) або ў наступным (напр., колькасць сцёблаў у адной расліны пшаніцы), а часам і ў шэрагу пакаленняў (т.зв. падоўжаныя мадыфікацыі) арганізм аднаўляе страчаныя адзнакі. У працэсе натуральнага адбору выпрацоўваюцца межы Н.р., якая ўласціва ўсім арганізмам і забяспечвае выжыванне пры зменах умоў існавання. Т.ч. генатып вызначае не жорсткую камбінацыю строга дэтэрмінаваных адзнак фенатыпу, а Н.р. арганізма пры яго фарміраванні і развіцці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПРАЦО́ЎЧЫ ЦЭНТР,
многааперацыйны станок з лікавым праграмным кіраваннем. Аснашчаны інструментальным магазінам вял. ёмістасці і прыстасаваннямі для аўтам.змены інструменту. Дае магчымасць весці комплексную мех. апрацоўку вял. колькасці паверхняў загатоўкі рознымі спосабамі — тачэннем, фрэзераваннем, свідраваннем і інш. Кіраванне працэсамі апрацоўкі загатовак ажыццяўляецца па зададзенай праграме. Высокая прадукцыйнасць спалучаецца з магчымасцю рознаварыянтнай і хуткай пераналадкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАГА́Р ПУСТЫ́ННЫ,
карычнева-буры бліскучы налёт (або скарынка таўшч. 0,5—5 см) на паверхні горных парод (скал, абломкаў, галькі і інш.) у пустынях. Утвараецца ў выніку адкладаў вокісных спалучэнняў марганцу і жалеза з дамешкам гліназёму і крэменязёму ва ўмовах рэзкай змены т-ры горных парод з пераменным увільгатненнем. Ахоўвае пароды ад хуткага выветрывання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫЯЛО́ГІЯ (ад крыя... + ...логія),
навука пра прыродныя аб’екты і працэсы, якія адбываюцца ў крыясферы. Даследуе фіз., хім. і мінералагічныя змены вады пры т-ры ніжэй пункта яе замярзання, а таксама прыродныя целы, якія ўзнікаюць пры адмоўных т-рах (атм. льды, наземныя і марскія зледзяненні, шматгадовая мерзлата). Падзяляецца на гляцыялогію і геакрыялогію.