арганічнае злучэнне з ліку карбонавых кіслот HOOC (CH2)4COOH. Мал. м. 146,14. Бясколерныя крышталі, t пл. 153 °C, узганяюцца, растваральныя ў вадзе і спіртах. Утварае солі — адыпінаты. Атрымліваюць двухстадыйным акісленнем цыклагексану. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці нейлону, інсектыцыдаў, змазак, яе эфіры — пластыфікатары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРАНІЁЛ,
транс-3, 7-дыметылоктадыен-2, 6-ол-1, арганічнае злучэнне (CH3)2C=CHCH2CH2C(CH3)=CHCH2OH. Бясколерная вадкасць з пахам ружы, tкіп 229—230 °C, шчыльн. 889 кг/м³ (20 °C). Гераніёл маюць многія эфірныя алеі (напр., гераніевы алей). Выкарыстоўваюць ў парфумерыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТО́Л, N-метыл-n-амінафенолсульфат,
хімічнае арган.злучэнне з групы араматычных амінаў, CH3NHC6H4OH∙1/2H2SO4. Бясколернае крышт. рэчыва (на паветры цямнее), плавіцца з раскладаннем (tпл 240—260 °C). Раствараецца ў вадзе, этаноле. Выкарыстоўваюць у фатаграфіі як праявіцель пераважна ў сінергічнай камбінацыі з гідрахінонам (метол-гідрахінонавыя праявіцелі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКРЫЛАМІ́Д,
арганічнае злучэнне, вытворнае акрылавай кіслаты, CH2=CH-CONH2. Мал. м. 71,07. Бясколерныя крышталі, tпл 84,5 °C. Раствараецца ў вадзе, метаноле, ацэтоне.
Атрымліваюць з акрыланітрылу: CH2=CH-CN H2O → CH=CH-CONCONH2. Манамер для атрымання поліакрыламіду і яго супалімераў, мадыфікатар гумавых сумесяў. Раздражняе слізістыя абалонкі (ГДК у вадзе 0,2 мг/м³).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРЫ́ЛІЮ АКСІ́Д,
хімічнае злучэннеберылію з кіслародам, BeO. Бясколерныя крышталі, tпл 2580 °C; не раствараецца ў вадзе, раствараецца ў кіслотах і шчолачах. У прыродзе мінерал брамеліт. Выкарыстоўваецца як запавольнік і адбівальнік нейтронаў, матэрыял для абалонак цвэлаў і паліўных каналаў у ядз. рэактарах, гарачатрывалы і хімічна ўстойлівы матэрыял для спец. керамікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДДТ, дыхлордыфенілтрыхлорэтан,
хімічны прэпарат для барацьбы са шкоднымі насякомымі (інсектыцыд). Шырока выкарыстоўваўся ў 1940—60-я г. ў многіх краінах свету. Устойлівае злучэнне, якое здольна назапашвацца ў навакольным асяроддзі, забруджваць яго і парушаць біял. раўнавагу ў прыродзе; небяспечнае для чалавека і жывёл (выклікае хранічнае атручэнне). Забаронены (на Беларусі — з 1970).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЛЬЦЫЮ КАРБІ́Д,
злучэнне кальцыю з вугляродам, CaC2. Цвёрдае рэчыва, хімічна чысты — бясколерны, tпл2160 °C, шчыльн. 2200 кг/м³. Тэхнічны К.к. мае колер ад светла-бурага да чорнага. Бурна ўзаемадзейнічае з вадой з вылучэннем ацэтылену. Атрымліваюць аднаўленнем нягашанай вапны вугляродам у дугавых пячах. Выкарыстоўваюць для атрымання ацэтылену, цыянаміду кальцыю, аднаўлення шчолачных металаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лёлінгіт (злучэнне мыш’яку з металам) 1/455; 7/330
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕМАЦЫЯНІ́НЫ,
дыхальныя пігменты гемалімфы некат. малюскаў і членістаногіх, якія ажыццяўляюць транспарт кіслароду ў арганізме. Паводле хім. прыроды — складаныя бялкі (металапратэіды). У гемалімфе знаходзяцца ў раствораным стане. Маюць больш нізкую кіслародную ёмістасць, чым гемаглабіны. Злучэнне кіслароду з гемацыянінамі абумоўлена прысутнасцю ў малекуле гемацыянінаў медзі, непасрэдна звязанай з бялком. Акісленыя гемацыяніны афарбаваны ў сіні колер, адноўленыя — бясколерныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІМІДАЗО́Л, 1,3-дыазол,
арганічнае гетэрацыклічнае злучэнне, C3H4N2. Бясколерныя крышталі, tпл 90 °C, tкіп 257 °C. Раствараецца ў вадзе, спірце, эфіры. Мае ўласцівасці араматычных злучэнняў. Атрымліваюць узаемадзеяннем гліаксаля з аміякам і фармальдэгідам. Структурны фрагмент малекул гістаміну, гістыдзіну, вітаміну B12 і інш. прыродных біялагічна актыўных рэчываў. Выкарыстоўваюць вытворныя І. як лек. прэпараты (дыбазол, прыскол, нірванол і інш.).