рэчывы палавых клетак, якія ўдзельнічаюць у працэсах асемянення і апладнення. Вылучаны амер. вучоным Ф.Лілі ў 1912—21. Знойдзены ў водарасцей, грыбоў, многіх жывёл (у т. л. чарвей, малюскаў, ігласкурых). Паводле хім. прыроды падзяляюцца на ўласна гамоны (відаспецыфічныя, павышаюць рухомасць сперматазоідаў), глікапратэіны (забяспечваюць узаемадзеянне са спецыфічнымі паверхневымі рэцэптарамі палавых клетак, выклікаюць аглюцінацыю сперміяў), лізіны (выдзяляюцца пры акрасомнай рэакцыі). Адрозніваюць жаночыя гамоны, або гінагамоны (гінагамон I, гінагамон II, яйцавы антыферылізін), і мужчынскія гамоны, або андрагамоны (андрагамон I, андрагамон II, андрагамон III, спермалізіны — рэчывы, які раствараюць абалонкі яйца).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕНЕРАТЫ́ЎНЫЯ О́РГАНЫ,
органы палавога размнажэння раслін; разам з органамі бясполага і вегетатыўнага размнажэння належаць да рэпрадукцыйных органаў. У ніжэйшых раслін з развітым палавым размнажэннем генератыўныя органы падзяляюцца на антэрыдыі і аагоніі, у імхоў, папарацей, хвашчоў і дзеразы — на антэрыдыі і архегоніі. У голанасенных адбываецца рэдукцыя генератыўных органаў, ад архегонія застаецца толькі яйцаклетка і некалькі пабочных клетак, мужчынскі гаметафіт рэдукаваны да трох клетак. У пакрытанасенных (кветкавых) утвараюцца высокаспецыялізаваныя структуры — двухклетачны мужчынскі гаметафіт (вегетатыўныя і генератыўныя клеткі) і зародкавыя мяшкі — жаночыя гаметафіты з яйцаклеткай і цэнтр. клеткай. Паняцце генератыўных органаў часта пашыраюць на кветкі і плады. Генератыўныя органы жывёл і чалавека наз. палавымі органамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕПАРХІЯ́ЛЬНЫЯ ВУЧЫ́ЛІШЧЫ,
сярэднія жаночыянавуч. ўстановы ў Рас. імперыі. Засн. паводле Статута 1843 пераважна для дачок праваслаўнага духавенства. Утрымліваліся на сродкі збораў з цэркваў, свечачных з-даў і інш. Падпарадкоўваліся Сіноду. Навучальны курс (6 кл., з 1900 спец. дадатковы 7-ы пед.кл.) набліжаўся да курса жаночых гімназій. Выпускніцы атрымлівалі права хатніх настаўніц і настаўніц пач., пераважна сельскіх, школ (з 1884 — царкоўнапрыходскіх). Пры некаторых Е.в. існавалі пач. школы, у якіх выхаванкі старэйшых класаў праходзілі практыку. У Беларусі існавалі Е.в.: Спаса-Ефрасіннеўскае каля Полацка (з 1844), у Парычах (з 1860), Мінску і Магілёве (1863), Віцебску (1864). Ліквідаваны паводле пастановы СНК ад 24.12.1917.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕКТЭ́Б (араб., літар. месца, дзе пішуць),
1) з 7 ст. пачатковая мусульм. школа пры мячэці. З пашырэннем ісламу і развіццём мусульм.місіянерства М. пашыраны ў краінах Блізкага і Сярэдняга Усходу, у 9—10 ст. — у Сярэдняй Азіі, Азербайджане, Паволжы, Сібіры. М. ўтрымлівалі на сродкі насельніцтва, навучаліся ў іх пераважна хлопчыкі, настаўнікі — служыцелі культу, мулы. У аснове навучання араб. мова і тэксты Карана; у сучасных М. вывучаюцца і інш. прадметы. Многія М. рэарганізаваны ў пач.агульнаадук. школы. У шэрагу краін ісламу створаны і жаночыя М. — кутабы.
2) Назва сярэдняй агульнаадук. школы ў народаў цюркскай моўнай групы, якія жывуць на тэр. Расійскай Федэрацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ ФА́БРЫКА МАСТА́ЦКІХ ВЫ́РАБАЎ «МА́СТРА».
Засн. ў 1939 у Мінску як арцель «20-годдзе Кастрычніка». У Вял.Айч. вайну разбурана, пасля вайны адноўлена. У 1960 перайменавана ў Мінскую ф-ку маст. вырабаў. З 1979 галаўное прадпрыемства Мінскага ВАмаст. вырабаў, у склад якога ўваходзілі Маладзечанская і Барысаўская ф-кі маст. вырабаў. У 1988 аб’яднанне расфарміравана. З 1990 арэнднае прадпрыемства «Мінская ф-камаст. вырабаў», з 1992 акц.т-ва, з 1996 адкрытае акц.т-ва «Мастра». Асн. прадукцыя (1999): да 150 мадэлей жаночага адзення (блузкі, сукенкі, касцюмы, спадніцы, штаны), да 60 мадэлей трыкат. вырабаў (дзіцячыя, падлеткавыя, жаночыя), вырабы дзярж. сімволікі (флагі, сцягі, штандарты і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІМНА́ЗІЯ,
сярэдняя агульнаадукацыйная навуч. ўстанова (звычайна гуманітарна-філал. кірунку). Тэрмін запазычаны са Стараж. Грэцыі (гл.Гімнасій). Упершыню гімназіяй была названа сярэдняя школа, адчыненая ў 1538 у Страсбуры (Францыя). У 16—18 ст. гімназіі ўзніклі ў многіх гарадах Германіі. У 19 ст. гімназіямі звычайна называлі сярэднія школы з адносна трывалым курсам навучання, дзе гал. ўвага аддавалася вывучэнню помнікаў класічнай л-ры. Назву гімназіі мелі адпаведныя навуч. ўстановы большасці краін Еўропы, у т. л. Расіі. Яны былі найб. пашыраным тыпам сярэдняй школы, арыентаванай гал. чынам на шырокую інтэлектуальную адукацыю. У 2-й пал. 19 — 1-й пал. 20 ст. ўзніклі разнавіднасці гімназіі: рэальныя, новых моў, прыродазнаўча-матэматычныя і інш. У многіх краінах гімназіі захоўваюць значэнне адзінай сярэдняй навуч. ўстановы, якая дае права паступлення ва ун-т.
На Беларусі гімназіі дзейнічаюць з пач. 19 ст. У 1804 у гімназіі пераўтвораны гал.нар. вучылішчы. Паводле «Статута навучальных устаноў Віленскай навучальнай акругі» (1803) гімназіі адкрыты ў Мінску (1803), Свіслачы (1807), Віцебску (1808), Магілёве (1809), Слуцку (1827), Гродне (1834), Жыровічах. Статут 1864 прадугледжваў 3 тыпы гімназій з 8-гадовым курсам навучання: класічныя з грэч. і лац. мовамі, класічныя з лац. мовай (давалі права паступлення ва ун-ты і інш.ВНУ), рэальныя, без стараж. моў (у большым аб’ёме выкладалася прыродазнаўства, што давала права паступлення ў вышэйшыя тэхн.навуч. ўстановы). У 1870 у гімназіі перайменаваны жаночыя вучылішчы Мін-ванар. асветы з 6-гадовым курсам навучання. З 1872 рэальныя гімназіі пераўтвораны ў рэальныя вучылішчы. На Беларусі да 1913 дзейнічалі жаночыядзярж. гімназіі ў Гомелі, Мінску, Бабруйску, Брэсце, Віцебску, Ваўкавыску, Пінску, Клімавічах, Мазыры, Полацку, Слуцку і інш. На 1.1.1915 было 14 дзярж. і 5 прыватных мужчынскіх, 17 дзярж. і 23 прыватныя жаночыя гімназіі. У 1918 на сав.тэр. Беларусі гімназіі скасаваны. У Зах. Беларусі ў 1917 — пач. 1920-х г. Адкрыта 6 прыватных бел. гімназій: Будслаўская беларуская гімназія, Віленская беларуская гімназія, Клецкая, Навагрудская, Нясвіжская, Радашковіцкая. У канцы 1920 — пач. 1930-х г.бел. гімназіі ў Зах. Беларусі закрыты польск. ўладамі. У Гродне, Навагрудку, Брэсце, Баранавічах, Пінску, Ваўкавыску, Пружанах, Маладзечне, Стоўбцах і інш. гарадах Зах. Беларусі дзейнічалі польскія гімназіі. Пасля ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР (1939) гімназіі як тып навуч. ўстановы былі скасаваны. У 1920—30-я г. ў Латвіі дзейнічалі Дзвінская і Люцынская дзярж.бел. гімназіі. У канцы 1980 — пач. 1990-х г. на Беларусі зноў пачалі стварацца гімназіі. У 1996/97 навуч.г. ў Рэспубліцы Беларусь працавала 68 гімназій (63,5 тыс. вучняў). Сучасныя гімназіі — сярэднія агульнаадук. ўстановы з павышаным узроўнем навучання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНО́Э,
акцёрская дынастыя японскага т-ракабукі.
Найб. вядомыя: А.Кікугора 1-ы (1717—83), заснавальнік дынастыі, выканаўца роляў юнакоў, жаночых і мужчынскіх; А.Кікугора 5-ы (4.6.1844 — 18.2.1903), выступаў у гіст. і быт. п’есах класічнага рэпертуару кабукі, а таксама ў новых рэалістычных. Зрабіў вял. ўплыў на акцёраў наступнага пакалення; А.Кікугора 6-ы (6.6.1885 — 10.8.1949), выканаўца жаночых і мужчынскіх роляў, заснавальнік і кіраўнік школы акцёраў т-ра кабукі (1931—37). З 1948 чл.яп. Акадэміі мастацтваў; А.Байко 6-ы (15.10.1870 — 8.11.1934), кіраўнік тэатр. трупы з 1911, выконваў жаночыя ролі; А.Байко 7-ы (н. ў 1915, Токіо), адзін з лепшых выканаўцаў жаночых роляў і маладых герояў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ТКІН (Сяргей Пятровіч) (17.9.1832, Масква — 24.12.1889),
рускі тэрапеўт; заснавальнік фізіял. кірунку ў медыцыне і школы рус. клініцыстаў. Скончыў Маскоўскі ун-т (1855). Праф. Медыка-хірург. акадэміі ў Пецярбургу (1861). Упершыню ў Расіі стварыў клініка-эксперым. лабараторыю (1861), дзе даследаваў фізіял. і фармакалагічнае дзеянне лякарстваў. Распрацаваў шэраг пытанняў паталогіі ўнутр. органаў, інфекц. хвароб (у т. л. пра інфекц. прыроду т.зв. катаральнай жаўтухі — хвароба Боткіна; гл.Гепатыт інфекцыйны), дыягностыку і лячэнне блукальнай ныркі. Адзін з заснавальнікаў ваенна-палявой тэрапіі. Увёў ін-тсан. урачоў (1886), адкрыў у Пецярбургу бясплатную амбулаторыю (1861), бальніцу (1880), заснаваў Жаночыя ўрачэбныя курсы (1872).
Тв.:
Курс клиники внутренних болезней и клинические лекции. Т. 1—2. М., 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКЦЯ́БРСКІ МУЗЕ́Й НАРО́ДНАЙ СЛА́ВЫ.
Засн. ў 1967 у г.п. Акцябрскі Гомельскай вобл. Меў 2026 адзінак асн. фонду (1993). Сярод экспанатаў макет бел. хаты, прадметы сял. побыту і традыц. працы, мужчынскія і жаночыянац. касцюмы; дакументы з гісторыі в. Рудобелка; матэрыялы пра жыццё і дзейнасць дзекабрыста М.Лапы, вядомых землякоў К.П.Арлоўскага, А.Р.Салаўя, М.А.Ляўкова, Л.Я.Адзінцова і інш.; пра падзеі Вял.Айч. вайны (баявыя дзеянні на тэр. раёна партыз. атрадаў і брыгад, патрыят. падполля, асабістыя рэчы і дакументы Герояў Сав. Саюза Ц.П.Бумажкова, Ф.І.Паўлоўскага, Ф.М.Языковіча і інш., вызваленне раёна ад ням. фашыстаў). Экспанаты музея расказвалі таксама пра ўраджэнцаў раёна, якія ваявалі ў Афганістане. 5.2.1994 у выніку пажару большасць экспанатаў загінула.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́НДА ДАЛІНЫ ЦЫВІЛІЗА́ЦЫЯ,
старажытная цывілізацыя 3—2-га тыс. да н.э. ў даліне р. Інд (ПнЗ Пакістана). Гал. цэнтры — Харапа і Махенджа-Дара. Аснова гаспадаркі — земляробства і жывёлагадоўля. Да 2300 да н.э. цывілізацыя дасягнула высокага ўзроўню развіцця, у гарадах упершыню выкарыстаны сеткавы прынцып планіроўкі, шырока ўжывалася сістэма дрэнажу, выраблялася абпаленая цэгла. Выяўлены грамадскія сховішчы прадуктаў харчавання, у Махенджа-Дара раскапаны лазні, зала сходаў. Шырока выкарыстоўваліся іерагліфічнае пісьмо, стандартныя меры вагі і даўжыні, вырабляліся тэракотавыя жаночыя статуэткі. Да 1700 да н.э. ў культуры цывілізацыі стаў прыкметны заняпад, якому садзейнічалі частыя навадненні, выкліканыя разлівамі Інда. Канчаткова І.д.ц. загінула ў выніку ўварванняў звонку.
Да арт.Інда даліны цывілізацыя. Махенджа-Дара. Скульптура барадатага жраца.