маладая платформа паўн. зоны Міжземнаморскага геасінклінальнага пояса. Займае Раўнінны Крым, Азоўскае м. і Перадкаўказзе. Мяжуе на Пн з Усх.-Еўрапейскай платформай, на Пд з Горным Крымам і краявымі прагінамі Вял. Каўказа. Складзена з фундамента (слабаметамарфізаваныя тэрыгенна-карбанатныя адклады сярэдняга палеазою; у паўд.ч. эпібайкальскія масівы метамарфічных парод), пераходнага познапермска-ранняюрскага комплексу і чахла (сярэдняюрскія — антрапагенавыя адклады, магутнасць 0,1—8 км). На С.п. вылучаюць Прычарнаморскую ўпадзіну, Сімферопальскае і Стаўрапольскае падняцці і інш. структуры. С.п. фарміравалася пераважна ў байкальскі, герцынскі і раннекімерыйскі тэктанічныя цыклы. На асадканамнажэнне ўплывала сумежная (на Пд) альпійская геасінкліналь. Радовішчы нафты (Перадкаўказзе), газу (Раўнінны Крым, Зах. Перадкаўказзе), буйныя рэсурсы артэзіянскіх вод, здабыча солей брому і лячэбных гразей (Зах. Крым).
унутрыкантынентальны рухомы складкавы пояс зямной кары, які цягнецца ў Азіі ад Урала, праз Сярэднюю Азію, Казахстан, Паўд. Сібір і Манголію да Ахоцкага мора. На З абмежаваны Усх.-Еўрапейскай, на ПнУ — Сібірскай і на Пд — Кітайска-Карэйскай стараж. платформамі. На ПдЗ пояс сучляняецца з Міжземнаморскім геасінклінальным поясам, на У — з Ціхаакіянскім геасінклінальным поясам. У пояс уваходзяць складкавыя ўтварэнні Урала, Цянь-Шаня, Алтая, Саян, таксама Казахстана і Манголіі. Развіццё з позняга дакембрыю (байкальская, салаірская, каледонская і герцынская эпохі складкавасці). У канцы палеазою — мезазоі пояс ператварыўся ў маладую платформу. Радовішчы руд жалеза, медзі, золата, свінцу, цынку, волава, вальфраму і інш., паклады каменнага вугалю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЛО́ВІЧАВА Ядвіга Казіміраўна (н. 5.6.1946, в. Александрова Мінскага р-на),
бел. геолаг, географ, палінолаг.
Д-р геагр.н. (1992). Скончыла БДУ (1969). У 1972—2003 працавала ў Ін-це геал.навук.Нац.АН Беларусі (з 1981 старшы, з 1993 гал.навук. супрацоўнік). З 2003 заг. кафедры фіз. геаграфіі мацерыкоў і акіянаў і методыкі выкладання геаграфіі ў БДУ. Навук. працы па стратыграфіі, палеагеаграфіі і карэляцыі чацвярцічных адкладаў Усх.-Еўрапейскай раўніны.
Тв.:
Шкловские (рославльские) межледниковые отложения Белоруссии и смежных территорий. Мн., 1979;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗЬКО́ Рыгор Рыгоравіч (н. 28.5.1948, в. Вулька 1-я Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (2003). Скончыў БДУ (1973). З 1973 працуе ў Гомельскім ун-це (у 1984—98 заг., з 2002 праф. кафедры ўсеаг. гісторыі). Даследуе палітыку Польшчы ў 1918—39, польска-бел. адносіны ў міжваен. перыяд, бел. праблемы ў польска-сав. адносінах. Аўтар кніг «Перад патопам: Еўрапейская палітыка Польшчы (1932—1939)», «Навейшая гісторыя краін Еўропы і Амерыкі 1945—1999 гг.» (абедзве 2000), адзін з аўтараў шэрагу навуч. дапаможнікаў і падручнікаў па сусв. гісторыі навейшага часу.
Тв.:
Беларусь у еўрапейскай палітыцы, 1918—1925 гт.: Нарысы. Гомель, 2003 (разам з А.М.Кротавым, М.М.Мязгой).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́ЗАВА Святлана Валянцінаўна (н. 22.11.1954, в. Ілья Вілейскага р-на Мінскай вобл.),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (2002). Скончыла Гродзенскі пед.ін-т (1977). Настаўнічала. З 1979 у Гродзенскім ун-це (выкладчык, дацэнт, з 2002 праф. кафедры гісторыі Беларусі). Даследуе гісторыю уніяцкай царквы на Беларусі, гісторыю Гродзеншчыны. Адзін з аўтараў навуч. дапаможнікаў для ВНУ «Гісторыя Беларусі: Са старажытных часоў да канца 18 стагоддзя» (ч. 1—2, 2002), «Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі» (2003).
Тв.:
Наш край: Гродненщина в IX—XIII вв. Гродно, 1990;
Пісьмовыя крыніцы па гісторыі Беларусі IX—XVIII ст. Гродна, 1993;
Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596—1839 гады). Гродна, 2001;
Беларуская гістарыяграфія Берасцейскай царкоўнай уніі. Гродна, 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЧА́НАВА Лідзія Аляксандраўна (н. 15.7.1921, в. Бузанава Астроўскага р-на Кастрамской вобл., Расія),
бел. этнограф. Д-ргіст.н. (1969). Скончыла Ленінградскі ун-т (1944). З 1948 у Ін-це гісторыі, з 1957 — Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі. Даследуе матэрыяльную культуру беларусаў (нар. жыллё, земляробчую тэхніку, адзенне). Аўтар манаграфій «Беларуская народная архітэктурная разьба» (1958), «Матэрыяльная культура беларусаў» (1968), «Народная метралогія» (1973), «Нарысы матэрыяльнай культуры беларусаў XVI—XVIII стст.» (1981). Адна з аўтараў нарыса «Беларусы» для шматтомнага выдання «Народы Еўрапейскай часткі СССР» (т. 1, 1964), рэгіянальнага гіст.-этнагр. атласа Украіны, Беларусі і Малдавіі, прац «Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў» (1974), «Беларускае народнае адзенне» (1975), «Змены ў побыце і культуры сельскага насельніцтва Беларусі» (1976), «Палессе. Матэрыяльная культура» (1988).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПАН-ЕЎРО́ПА»,
праект стварэння паліт. і эканам. аб’яднання дзяржаў кантынент. Еўропы, які прапагандаваўся паміж 1-й і 2-й сусв. войнамі. З 1923 гэту ідэю развіваў пан’еўрапейскі рух, які з 1924 выдаваў у Вене час. «Рапеигора» («Пан-Еўропа»). Праект прапанаваны ў вер. 1929 франц. міністрам замежных спраў А.Брыянам, развіты ў мемарандуме франц. ўрада ад 1.5.1930 урадам еўрап. дзяржаў. Прадугледжваў стварэнне «Еўрап. федэральнага саюза», па-за межамі якога заставаліся Вялікабрытанія і СССР. Фактычна мэтай праекта было ўсталяванне франц. гегемоніі ў Еўропе. Процідзеянне ўрадаў СССР, Германіі, Вялікабрытаніі, ЗША і інш. краін прывяло да правалу франц. праекта (1931). Пасля 2-й сусв. вайны тэндэнцыя еўрап. дзяржаў да аб’яднання ўвасобілася ў стварэнні Еўрапейскай эканамічнай супольнасці, Еўрапейскага саюза і інш.міжнар.ваен.-паліт. і эканам. арг-цый.
буйная монаклінальная структура каледонскага этапу тэктагенезу на ЗУсходне-Еўрапейскай платформы (кратона). Працягнулася з ПдУ на ПнЗ ад Чорнага да Паўночнага мораў, абмежавана з ЗТэйсейра-Торнквіста лініяй. У будове вылучаюцца структурныя насы і залівы, якім адпавядаюць сучасныя структуры паверхні крышт. фундамента: Малдаўская монакліналь, Паўн.-Малдаўскае падняцце, Валынская упадзіна, Мазурскі і Лукаўска-Ратнаўскі выступы, Падляска-Брэсцкая ўпадзіна, Балтыйская сінекліза, ч.Балтыйскага шчыта, упадзіна праліваў Скагерак і Катэгат.
Узнікла пад уздзеяннем прагінання суседняй геасінкліналі. Нарастальнае на З апусканне суправаджалася верт. блокавымі рухамі з утварэннем разломаў і лакальных структураў. Развівалася ў кембрыі, ардовіку, сілуры, раннім дэвоне. Запоўнена магутнай тоўшчай (да 3500 м) тэрыгенных і карбанатных адкладаў, з якімі звязаны асн. запасы нафты і газу на ЗУсх.-Еўрап. платформы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎРАПЕ́ЙСКАЯ ВАЛЮ́ТНАЯ СІСТЭМА (European Monetary System; ЕВС),
арганізацыйна-эканамічная форма адносін шэрагу краін Еўрапейскіх супольнасцей (з 1.11.1993 Еўрапейскага саюза) у валютнай сферы; рэгіянальная валютная сістэма ў структуры сусв. валютнай сістэмы. Створана ў 1979 з мэтай абмежаваць уплыў ваганняў курсу амер. долара (яго «плаваючы курс» уведзены ў 1971) на эканоміку краін, якія ўвайшлі ў ЕВС, забяспечыць устойлівыя суадносіны курсаў еўрап. валют для правядзення адзінай палітыкі стабілізацыі валютнай сферы і згладжвання вынікаў ваганняў курсаў валют. Уключае ўстанаўленне рамак ваганняў найб. слабых і найб. моцных валют краін — удзельніц ЕВС і межаў ваганняў для кожнай пары валют, увядзенне Еўрапейскай валютнай адзінкі (ЭКЮ); механізм аказання крэдытнай і фін. дапамогі для падтрымкі курсу валюты ў межах узгодненага дыяпазону адхілення. У адносінах да валют краін, якія не ўваходзяць у ЕВС, ажыццяўляецца рэжым «плаваючага» валютнага курсу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХА́ЙЛАЎ Анатоль Арсеньевіч (н. 27.5.1939, г.п. Заметчына Пензенскай вобл., Расія),
бел. філосаф. Акад.Нац.АН Беларусі (1991; чл.-кар. з 1989). Д-рфілас.н. (1986), праф. (1988). Чл.ЕўрапейскайАН і Мастацтваў (1993). Скончыў БДУ (1961). У 1966—74 і з 1980 у БДУ (з 1987 заг. кафедры). У 1974—80 у Цэнтры сац. развіцця і гуманіт. спраў (Нью-Йорк — Вена). З 1992 рэктар Еўрап. гуманітарнага ун-та. Навук. працы па гісторыі філасофіі, сучаснай зах. філасофіі і метадалогіі гуманіт. ведаў. Прааналізаваў радыкальныя пераўтварэнні ў філасофіі 20 ст. ў сувязі з узнікненнем і развіццём філасофіі жыцця, фенаменалогіі, экзістэнцыялізму, фундаментальнай анталогіі і герменеўтыкі.
Тв.:
Современная философская герменевтика. Мн., 1984;
Проблема «субъективности» в фундаментальной антологии М.Хайдеггера // Проблема сознания в современной западной философии. М., 1989;