БЕ́РНСТАЙН (Bernstein) Леанард (25.8.1918, г. Лорэнс, штат Масачусетс, ЗША — 14.10.1990),
амерыканскі дырыжор, кампазітар, піяніст. Вучыўся ў Гарвардскім ун-це і Муз. ін-це Кёртыс. Удасканальваўся ў С.Кусявіцкага. Гал.дырыжор Нью-Йоркскіх філарманічнага (1958—69) і гарадскога (1945—48) аркестраў. З 1944 гастраліраваў як дырыжор і выканаўца фп. партыі ва ўласных і класічных творах, інтэрпрэтатар класічнай і сучаснай музыкі, у т. л. Дз.Шастаковіча. Аўтар опер «Хваляванні на Таіці» (1956), «Ціхае месца» (1986), балетаў, мюзіклаў (у т. л. «Вестсайдская гісторыя», 1957), аперэты «Кандыд» (1956), 3 сімфоній (1943—63), вак. цыклаў, музыкі да кінафільмаў і інш. У кн. «Бясконцая разнастайнасць музыкі» (1966) выступіў супраць авангардызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФАНА́СЬЕЎ Барыс Ігнатавіч (13.1.1920, г. Мціслаў Магілёўскай вобл. — 28.9.1992),
бел. Скрыпач, дырыжор. Нар.арт. Расіі (1971). Скончыў Бел. кансерваторыю (1947, клас А.Амітона). З 1944 у Дзярж.сімф. аркестры Беларусі (у 1953—60 маст. кіраўнік і гал.дырыжор). Інтэрпрэтаваў сімфоніі Р.Пукста, Я.Глебава, Я.Цікоцкага, сімф. паэмы У.Алоўнікава. Як скрыпач-ансамбліст удзельнічаў у выкананні бел. квартэтаў 1940—50-х г. З 1960 гал.дырыжор Пермскага, з 1976 — Адэскага, з 1984 — Днепрапятроўскага т-раў оперы і балета. Пад яго кіраўніцтвам паст. оперы «Арлеанская дзева» П.Чайкоўскага, «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага, «Турандот» Дж.Пучыні, «Не толькі любоў» Р.Шчадрына і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЙЗЛЕР Аляксандр Піліпавіч (4.10.1923, Масква — 12.7.1977),
бел. ваенны дырыжор, педагог. Засл. арт. Беларусі (1961). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1946). Дырыжор у вайск. часцях Бел. і Маскоўскай ваен. акруг. З 1951 дырыжор, з 1959 нач. аркестра штаба БВА, з 1968 выкладаў у Бел. кансерваторыі. Аўтар аранжыровак для духавога арк. твораў муз. класікі (у т. л. 6-я сімфонія і 2-я ч. 5-й сімфоніі П.Чайкоўскага, 40-я сімфонія В.А.Моцарта, фінал 9-й сімфоніі «З Новага свету» А.Дворжака), бел. кампазітараў (сюіта з балета «Мара» Я.Глебава, музыка А.Багатырова да драмы М.Лермантава «Маскарад»), арыгінальных п’ес (маршаў, вальсаў, песень і інш.).
аўстрыйскі дырыжор, кампазітар. Скончыў Венскую кансерваторыю, вучань А.Брукнера і інш. З 1881 дырыжор, з 1893 генерал-музік-дырэктар прыдворнага т-ра ў г. Карлсруэ, з 1903 генерал-музік-дырэктар прыдворнага т-ра і адначасова (з 1904) адзін з кіраўнікоў Муз. акадэміі ў Мюнхене. Вядомы пераважна як інтэрпрэтатар опер Р.Вагнера, якімі дырыжыраваў у Байройце («Трыстан і Ізольда», 1886), Лондане («Пярсцёнак нібелунга», 1898), Маскве і Пецярбургу (1910, 1911). Выступаў і як сімф.дырыжор. Аўтар стр. квартэта, песень, шматлікіх рэдакцый, апрацовак, арк. і фп. пералажэнняў п’ес Ж.Б.Люлі, Ж.Ф.Рамо, А.Грэтры, К.В.Глюка і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПІВАКО́Ў Уладзімір Тэадоравіч (н. 12.9.1944, г. Уфа, Башкортастан),
расійскі скрыпач, дырыжор. Нар.арт.СССР (1990). Нар.арт. Расіі (1999). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1967, кл. Ю.Янкелевіча). З 1965 канцэртуе. З 1970 саліст Маскоўскай філармоніі. З 1979 маст. кіраўнік і дырыжор арганізаванага ім камернага аркестра «Віртуозы Масквы». З 1990 працаваў пераважна ў Іспаніі. З 1999 гал.дырыжорРас.нац.сімф. аркестра. 3-я прэмія на Міжнар. конкурсе скрыпачоў імя М.Лонг — Ж.Цібо (1965, Парыж), 2-я прэмія на міжнар. конкурсах імя Паганіні (1967, Генуя) і імя П.Чайкоўскага (1970, Масква), 1-я прэмія на Міжнар. конкурсе скрыпачоў (1969, Манрэаль). Дзярж. прэмія СССР 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРОН Анісім Міхайлавіч (1.9.1895, г. Новамаскоўск, Украіна — 2.2.1975),
дырыжор. Скончыў Кіеўскую кансерваторыю па класах фп. (1916) і кампазіцыі (1918). Дырыжор т-раў оперы і балета ў Тбілісі, Баку, Харкаве, Кіеве, Ленінградзе. У 1926—56 працаваў у Муз. т-ры імя Неміровіча-Данчанкі ў Маскве, узначальваў оперны ансамбль Усесаюзнага радыё, Ансамбль сав. оперы Усерас.тэатр.т-ва. У 1944—48 маст. кіраўнік і гал.дырыжорДзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, адначасова выкладаў у Бел. кансерваторыі. Муз. кіраўнік пастаноўкі бел. опер «Алеся» (1944) і «Міхась Падгорны» (1957) Я.Цікоцкага, «Кастусь Каліноўскі» Дз.Лукаса (1947), а таксама опер «Кармэн» Ж.Бізэ (1945), «Травіята» (1946) і «Рыгалета» (1948) Дж.Вердзі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЦ Арнольд Міхайлавіч (н. 18.9.1924, Баку),
расійскі дырыжор. Засл. дз. маст. Расіі (1970). Нар.арт.СССР (1988). Скончыў Ін-тваен. дырыжораў (1945), Ленінградскую кансерваторыю па класах скрыпкі (1949) і дырыжыравання (1951). З 1956 маст. кіраўнік і гал.дырыжорсімф. аркестра Новасібірскай філармоніі. З 1957 выкладае ў Новасібірскай кансерваторыі (з 1980 праф.). У рэпертуары творы рус. і зах.-еўрап.муз. класікі, сучасных айч. і замежных аўтараў (Л.Бетховен, М.Глінка, П.Чайкоўскі, М.Мусаргскі, С.Рахманінаў, А.Скрабін, І.Стравінскі, А.Анегер, М.Равель, Б.Брытэн, Б.Бартак, С.Пракоф’еў, Дз.Шастаковіч, Р.Шчадрын, А.Хачатуран, Г.Свірыдаў і інш.). Выступае таксама як оперны дырыжор. Дзярж. прэмія Расіі 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ДЫНЬШ (Mediņš) Язепс (13.2.1877, г. Каўнас, Літва — 12.6.1947),
латышскі кампазітар, дырыжор. Засл. дз. маст. Латвіі (1945). Брат Екабса Медыньша і Яніса Медыньша. Скончыў 1-ы Рыжскі муз.ін-т па класах скрыпкі, віяланчэлі і фп. (1896), потым кіраўнік гэтага ін-та і педагог. У 1906—11 дырыжорт-ра Рыжскага лат.т-ва, у 1915—22 кіраўнік розных оперных труп. У 1922—25 канцэртмайстар і дырыжорЛатв.нац. оперы. Выкладаў у Латв. кансерваторыі (з 1946 праф.). Асн. творы: оперы «Жрыца» (паст. 1927), «Земдэгі» (1947, закончана М.Зарыньшам); 3 сімфоніі (1922—41), сімф. паэма «Латышская зямля» (1935); канцэрт для скрыпкі з арк. (1911); хары, сольныя песні і інш.
польскі дырыжор, скрыпач, кампазітар, педагог. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1890); вучань Л.Аўэра, А.Лядава. У 1893—97 выкладаў у Адэсе. У 1899—1903 і 1919—29 гал.дырыжор «Т-ра Велькі», у 1904—07 і 1919—22 дырэктар і праф. кансерваторыі ў Варшаве. Адзін з заснавальнікаў і гал.дырыжор Варшаўскай філармоніі (1901—05). Працаваў у Лондане, Маскве (1914—17, з арк.Вял.т-ра), Філадэльфіі (1929—31). Аўтар сімфоніі «Палонія» (1910), 2 скрыпічных канцэртаў (1897, 1917), п’ес для скрыпкі з фп., у т. л. мазурак, паланэза, «Славянскай калыханкі» для арк., санаты, польскіх танцаў і інш. п’ес для фп., песень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ХЛІН Натан Рыгоравіч (10.1.1906, г. Шчорс Чарнігаўскай вобл., Украіна — 28.6.1979),
украінскі і рас.дырыжор, педагог. Нар.арт.СССР (1948). Скончыў муз.-драм.ін-т імя М.В.Лысенкі. Вучань А.І.Арлова. У 1931—37 маст. кіраўнік, гал.дырыжорсімф. аркестраў Харкава і Данецка (Украіна). У 1937—62 (з перапынкамі) гал.дырыжордзярж.сімф. аркестра Украіны, у 1941—45 СССР, у 1966—79 Татарстана. Адначасова ў 1946—66 праф. Кіеўскай, у 1967—79 Казанскай кансерваторый. Дырыжорскае майстэрства, артыстызм, тэмперамент Р. найб. выявіліся пры выкананні твораў І.С.Баха, Л.Бетховена, Г.Берліёза, П.Чайкоўскага, С.Пракоф’ева, Дз.Шастаковіча. Першы выканаўца шматлікіх твораў сучасных кампазітараў. Дзярж. прэмія СССР 1952.