малафарматны апарат трафарэтнага друку для аператыўнага размнажэння дакументаў малымі і сярэднімі тыражамі. Друкарскую форму рыхтуюць на спец. васковай паперы ці фотаплёнцы машынапісным, фотамех., фотаэл., гальванічным спосабамі або ад рукі (спец. пяром). Форму нацягваюць на цыліндр з фарбавальным апаратам унутры. Пры рабоце Р. фарба праходзіць праз прабітыя абрысы літар і адбіваецца на прыціснутай паперы. Менш прадукцыйны, чым ратапрынт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́ТЭНБЕРГ ((Gutenberg) Іаган [1397) (1400?),
г. Майнц, Германія — 3.2.1468), нямецкі друкар, пачынальнік кнігадрукавання ў Еўропе. Вынаходнік друку з наборнай формы, прыстасавання для стандартнай адліўкі літар, а таксама сплаву, фарбаў і прэса для друкавання. Быў «залатых спраў» майстрам. У 1418—20 вучыўся ў Эрдгірцкім ун-це. Жыў у Страсбуры (Францыя, 1434 і 1436—44) і Майнцы (з 1448). У 1438 заснаваў прыватную друкарню. Выданні, надрукаваныя яго шрыфтам, пачалі з’яўляцца з 1448. Сярод іх т.зв. Майнцкі псалтыр, навукова-папулярныя кнігі павучальнага характару, календары, падручнікі і інш. У 1452—55 выдаў першае поўнааб’ёмнае выданне, шэдэўр ранняга друку — 42-радковую Біблію ў 2 т. (на лац. мове); з 180 экз. Бібліі вядома 48. У 1459—61 выдаў, відаць, у Бамбергу (цяпер г. Быдгашч, Польшча) на сродкі мясц. епіскапа 36-радковую Біблію. У 1901 у Майнцы засн. музей Гутэнберга.
Літ.:
Варбанец Н.В. Йоханн Гугенберг и начало книгопечатания в Европе: Опыт нового прочтения материала. М., 1980;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭКЛАРА́ЦЫЯ ПРАВО́Ў ЧАЛАВЕ́КА І ГРАМАДЗЯНІ́НА,
праграмны дакумент Французскай рэвалюцыі 1789—99. Прынята Устаноўчым сходам 26.8.1789. Зыходзіла з канцэпцыі нар. суверэнітэту і неад’емных натуральных правоў чалавека, якімі абвяшчаліся свабода асобы, слова, друку, сумлення, роўнасць грамадзян перад законам, іх правы на бяспеку, уласнасць і інш. У 1791 уключана ў франц. канстытуцыю як яе ўступная частка. Дэкларацыя зрабіла значны ўплыў на рэв. рух і паліт. думку краін Еўропы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЖЫВА́Я ГАЗЕ́ТА»,
тэатралізаваны паказ, заснаваны на паліт. газетным матэрыяле ці на мясц. надзённых фактах жыцця. Узнікла ў пач. 1920-х г. у клубнай маст. самадзейнасці Масквы з т.зв. «вуснай газеты» (чытанне ў голас інфарм. матэрыялаў з перыяд.друку). На ўзор «Ж.г.» ў далейшым складаліся праграмы «Сіняй блузы» (літ.-маст. мантаж, агляд, сатыр. сцэнкі, харавыя і танц. нумары). У пач. 20 ст. своеасаблівай «Ж.г.» была Докшыцкая батлейка Патупчыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛЕ́ТАПІС ПЕРЫЯДЫ́ЧНЫХ ВЫДА́ННЯЎ І ВЫДА́ННЯЎ, ЯКІЯ ПРАДАЎЖАЮЦЦА»,
дзяржаўны штогадовы бібліягр. паказальнік Беларусі. Выдаецца з 1925 у Мінску Нац. кніжнай палатай. Да 1995 уваходзіў у «Летапіс друку Беларусі». Складаецца з 2 частак: у 1-й рэгіструюцца часопісы, бюлетэні, навук. зборнікі; іх назвы размешчаны па алфавіце; 2-ю частку складаюць назвы газет, размешчаныя па тыпах выданняў, унутры — па алфавіце. Мае алфавітныя паказальнікі назваў і месцаў выдання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ПАНСІЁН,
прыватная закрытая жаночая агульнаадук.навуч. ўстанова 1-й пал. 19 ст. ў Мінску. Адкрыта ў 1830. Уладальнікі М.п. — Людвік і Марыя Мантэграндзі. У навуч. праграме значнае месца адводзілася музыцы (кожная выхаванка займалася 2 гадз ў дзень). Практыкаваліся канцэртныя выступленні вучаніц (найб. поспехам карысталася К.Марцінкевіч). У 1837 М.п. прызнаны ўзорным. Апошнія звесткі ў друку пра дзейнасць пансіёна адносяцца да 1858.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАТАГРА́ФІЯ (ад лац. nota знак, заўвага + ...графія),
1) апісанне нотных выданняў і рукапісаў; дапаможнікі (паказальнікі, агляды, спісы, каталогі), у якіх апісаны і сістэматызаваны нотныя выданні і рукапісы; дапаможная галіна музыказнаўства.
2) Навук. дысцыпліна, што вывучае гісторыю, тэорыю і методыку апісання і класіфікацыю муз. твораў у іх нотным запісе. У заходнееўрап. краінах Н. як самаст.навук. галіна не вылучаецца, нотныя выданні і рукапісы вывучае муз. бібліяграфія.
Найб. ранняя форма Н. — індэксы ў рукапісных танарыях 9—11 ст. (зборы грыгарыянскіх песнапенняў, што размеркаваны па ладах). Адна з першых друкаваных Н. — сістэматычны спіс 1299 нотных, пераважна ням., выданняў у кнізе П.Болдуана «Філасофская бібліятэка» (1616). З 18 ст. ў краінах Еўропы і ЗША выходзяць разнастайныя нотаграфічныя спісы, агляды, каталогі, у большасці з іх змяшчаюцца Н., складзеныя ў нац. аспекце. У Расіі першай формай Н. былі выдавецка-гандл. каталогі 2-й пал. 18 ст. На Беларусі вядомы з 1-й пал. 19 ст. З пач. 20 ст. нотныя выданні рэгіструюцца ў «Нотной летописи» (1931). З 1805 рэгулярна выдаваліся каталогі выд-ва І.Завадскага (Вільня). «Летапіс друку Беларусі» мае спец. раздзел «Летапіс нотаў» (з 1924), бібліягр. паказальнік «Беларуская ССР у друкуСССР і зарубежных краін» (1946—91) — раздзел «Ноты». Нотаграфічныя спісы і агляды змяшчаюцца ў дадатку да бюлетэня «Новыя кнігі Беларусі». Рэтраспектыўныя паказальнікі «Музычная літаратура БССР» (1963, 1977) і «Музычная літаратура Беларусі» (1997) улічылі нотныя выданні, якія выйшлі ў 1917—90, а таксама муз. творы бел. фальклору і бел. кампазітараў, апублікаваныя за межамі рэспублікі, матэрыялы перыяд.друку Беларусі 1945—90. Нотаграфічныя спісы прыводзяцца ў разнастайнай інфарм., навук.-даследчай, метадычнай і пед. л-ры па музыцы, бібліягр. даведніках (гл.Лексікаграфія музычная), бел. праграмах для муз. школ, вучылішчаў, Бел. акадэміі музыкі, персанальных бібліягр. паказальніках і інш.
Літ.:
Отраслевые библиографии БССР. Мн., 1979. С. 163—164;
Паказальнік бібліяграфічных дапаможнікаў Беларусі, 1997. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛОРУ́ССКИЙ ВЕ́СТНИК»,
штотыднёвая грамадска-паліт. і літ. газета. Выдавалася з 17(30).6.1912 да 12(25).1.1913 у Вільні на рус. мове. Была рупарам русіфікаваных слаёў бел. буржуазіі і правінцыяльнага чыноўніцтва. Заклікала народы Расіі пранікнуцца «любоўю да свайго манарха». Асуджала ідэю самавызначэння бел. народа, адмаўляла яго нац. і культ. самабытнасць, называла беларусаў разам з украінцамі этнагр. часткай рус. народа. Выступала супраць бел.перыяд.друку і кнігавыдання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНЁНІС ((Banionis) Эгідыюс) (20.11.1948, г. Паневяжыс, Літва — 6.8.1993),
літоўскі гісторык. Канд.гіст.н. (1982). Скончыў Маскоўскі гісторыка-архіўны ін-т (1972). З 1972 у Архіве л-ры і мастацтва Літвы (з 1974 дырэктар). З 1985 заг. аддзела археаграфіі Ін-та гісторыі АН Літвы. Выкладаў у Вільнюскім і Каўнаскім ун-тах. Вывучаў дыпламатыю ВКЛ 15—16 ст., гісторыю Метрыкі ВКЛ, генеалогію. Падрыхтаваў да друку археаграфічнае выданне «Літоўская Метрыка. Кн. 5 (1427—1506)» (Вільнюс, 1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МІНЧУ́К»,
кніжнае таварыства. Існавала ў снежні 1906—07 у Мінску. Мела на мэце выданне і распаўсюджванне бел. кніг і газет. Заснавальнікі Б.У.Куштэлян, У.І.Самойла, С.В.Скандракоў, А.А.Шабуня, К.Б.Шпакоўскі. Разам з газ. «Наша ніва» выдала кірыліцай і лацінкай апавяданне Э.Ажэшкі «Гедалі» (1907). Рыхтавала да друку «Жалейку» Я.Купалы. Спыніла дзейнасць з-за адсутнасці сродкаў.
Літ.:
Александровіч С. Пуцявіны роднага слова. Мн., 1971. С. 133—134, 142—143.