Шлезвіг-Гольштэйн-Сёнерборг-Глюксбургі, дацкая, нарв. і грэч. каралеўскія дынастыі. У Даніі правілі Глюксбургі: Крысціян IX [1863—1906], Фрэдэрык VIII [1906—12], Крысціян Х [1912—47], Фрэдэрык IX [1947—72], Маргрэтэ II з 1972; у Нарвегіі: Хокан VII [1905—57], Улаф V [1957—1991], Харальд V [з 1991]; у Грэцыі: Георг I, Канстанцін I [1913—17, 1920—22], Аляксандр [1917—20], Георг II, Канстанцін II [1964—74].
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРДА́Р (Vardar),
рака ў Македоніі і Грэцыі. Даўж. 388 км, пл.бас. 25,4 тыс.км². Пачынаецца і цячэ пераважна ў гарах Македоніі, нізоўі — на Саланікскай нізіне, упадае ў заліў Тэрмаікос Эгейскага м. Паводкі ў асенне-зімовы перыяд і вясною. Сярэдні расход вады 151 м³/с. Суднаходная. Выкарыстоўваецца пераважна на арашэнне. На Вардары — г. Скоп’е (Македонія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫФІРА́МБ (грэч. dithyrambos),
першапачаткова харавая культавая песня ў Стараж.Грэцыі ў гонар бога Дыяніса (Вакха), пазней — літ. форма, блізкая да оды ці гімна. У новай еўрап. л-ры мае пераймальны характар («Дыфірамб Пегасу» А.Сумарокава). У стараж.-бел. л-ры блізкія да Д. панегірыкі. У пераносным сэнсе Д. — перабольшаная пахвала, захапленне ўслаўленнем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭ́ЧАСКІ АРХІПЕЛА́Г,
некалькі груп астравоў у Эгейскім м. (Паўн. і Паўд. Спарады, Эўбея, Хіяс, Лесбас, Кіклады, Крыт і інш.). Тэр.Грэцыі. Пл. каля 20 тыс.км². Гарысты рэльеф, выш. да 2456 м (г. Іда на в-ве Крыт). Характэрна моцная сейсмічнасць і вулканічная дзейнасць. Клімат субтрапічны. Міжземнаморская расліннасць. Вырошчванне субтрапічных культур. Рыбалоўства. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІРА́КЛІЯН, Геракліян (Hērakleion),
горад у Грэцыі, на паўн. узбярэжжы в-ва Крыт. 102 тыс.ж. (1982). Вузел аўтадарог, гал. порт вострава. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: хім., харчасмакавая, у т. л. вінаробства. Археал. музей. Каля І. — руіны стараж.-грэч.г. Кнос, аднаго з цэнтраў эгейскай культуры. Арх. помнікі 16 ст. Турызм. Ваенна-марская база.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЙНЭ́ (грэч. koine ад koinos агульны),
1) агульнанародная мова, якая ўзнікла ў 4 ст. да н.э. ў Стараж.Грэцыі на аснове атычнага з элементамі іанічнага дыялекту.
2) Мова міжпляменных або міждыялектных зносін для шэрагу роднасных плямён ці народаў, якая ўтварылася на аснове найб. пашыранай мовы ці дыялекту, што ўвабраў рысы інш. моў ці дыялектаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́РКІРА (Kerkyra),
Корфу, востраў у Іанічным м., у групе Іанічных астравоў. Тэр.Грэцыі. Пл. 592 км². Нас. (з прылеглымі астравамі) 105 тыс.чал. (1991). Паверхня — узгорыстыя раўніны і нізкагор’і (выш. да 906 м). Складзены з вапнякоў і сланцаў. Міжземнаморскі хмызняк (маквіс). Плантацыі цытрусавых, аліўкавыя гаі, вінаграднікі. Кліматычныя (зімовыя) курорты. Гал. горад і порт — Керкіра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІСТЭ́РЫІ (ад грэч. mystērion тайна, таінства),
тайныя рэліг. абрады (шэсці, заклінанні, оргіі і інш.), у якіх удзельнічалі толькі пасвячоныя — місты. Звычайна ілюстравалі пашыраныя міфы пра багоў і багінь. У Стараж. Егіпце адбываліся М. Ісіды і Асірыса, у Вавілоне — Тамуза, у Стараж.Грэцыі — Элеўсінскія, Арфічныя, Самафракійскія, у Стараж. Рыме — Вакха (Дыяніса), Атыса і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТАБЛЕМЕ́НТ (франц. entablement),
верхняя частка збудавання, якая падтрымліваецца калонамі, пілястрамі або завяршае сцяну; элемент арх.ордэра. Падзяляецца на архітраў, фрыз, карніз. Узнік на аснове драўлянага бэлечнага перакрыцця, у сваіх формах адлюстроўвае яго структуру. Сфарміраваўся ў класічных ордэрах манум. мураванай архітэктуры Стараж.Грэцыі і Рыма, дзе выпрацаваны яго прапорцыі. Антаблемент — адзін з важнейшых элементаў паяруснага члянення алтароў і іканастасаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЙКУМЕ́НА, экумена (грэч. oikumenē ад oikeō насяляю), сукупнасць заселеных людзьмі тэрыторый зямнога шара. У Стараж.Грэцыі вядомая грэкам заселеная частка зямлі з Эладай у цэнтры. Уключала Паўд., Цэнтр. і Паўд.-Усх. Еўропу да Каспійскага м., Малую і Пярэднюю (Зах.) Азію, Аравію, Індыю і Паўн. Афрыку. Паняцце «айкумена» ўвёў стараж.-грэч. гісторык і географ Гекатэй Мілецкі ў творы «Землеапісанне».