РЭЗЕРФО́РДЫЙ (лац. Rutherfordium),
Rf, штучны радыеактыўны элемент IV групы перыяд. сістэмы, ат. н. 104 (гл. Курчатовій). Назва ў гонар Э.Рэзерфарда прапанавана групай амер. вучоных з Берклі (штат Каліфорнія), якія ў 1969 атрымалі ізатопы гэтага элемента; прынята Міжнар. саюзам тэарэт. і прыкладной хіміі.
т. 13, с. 559
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕКЕРЭ́ЛЬ,
адзінка актыўнасці нукліда ў радыеактыўнай крыніцы (актыўнасці ізатопа) у СІ. Абазначаецца Бк. 1 Бк роўны актыўнасці нукліда, пры якой за 1 с адбываецца 1 акт распаду. Названа ў гонар франц. фізіка А.А.Бекерэля (гл. ў арт. Бекерэль). 1 Бк=2,703∙10−11 кюры.
т. 2, с. 376
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫНО́Й (лац. Antinous; каля 110, Віфінія — 130),
грэчаскі юнак, любімец рым. імператара Адрыяна. Патануў у Ніле (магчыма, прынёс сябе ў ахвяру), пасля чаго быў абагатвораны. На месцы гібелі Антыноя засн. г. Антынопаль, пабудаваны храм, у яго гонар створаны шматлікія статуі і гемы, выпушчаны манеты.
т. 1, с. 398
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВОЛЬТ,
адзінка электрычнага напружання, эл. патэнцыялу, рознасці эл. патэнцыялаў і электрарухальнай сілы (эрс) у СІ. Абазначаецца В. 1 В роўны эл. напружанню на ўчастку эл. ланцуга з пастаянным такам сілай 1 А, у якім затрачваецца магутнасць 1 Вт (гл. Ампер, Ват). Названы ў гонар А.Вольты.
т. 4, с. 269
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ́ЙВІСА ПРАЛІ́Ў (Davis Strait),
праліў паміж а-вамі Грэнландыя і Бафінава Зямля (Канада). Злучае м. Бафіна Паўн. Ледавітага ак. і м. Лабрадор Атлантычнага ак. Даўж. 1170 км, найменшая шыр. 360 км, глыб. ад 104 да 466 м. Дрэйфуючыя льды і айсбергі. Названы ў гонар Дж.Дэйвіса.
т. 6, с. 328
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАНГАЛО́ВІЧ,
малая планета № 1734. Сярэдні дыяметр 16 км, сярэдняя адлегласць ад Сонца 415,3 млн. км, перыяд абарачэння 4,6 г. Адкрыта ў 1928 у Крымскай астрафіз. абсерваторыі. Названа ў гонар І.Д.Жангаловіча.
Літ.:
Коротцев О., Дахие М. Созвездие памяти: Косм. мемориал героев Вел. Отеч. войны. СПб., 1995.
т. 6, с. 422
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУ́КАЎ,
малая планета № 2132. Сярэдні дыяметр 19 км, сярэдняя адлегласць ад Сонца 415,8 млн. км, перыяд абарачэння 4,6 г. Адкрыта ў 1975 у Крымскай астрафіз. абсерваторыі. Названа ў гонар Г.К.Жукава.
Літ.:
Коротцев О., Дахие М. Созвездие памяти: Косм. мемориал героев Вел. Отеч. войны. СПб., 1995.
т. 6, с. 445
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РБЫШАЎ,
малая планета № 1959. Сярэдні дыяметр 9 км, сярэдняя адлегласць ад Сонца 415,6 млн. км, перыяд абарачэння 4,63 г. Адкрыта ў 1972 у Крымскай астрафіз. абсерваторыі. Названа ў гонар Дз.М.Карбышава.
Літ.:
Коротцев О., Дахие М. Созвездие памята: Космич. мемориал героев Вел. Отеч. войны. СПб., 1995.
т. 8, с. 64
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́РСА КРЫ́СТЭНСЕНА БЕ́РАГ (Lars Christensen Coast),
частка ўзбярэжжа Мак-Робертсана Зямлі (Усх. Антарктыда). Размешчаны паміж берагам Моўсана на З і шэльфавым ледавіком Эймеры на У. Край ледавіковага покрыва, які абмываецца морам Садружнасці. Адкрыты ў 1930—31 нарв. кітабоямі. Названы ў гонар уладальніка кітабойнай флатыліі.
т. 9, с. 138
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЫ́ГІНА ПРАЛІ́Ў.
Паміж в-вам Белы і п-вам Ямал (Расія) у Карскім моры. Даўж. 63 км, шыр. 9—27 км, глыб. да 4 м. Берагі нізінныя, пясчана-гліністыя, пакрытыя тундравай расліннасцю. Названы ў гонар рус. даследчыка Арктыкі С.Г.Малыгіна, які прайшоў цераз праліў у 1737.
т. 10, с. 39
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)