горад у Расіі, цэнтр раёна Сахалінскай вобл., у паўн.-ўсх. частцы в-ва Сахалін. Вядомы з 1880. 35,6 тыс.ж. (1994). Звязаны чыг. лініяй з портам Маскальво. Цэнтр нафтавай і газавай прам-сці Сахаліна. Металаапр., дрэваапр., харч.прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІМАТА́КА ЖАЛЕ́ЗНЫ ПО́ЯС (Imataca),
буйны жалезарудны раён у Венесуэле. Вядомы з 1947. Руды — жалезістыя кварцыты і гематытавыя. Агульныя запасы (у асноўным гематытавых руд) каля 2,1 млрд.т, колькасць жалеза 58—63%. Гал. радовішчы Сера-Балівар, Эль-Пао. Цэнтр пояса — г. Сан-Таме-дэ-Гуаяна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТА́ЛІЯ (ад італьян. intagalio разьба),
від гемы, разны камень з паглыбленай выявай. Выкарыстоўвалася пераважна І. як пячатка. Першыя І. вядомы з 4-га тыс. да н.э. ў краінах Д.Усходу, пашырыліся ў перыяд антычнасці.
Да арт.Інталія. Дэксамен. Ляціць чапля. 5 ст. да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМПЕ́Н ((Campin) Робер) (1378 або 1379, Валансьен, Нідэрланды — 26.4.1444),
нідэрландскі жывапісец. З 1406 вядомы як мастак і грамадскі дзеяч у Турне. Узначальваў майстэрню, дзе было шмат вучняў, у т. л.Рагір ван дэр Вейдэн. Творчасць К. атаясамліваюць з работамі Флемальскага майстра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУМ (? — 13.4.814),
балгарскі хан у 803—814. Выдаў першыя агульнадзярж. законы Балгарыі (вядомы ў пераказе візант. пісьменніка 10 ст.). Значна пашырыў тэр.Балг. дзяржавы; далучыў землі авараў да р. Ціса (805), візант. гарады Сердзіка (цяпер Сафія, 809) і Адрыянопаль (813). Памёр пры падрыхтоўцы аблогі Канстанцінопаля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫЦІ́ШЧЫ,
горад, цэнтр раёна ў Маскоўскай вобл.Вядомы з 15 ст. 152,3 тыс.ж. (1996). Паўн. прыгарад Масквы. Чыг. вузел. Прам-сць: прылада- і машынабудаванне (аўтасамазвалы, вагоны для метро), эл.-мех., электронная апаратура, кабельная прадукцыя, мастацкае ліццё, унікальная скульптура, дарожныя знакі, шарсцяныя тканіны, 2 ВНУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПЕТУШО́К». «Пеўнік», бел.нар. танец. Муз. памер 2/4. Тэмп умераны. Выконваецца некалькімі парамі, якія кружацца, узяўшыся за рукі. Зафіксаваны ў 19 ст. на Віцебшчыне. Сцэн. варыянт «П.» стварыў у 1930-я г. балетмайстар К.Алексютовіч. Падобны танец вядомы ў Латвіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ТРАЗЬу архітэктуры,
элемент купальнай канструкцыі, які забяспечвае пераход ад квадратнай у плане падкупальнай прасторы да акружнасці купала ці яго барабана; адзін з асн. канструкцыйна-маст. элементаў візант. і стараж.-рус. архітэктуры. Вядомы ў архітэктуры рэнесансу, барока, класіцызму і інш. На Беларусі ветразі з’явіліся ў мураванай культавай архітэктуры 11—12 ст. (Полацкі Сафійскі сабор, Гродзенская Барысаглебская царква). Існуюць 2 асн. іх разнавіднасці: у выглядзе сферычных трохвугольнікаў (павернуты вяршыняй уніз, выкарыстоўваюцца пры пераходзе ад чацверыкоў да круглага ў плане купала або барабана) і плоскіх трохвугольнікаў (пры пераходзе да васьмерыкоў).
У драўляным дойлідстве Беларусі 17—19 ст.вядомы ветразі сферычныя, плоскія нахіленыя, гарыз. (кансольна-бэлечныя); прамыя (пры пераходзе чацверыка ў васьмярык) і адваротныя (пры пераходзе васьмерыка ў чацвярык; Рубельская Міхайлаўская царква і Кажан-Гарадоцкая Мікалаеўская царква).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІКАБРА́ЗЫ,
млекакормячыя 2 сям.атр. грызуноў. Сям. дзікабразавых (Hystricidae). 4 роды, 11 відаў. Пашыраны ў Афрыцы, Паўд. Еўропе, Пярэдняй, Сярэдняй і Паўд. Азіі. Жывуць у пустынных, горных, перадгорных раёнах. Найб.вядомы Дз. індыйскі (Hystrix indica); рэшткі блізкага да яго віду выяўлены ў ніжнеантрапагенных адкладах каля в. Карчова (Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл.). Сям. Дз. амерыканскіх (Erethizontidae) — 5 родаў, 12 відаў. Пашыраны ў Паўн., Цэнтр і паўн.ч.Паўд. Амерыкі. Жывуць пераважна на дрэвах. Вядомы Дз. мексіканскі (Coendou mexicanus).
Даўж. цела да 103 см, хваста да 45 см, маса да 27 кг. Цела ўкрыта тоўстымі вострымі іголкамі (даўж. на загрыўку да 40 см) і цвёрдым шчаціннем. Афарбоўка цела чарнаватая, бураватая, карычневая з жоўтымі або белымі палосамі на іголках і валасах. Корм раслінны. Нараджаюць 1—4 дзіцянят.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫМУ́ЧЫЯ ЗМЕ́І, грымучнікі,
змеі сямейства ямкагаловых. Вядомы 2 роды: карлікавыя грымучнікі (Sistrurus), у складзе якіх 3 віды, і сапраўдныя грымучнікі (Crotalus) — 28 відаў. Большасць насяляе трапічныя лясы, паўпустыні і пустыні Паўн. Амерыкі, 1 від — каскавела, або страшны грымучнік (Crotalus durissus), жыве ў Паўд. Амерыцы. Найб.вядомы грымучнік паласаты (Crotalus horridus).
Даўж. цела да 2,4 м. На галаве ямка з «тэрмічным вокам» для ўспрымання цеплавых інфрачырв. прамянёў, што дапамагае знаходзіць корм у цемнаце. Ядавітыя зубы на верхняй сківіцы. На канцы хваста бразготка з рагавых конусаў (відазмененая луска), ад трэння якіх пры ўзбуджэнні ўтвараюцца гукі (адсюль назва), чутныя на адлегласці да 30 м. Яйцажывародныя. Укусы грымучых змей смяротныя для дробных жывёл і небяспечныя для буйных жывёл і чалавека. Ад некаторых грымучых змей атрымліваюць яд.