бел. музыказнавец. Скончыла Бел. кансерваторыю (1952). У 1951—63 выкладчык Мінскай муз. школы. У 1962—69 кансультант Саюза кампазітараў Беларусі. З 1982 лектар Бел.дзярж. філармоніі. Аўтар даследаванняў пра творчасць бел. кампазітараў. З 1994 за мяжой.
Тв.:
Тема партизанской борьбы в творчестве белорусских композиторов. Мн., 1961;
Краіна До-рэ-мі... Мн., 1964;
Яўгеній Глебаў. Мн., 1971;
Патриотическая тема в песенном творчестве белорусских композиторов // Музыкальная культура Белорусской ССР. М., 1977;
Государственный народный оркестр БССР им. И.И.Жиновича. Мн., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАФАЛО́ВІЧ (Аляксандр Міхайлавіч) (20.8.1898, г. Ваўкавыск Гродзенскай вобл. — 2.6.1971),
генерал-лейтэнант авіяцыі (1944). Скончыў школу паветр флоту (1921), Ваенна-паветр. акадэмію імя Жукоўскага (1936). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20 на Зах. фронце. З 1939 і ў 1946—50 выкладчык Ваенна-паветр. акадэміі. У Вял.Айч. вайну нач. штаба ВПС 12-й і камандуючы ВПС 6-й армій Паўд.-Зах. фронту, нач. паветрана-стралк. службы ВПСЧырв. Арміі. Удзельнік баёў на Украіне, Барвенкава-Лазоўскай аперацыі, баёў пад Харкавам. 1946—50 на выкладчыцкай рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБЦО́Ў (Аляксей Барысавіч) (6.5.1923, Мінск — 10.7.1963),
бел.літ.-знавец. Канд.філал.н. (1954). Скончыў БДУ (1949). Працаваў выкладчыкам у Бабруйскім настаўніцкім ін-це, з 1954 выкладчык, заг. кафедры ў Брэсцкім пед. ін-це. Друкаваўся з 1949. Аўтар прац па гісторыі рус. драматургіі канца 19—пач. 20 ст., пра драм. творчасць У.Неміровіча-Данчанкі, А.Южына (Сумбатава), М.Гарына-Міхайлоўскага, А.Блока, Л.Андрэева, А.Купрына і інш.
Тв.:
Из истории русской драматургии конца XIX—начала XX в. Ч. 1—2. Мн., 1960—62;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСЮЧКО́Ў (Міхаіл Дзмітрыевіч) (н. 14.9.1947, Мінск),
бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1972, клас Дз.Смольскага). З 1973 канцэртмайстар Мінскага пед. ін-та, з 1978 выкладчык Мінскага муз. вучылішча. Асн. творчыя дасягненні ў галіне камернай музыкі. Сярод твораў: араторыя «Песні зямлі беларускай» на нар. тэксты (1971), кантата «Не сячы ты, татухна, пры дарозе бярозы» на тэксты бел.нар. балад (1983); канцэрт для фп. з арк. (1972), сюіта для струнных інструментаў (1975); двайныя варыяцыі для трамбона (1995); вак. цыклы на вершы А.Фета, Ф.Цютчава; духоўныя хары на тэксты «Малітваслова»; апрацоўкі нар. песень; музыка да драм. спектакляў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІРА́ЛА (Захар Якаўлевіч) (2.2.1906, в. Раўнаполле Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 14.9.1993),
бел.паэт. Скончыў Мінскі пед.ін-т (1934). Настаўнічаў. У 1936 рэпрэсіраваны, у 1937 зняволены на 8 гадоў. Пакаранне адбываў у Горкаўскай вобл. на лесараспрацоўках. Вызвалены ў 1940, рэабілітаваны ў 1958. Удзельнік Айч. вайны. У 1945—73 выкладчык Мар’інагорскага с.-г. тэхнікума. Друкаваўся з 1925. У 1929 пад псеўд. Захар Бульбянік выдаў зб. «Смех і радасць вёскі» (гумарыст. вершы, частушкі). Аўтар зб-каў лірыкі, жартаў і гумарыстычных вершаў «Цвітуць кветкі», «У пажарным парадку» (1968), «На светлым чорнае» (1974), «Прыляцела птушка» (1977), «Ружы і крапіва».
дацкі кампазітар, скрыпач, арганіст, дырыжор. Прадстаўнік муз. рамантызму. Канцэртаваў як скрыпач у Швецыі і Нарвегіі. У 1844—48 2-і дырыжор аркестра Гевандхаўза і выкладчык кансерваторыі ў Лейпцыгу. З 1850 кіраваў у Капенгагене муз. т-вам, дырыжыраваў сімф. канцэртамі. Адзін з заснавальнікаў і дырэктар (1867—90) Капенгагенскай кансерваторыі. Найб. значныя сімф. і вак.-сімф. творы (1-я і 8-я сімфоніі, сімф. уверцюры «Водгукі Асіяна» і «Гамлет», кантаты «Дзіця эльфаў» і «Камала»). У многіх творах выкарыстоўваў інтанац. строй дацкіх нар. песень. Яго творчасць зрабіла вял. ўплыў на развіццё муз. культуры Даніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРА́НЕЦ (Аляксандр Валянцінавіч) (н. 31.1.1962, в. Харомск Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. скульптар. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1987). Працаваў у творчай майстэрні скульптуры пры АМСССР (1989—93), з 1996 выкладчыкБел.АМ. Творчасці ўласцівы багацце пластычнай мовы, цікавасць да славутых дзеячаў бел. гісторыі: «Кастусь Каліноўскі» і «Дунін-Марцінкевіч» (абодва 1985), праект помніка Цётцы (1987), памятныя дошкі Ф.Скарыне на будынках Нац.АН Беларусі (1990) і чэш.Нац. бібліятэкі (Прага, 1996) і інш. Пераможца Рэсп. конкурсу праектаў помніка Ф.Скарыне для Мінска (1990).
А.Дранец. Памятная дошка Ф.Скарыне ў Празе на будынку Нацыянальнай бібліятэкі. 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУЛА́Й (Аляксандр Мікалаевіч) (н. 28.1.1958, г. Гомель),
бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1981, клас Дз.Смольскага). З 1983 выкладчык Гомельскага каледжа мастацтваў імя Сакалоўскага. Працуе пераважна ў камерна-інстр. і вак. жанрах. Асн. творы: кантаты «Беларуская калыханка» на словы В.Віткі (1981), «Заўсёды ў страі» (1987), «Матчыны песні» на словы Р.Барадуліна (1991); 3 канцэрты для інструментаў з арк. (1993—97); паэма «Палессе» (1988), сюіта «Бацькаўшчына» і муз. замалёўка «Незнаёмая восень» (1991) для сімф. аркестра; фантазія на бел. тэмы для цымбальнага аркестра (1985); камерна-інстр. («Камерная музыка» для драўляных духавых, 1991), эстрадная музыка, хары, песні і інш. творы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́СЕЎ (Валянцін Іванавіч) (6.5.1911, с. Александрыя Стаўрапольскага краю, Расія — 17.7.1983),
бел. архітэктар, педагог. Засл. архітэктар Беларусі (1969). Скончыў Маскоўскі арх.ін-т (1936). З 1936 выкладчыкБПІ, у 1959—78 у Бел.тэатр.-маст. ін-це. У творах выкарыстоўваў кампазіцыйныя прыёмы і формы класічнай архітэктуры. Асн. работы: Дом афіцэраў у Бабруйску, ф-ка піяніна ў Барысаве (абодва 1937), пасёлкі пры торфапрадпрыемствах у Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскай абл. (1937—39); праекты аднаўлення і рэканструкцыі разбураных у Айч. вайну акруговага Дома афіцэраў, жылых дамоў і адм. будынкаў у Мінску (1945—46), забудова праспекта Кірава ў Віцебску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́ЦІН (Леанід Мацвеевіч) (н. 16.6.1948, г. Гомель),
бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1974, клас П.Падкавырава). Выкладчык мінскіх дзіцячых муз. школ № 5 (з 1977), № 6 (з 1984). Працуе ў сімф., вак.-сімф., камерна-вак. і камерна-інстр. жанрах, піша музыку для дзяцей. Сярод твораў: 2 сімфоніі (1973, 1982), сімф. паэма (1978), кантаты «Памяць» на словы Р.Тармолы і Л.Дайнекі (1973) і «Песні юнацтва» на словы Э.Агняцвет (1975), саната для фп. (1977), паэма «Галасы адыходзячых» для духавога аркестра (1994), вак. цыкл «Песні беларускага Палесся» на нар. тэксты для барытона і нар. аркестра.