ПРАКАПЧУ́К (Мікалай Раманавіч) (н. 7.2.1948, г. Магілёў),
бел. фізікахімік, стваральнік бел.навук. школы па прагназіраванні ўласцівасцей палімерных матэрыялаў. Д-рхім.н. (1990), праф. (1992). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1971). З 1971 у Ін-це фізіка-арган. хіміі АН Беларусі. З 1992 у Бел.тэхнал. ун-це (з 1995 заг. кафедры). Навук. працы па хіміі высокамалекулярных злучэнняў, хім. тэхналогіі і тэхналогіі перапрацоўкі палімераў. Распрацаваў асновы новага кірунку ў прагназіраванні ўласцівасцей палімерных матэрыялаў, метады сінтэзу поліамідакіслот. Прапанаваў спосаб атрымання поліімідных супервалокнаў, экспрэс-метады прагназіравання даўгавечнасці гумы і пластмас.
Літ.:
Салдатаў У.С. Хімія высокамалекулярных злучэнняў // ВесціНац.АН Беларусі. Сер. хім.навук. 1998. №4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫХО́ЖЫ (Анатоль Аляксеевіч) (н. 15.1.1953, Мінск),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (1999). Чл. Нью-Йоркскай АН (1997). Скончыў БПІ (1975). З 1977 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі. З 1999 у БПА (заг. кафедры). Навук. працы па стварэнні новых тыпаў алгарытмаў аптымізацыі лічбавых сістэм у частковай логіцы. Распрацаваў праграмныя сродкі высокаўзроўневага сінтэзу вылічальных сістэм, мадэлі сеткавых асінхронных паралельных алгарытмаў і метады іх сінтэзу з рознай ступенню распаралеленасці.
Тв.:
Транслятор логических знаний и задач // Автоматика и вычислительная техника. 1988. № 3;
Методы преобразования логических алгоритмов в САПР СБИС // ВесціАН Беларусі. Сер. фіз.-мат. навук. 1992. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯСЕ́ЦКІ (Сцяпан Сцяпанавіч) (н. 21.8.1949, в. Аляксейкі Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (2000). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1971). З 1971 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм Нац.АН Беларусі (з 1992 г.заг. лабараторыі). Навук. працы па тэхналогіі і матэрыялазнаўстве палімераў і кампазітаў. Распрацаваў тэхналогію атрымання новых кампазітных матэрыялаў на аснове палімераў, якія знайшлі выкарыстанне ў машынабудаванні. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1975.
Тв.:
Точные пластмассовые детали и технологин их получения. Мн., 1992 (у сааўт.);
К оценке влияния модификаторов на межфазные взаимодействия в полимерных смесях // ВесціАН Беларусі. Сер. хім.навук. 1992. №1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́Ў (Уладзімір Васілевіч) (н. 28.8.1947, г. Львоў, Украіна),
бел. вучоны ў галіне фізікі паўправаднікоў. Д-рфіз.-матэм.н. (1999). Скончыў БДУ (1970). З 1979 у БПІ (у 1979—84 заг. аддзела). З 1986 у БДУ (заг. лабараторыі). Навук. працы па радыяцыйным і тэрмічным дэфектаўтварэнні ў паўправадніках, легіраваных рэдкімі і рассеянымі элементамі, прымесна-дэфектнай інжынерыі паўправадніковых матэрыялаў.
Тв.:
Фотолюминесценция эпитаксиальных слоев кремния, легированных оловом и итгербием (разам з У.А.Быкоўскім, Дз.І.Брынкевічам) // Журн. прикладной спектроскопии. 1989. Т. 50, № 4;
Влияние германия на состояние легирующих примесей в кремнии (разам з Дз.І.Брынкевічам, С.А.Вабішчэвічам) // ВесціАН Беларусі. Сер. фіз.-мат. навук. 1997. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРУ́ШКА (Сяргей Антонавіч) (н. 6.4.1940, в. Палянічыцы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-рс.-г.н. (1993). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1962). У 1969—72 і з 1982 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі (заг. лабараторыі). Навук. працы па эфектыўных кірунках развіцця жывёлагадоўлі, расплоджванні, селекцыі, удасканаленні і стварэнні новых парод мясной буйн. раг. жывёлы.
Тв.:
Методыка ацэнкі быкоў мясных парод па якасці патомства (разам з В.С.Антанюком, В.Н.Сырычавым) // ВесціАНБССР. Сер. с.-г.навук. 1987. № 3;
К вопросу о развитии мясного скотоводства в Белорусской ССР (разам з У.І.Шляхтуновым) // Науч.-техн. бюл. Харьков, 1989. № 48.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́СКА-ІСПА́НСКІ ДАГАВО́Р 1812Аб саюзе супраць Францыі.
Падпісаны 20 ліп. ў г.Вял. Лукі (Расія) рас. канцлерам М.П.Румянцавым і ўпаўнаважаным ісп. картэсаў (парламента) Сеа Бермудэсам. Былі абвешчаны дружба, згода і саюз паміж дзяржавамі, выказаны іх цвёрды намер сумесна весці барацьбу супраць агульнага ворага — франц. імператара Напалеона І. Аляксандр І прызнаў законнасць картэсаў, што сабраліся ў г. Кадыс і прынятай імі Кадыскай канстытуцыі 1812. Аднаўляліся гандл, адносіны паміж краінамі. Паводле дагавора Расія і ісп. патрыёты ўзгаднілі ваен. намаганні ў барацьбе з Напалеонам, што ў пэўнай ступені ўскладніла перакідку франц. войск з Іспаніі ў Расію і Цэнтр. Еўропу ў час вайны 1812 і кампаніі 1813.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САДЫ́ХАЎ (Рауф Хасровавіч) (н. 21.10.1944, Баку),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Д-ртэхн.н., праф. (1992). Скончыў Азербайджанскі політэхн.ін-т (1967). З 1971 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац АН Беларусі (з 1994 заг. лабараторыі). Адначасова з 1995 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (заг. кафедры). Навук. працы па лічбавай апрацоўцы сігналаў і відарысаў, распазнаванні вобразаў і ідэнтыфікацыі сістэм.
Тв.:
Методы и средства обработки сигналов в дискретных базисах. Мн., 1987 (разам з П.М.Чаголіным, У.П.Шмеркам);
Метод генерирования стационарных случайных процессов на основе обобщенного ортогонального преобразования // ВесціАН Беларусі. Сер. фіз.-тэхн. навук. 1995. №4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІМАХІ́Я (грэч. symmachia ад syn разам + machomai ваюю),
у Старажытнай Грэцыі ваенны саюз, які заключаўся паміж полісамі. Першыя С. ўзніклі ў 6 ст. да н.э. Полісы-саюзнікі абавязваліся разам весціваен. дзеянні, мелі агульную казну, шэраг органаў кіравання (напр., сінод — агульнасаюзны сход, сінедрыён — савет прадстаўнікоў полісаў-саюзнікаў), вырашалі разам агульныя справы. Фармальна ўсе члены С. захоўвалі поўную аўтаномію, але фактычна больш слабыя ўдзельнікі дагавора павінны былі адмаўляцца ад самастойнай знешняй палітыкі і траплялі ў залежнасць ад поліса, які ўзначальваў С. Найб. вядомыя С.: на чале са Спартай (Пелапанескі саюз), Афінамі (Дэлоскі саюз), Фівамі (Беатыйскі саюз), Мегалопалем (Аркадскі саюз), Ахейскі саюз, Эталійскі саюз і Карынфскі саюз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЯВА́Я МАШЫ́НА ПЯХО́ТЫ (БМП),
браніраваная машына мотастралковых войскаў (мотапяхоты) для перамяшчэння асабовага складу і вядзення бою. З’явілася ў 1960-я г. Сучасная БМП — гусенічная (радзей колавая) машына высокай праходнасці, звычайна плаваючая, выкарыстоўваецца для дэсантавання. Аснашчана фільтравентыляцыйнай устаноўкай, прыладамі начнога бачання і інш. Узбраенне: 20—30-ммаўтам. пушка, 1—2 кулямёты, часам процітанк. кіроўныя рэактыўныя снарады. Умяшчае 2—3 чал. экіпажу і 6—9 чал. стралкоў, якія могуць весці агонь праз амбразуры. Скорасць руху: гусенічных 65—75, колавых да 100, па вадзе 6—10 км/гадз. Ёсць на ўзбраенні армій многіх краін: напрыклад, у ФРГ — гусенічная «Мардэр», у ЗША — плаваючая гусенічная М-2 «Брэдлі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГНЯВА́Я ПАДРЫХТО́ЎКА,
1) састаўная частка палявой вывучкі войскаў; асн. прадмет баявой падрыхтоўкі мотастралк. і танк. падраздзяленняў. Мае на мэце навучыць ваеннаслужачага дасканала валодаць зброяй (узбраеннем), весці разведку цэляў, вызначаць адлегласць да іх, хутка і трапна паражаць іх першымі выстраламі (чэргамі), выкарыстоўваць усе спосабы вядзення агню з улікам метэаралагічных і балістычных умоў і інш. Праводзіцца на занятках па вывучэнні зброі, боепрыпасаў і правілаў стральбы, на трэніроўках, вучэбных і кантрольных стрэльбах і інш. 2) Перыяд агнявога паражэння праціўніка перад атакай. Праводзіцца сіламі артылерыі, ракетных войск і авіяцыі для прарыву рубяжа абароны, пры ўводзе ў бой другіх эшалонаў (рэзерваў), а таксама ў абароне пры нанясенні контрудараў. Спыняецца з пераходам наступаючых у атаку або змяняецца агнявой падтрымкай атакі.