Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛУ́ДЖЫ (саманазва балуч),
народ у Пакістане (3,3 млн.чал.) і Іране (больш за 1 млн.чал., 1987). Жывуць таксама ў Афганістане, Туркменіі і Таджыкістане (19 тыс.чал., 1979) і араб. краінах. Гавораць на белуджскай мове. Паводле рэлігіі мусульмане-суніты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕДУІ́НЫ (араб.),
качавыя арабы-жывёлаводы (гал. чынам вярблюдагадоўцы) Аравійскага п-ва і Паўн. Афрыкі. У еўрап. л-ры бедуінамі называюць таксама паўкачавых арабаў, якія сумяшчаюць жывёлагадоўлю з земляробствам. У грамадскім ладзе бедуінаў суіснуюць рысы рода-племянной арганізацыі і патрыярхальна-феад. адносін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬКА́ЛЬД (ісп. alcalde ад араб. алькады суддзя),
1) дзярж. чыноўнік, які выконваў пераважна суд. функцыі ў правінцыях сярэдневяковай Іспаніі.
2) У сучаснай Іспаніі і шэрагу дзяржаў Лац. Амерыкі выбарны і зацверджаны ўрадам кіраўнік муніцыпальнай адміністрацыі; выконвае адм. і некаторыя суд. функцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗРА́ІЛЬСКА-АРА́БСКІЯ ВО́ЙНЫ,
войны паміж Ізраілем і шэрагам араб. дзяржаў у 1948—49, 1956, 1967, 1973 і 1982. Больш падрабязна гл. ў арт.Араба-ізраільская вайна 1948—49, Блізкаўсходні канфлікт, раздзелы Гісторыя ў артыкулах Егіпет, Іарданія, Ізраіль, Ліван, Палесціна, Сірыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЙТ (араб.),
двухрадкоўе ў араба-, фарсі-, урду- і цюркамоўнай паэзіі; асн. адзінка строфікі аруза (сістэмы вершаскладання ў арабскай паэзіі). Дзеліцца на 2 паўвершы (місра) з аднолькавай колькасцю складоў і звычайна ўтварае закончаную думку. Можа выступаць у якасці самаст. твора з парнай рыфмай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЛАМ (араб., ад грэч. kalamos трыснёг),
трысняговае пяро. Са старажытнасці служыла для пісьма. У народаў сярэдневяковага Усходу, якія карысталіся арабскім алфавітам, для розных відаў пісьма існавалі розныя спосабы рэзкі і расшчаплення трыснягу. У сярэдневяковых усх. трактатах К. называлі таксама пэндзаль для жывапісу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛА́Х (ад араб. ілах бажаство),
адзіны бог у ісламе. Паводле мусульманскага веравучэння Алах — творца ўсяго існага: неба, зямлі і чалавека, усемагутны валадар свету, гаспадар суднага дня; чалавек павінен яму пакарацца. Алаху прыпісваюць найлепшыя якасці, якія выказаны ў 99 эпітэтах (міласцівы, міласэрны, вялікі, мудры і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬКО́Ў (франц. alcôve),
паглыбленне або ніша ў сцяне інтэр’ера для ложка ці спальнае памяшканне без вокнаў. Узнік у архітэктуры араб. краін. Пашыраны ў палацавым дойлідстве Іспаніі, з сярэдзіны 17 ст. ў інш.еўрап. краінах, у т. л. на Беларусі.