балгарская актрыса. Нар.арт. Балгарыі (1953). Скончыла тэатр. вучылішча Малога т-ра (Масква, 1899). Да 1926 у трупе «Сляза і смех» (Нар. тэатр, Сафія). Садзейнічала станаўленню рэаліст. акцёрскага мастацтва ў Балгарыі. Сярод роляў: Рада («Пад прыгнётам» І.Вазава), Свякроў («Свякроў» А.Страшымірава), Нора («Нора» Г.Ібсена).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСА́ТКІНА (Людміла Іванаўна) (н. 15.5.1925, с. Новае Сяло Вяземскага р-на Смаленскай вобл., Расія),
расійская актрыса. Засл. арт. Расіі (1956), нар.арт.СССР (1975). Скончыла Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва (1947), у 1982—94 выкладала ў ім (з 1986 праф.). З 1947 актрысаЦэнтр.т-раРас. Арміі. Стварыла больш за 60 рознахарактарных вобразаў: Мар’я Антонаўна («Рэвізор» М.Гогаля), Марфінька («Абрыў» паводле І.Ганчарова), Анечка («Акіян» А.Штэйна), Савіна («Элегія» П.Паўлоўскага), Ніла Сніжко («Барабаншчыца» А.Салынскага), Кавалёва («Кавалёва з правінцыі» І.Дварэцкага), Кручыніна («Без віны вінаватыя» А.Астроўскага), каралева Лізавета («Ваша сястра і палонніца» Л.Разумоўскай). Знялася ў кіна- і тэлефільмах: «Утаймавальніца тыграў» (1955), «Выклікаем агонь на сябе» (1964), «Помні імя сваё» (1975, Дзярж. прэмія Расіі 1976), «Утаймаванне свавольніцы» (1961, 1-ы прыз «Залатая німфа» на 2-м Міжнар. фестывалі тэлефільмаў у Монтэ-Карла), «Маці Марыя» (1982), «Дарогі Ганны Фірлінг» (1985).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЦІСАВА (Лізавета Парфенаўна) (17.9.1916, г. Магілёў — 20.1.1990),
бел.актрыса. Засл. арт. Беларусі (1955). Скончыла драм. студыю Бел.т-ра юнага гледача (1936). Працавала ў т-рах муз. камедыі Беларусі (1937—41, 1947—50, 1970—72). У 1951—69 у Бел. т-ры імя Я.Коласа. Выканаўца роляў гераінь, т.зв. каскадных, камічных старых (у т-рах муз. камедыі), лірыка-драм. і характарных (у драм. т-ры). Актрыса выразнай пластыкі і тонкай музыкальнасці. Найб. значныя ролі: у т-рах муз. камедыі — Старая («Пяе «Жаваранак» Ю.Семянякі), Марыэта, Стасі («Баядэра», «Сільва» І.Кальмана), Пепіта («Вольны вецер» І.Дунаеўскага), Ірынка («Вяселле ў Малінаўцы» Б.Аляксандрава); у т-ры імя Я.Коласа — Зоська («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Галіна Адамаўна («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Таццяна, Юлія, Людміла («Ворагі», «Дачнікі», «Васа Жалязнова» М.Горкага), Фларэла («Настаўнік танцаў» Лопэ дэ Вэгі), Рэгана («Кароль Лір» У.Шэкспіра), каралева Лізавета («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ВІНА (дзявочае Падрамянцова) Марыя Гаўрылаўна
(11.4.1854, г. Камянец-Падольскі, Украіна — 21.9.1915),
расійская актрыса. Як праф.актрыса дэбютавала ў 1869 у Мінску (Полінька — «Даходнае месца» А.Астроўскага). З 1870 працавала ў Харкаве, Ноўгарадзе, з 1872 — у трупе акцёра П.Мядзведзева ў Казані, Саратаве, Арле. Выступала ў вадэвілях, аперэтах, лёгкіх камедыях. З 1874 у Александрынскім т-ры (С.-Пецярбург). Была лепшай выканаўцай ролі Мар’і Антонаўны за ўсю сцэн. гісторыю «Рэвізора» М.Гогаля. Яе ігра адметная маст. завершанасцю, лаканізмам і выразнасцю дэталей. Сярод роляў: Паліксена, Вара, Надзя, Вера Піліпаўна («Праўда — добра, а шчасце лепш», «Дзікунка», «Выхаванка», «Сэрца не камень» Астроўскага), Акуліна («Улада цемры» Л.Талстога), Верачка, Наталля Пятроўна («Месяц у вёсцы» І.Тургенева). Гастролі С. у Берліне (1899) садзейнічалі папулярызацыі рус. акцёрскага мастацтва за мяжой. Адзін з арганізатараў і старшыня Рус.тэатр.т-ва. Заснавальніца прытулку для састарэлых артыстаў (1896, цяпер Дом ветэранаў сцэны імя С. у С.-Пецярбургу).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗАЛЕ́ЎСКАЯ (Любоў Іванаўна) (25.1. 1903, в. Каўшова Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл. — 18.7.1964),
бел. рэжысёр, актрыса. Засл. дз. маст. Беларусі (1957). Скончыла Бел.драм. студыю ў Маскве (1926). У 1926—30 і 1936—51 актрыса і рэжысёр Бел.т-ра імя Я.Коласа, у 1952—55 рэжысёр-пастаноўшчык Бел.т-ра імя Я.Купалы. У 1930—36 на кінастудыі «Савецкая Беларусь», у 1953—59 выкладала ў Бел.тэатр.-маст. ін-це. Арганізатар і ў 1955—61 і 1963—64 гал. рэжысёр Бел.т-ра юнага гледача. Характарная актрыса, стварыла каларытныя псіхал. адметныя сцэн. партрэты: Караліна («Вайна вайне» Я.Коласа), Агата («Паўлінка» Я.Купалы), Сцепаніда («Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка), Любоў Яравая («Любоў Яравая» К.Транёва), фру Алвінг («Здані» Г.Ібсена). Як рэжысёр дамагалася гарманічнага суладдзя аўтарскай задумы і яе сцэнічнага ўвасаблення. Паставіла: у т-ры імя Я.Коласа «Каварства і каханне» Ф.Шылера (1946, з Самбуравым), «Аксамітны сезон» М.Пагодзіна (1948), «Напярэдадні» паводле І.Тургенева (1950); у т-ры імя Я.Купалы «Макар Дубрава» А.Карнейчука (1952), «Даходнае месца» А.Астроўскага (1953), «Чайка» А.Чэхава (1954), «Пакуль вы маладыя» І.Мележа (1957); у т-ры юнага гледача «Мінулася кату масленіца» (1956) і «Свае людзі — паладзім» (1964) Астроўскага, «Папараць-кветка» (1957) і «Над хвалямі Серабранкі» (1961) І.Козела, «За лясамі дрымучымі» А.Вольскага і П.Макаля, «Не верце цішыні» І.Шамякіна (абедзве 1958), «Рэвізор» М.Гогаля (1960, з Л.Біруковай). Здымалася ў кіно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ АМА́ТАРСКІ ТЭА́ТР.
Існаваў у 1900—04 у Магілёве пры Нар. доме. Створаны па ініцыятыве Т.Сапрыкі. У сезон 1902/03 т-рам кіраваў прафес.рэж. М.Падбярэзскі. У асобных спектаклях выступала прафес.актрыса М.Кугушава-Чынар. Пастаўлены п’есы А.Чэхава, А.Астроўскага, М.Гогаля, М.Салаўёва, А.Дэнеры, Ф.Дзюманура і інш.
армянская актрыса. Нар.арт. Арменіі (1935). Герой Працы (1936). Сцэн. дзейнасць пачала ў 1906. З 1921 у Армян. драм. т-ры імя Г.Сундукяна. Стварала вобразы, адметныя жыццёвай праўдай, унутр. драматызмам, нар. мудрасцю, разнастайнасцю і яркасцю фарбаў: Шушан («Пэпа» Сундукяна), Васа Жалязнова (аднайм. п’еса М.Горкага), Хамперы («Хатабала» Сундукяна), Ганна Андрэеўна («Рэвізор» М.Гогаля) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НДРЫЧ ((Andrycz) Ніна) (н. 11.11.1915, Брэст),
польская актрыса. Скончыла Ін-ттэатр. мастацтва ў Варшаве (1935). Працуе ў варшаўскім «Тэатры Польскім». Яркі тэмперамент актрысы найб. поўна раскрыўся ў ролях рамант. рэпертуару. Яе мастацтву ўласцівыя тонкасць псіхал. аналізу, трагічная глыбіня вобразаў; лэдзі Мільфард («Каварства і каханне» Ф.Шылера), Жанна («Святая Іаанна» Б.Шоу), Хімена і Ізабэла Лэнцкая («Лялька» паводле Б.Пруса).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕЙЦ (Ніна Мікалаеўна) (11.1.1912, Баку — 7.12.1983),
бел.актрыса. Скончыла дзярж.драм. курсы пры Бел. тэхнікуме сцэн. мастацтва (1932) і да 1971 працавала ў Бел. т-ры імя Я.Купалы. Яе гераіні — простыя жанчыны, натуральныя, жыццёвыя, каларытныя: Бабка («Салавей» З.Бядулі), Куліна («Пінская шляхта» В.Дуніна-Марцінкевіча), Аўгіння («На крутым павароце» К.Губарэвіча), Бабка («Таня» А.Арбузава), Бальзамінава («Жаніцьба Бальзамінава» А.Астроўскага) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ́ШНЕР ((Deszner) Саламея) (1759, г. Беласток, Польшча — 20.3.1809),
польская актрыса драмы і оперы, рэжысёр і антрэпрэнёр. Выканаўца роляў маладых гераінь і субрэтак. У 1777—85 і 1790—94 у Варшаўскім т-ры. У 1785—90 працавала ў т-рах Львова, Вільні. З 1794 у Гродне, дзе ў 1802 стварыла першы пастаянны т-р, якім кіравала да канца жыцця (гл.Гродзенскі тэатр С.Дэшнер).