вышэйшая навук. ўстанова Ватыкана. Засн. ў 1603 у Рыме пад Назвай Academia dei Lincei (Акадэмія Рысяў — рысь была яе сімвалам). Адноўлена ў 1847 папам Піем IX як папская акадэмія; у 1870 падзялілася на папскую акадэмію і Нац. акадэмію Рысяў (найвыш.навук. ўстанова Італіі). У 1887 пашырана папам Львом XIII, у 1922 атрымала новы будынак — вілу Пія VI. У 1936 рэарганізавана і рэфармавана папам Піем XI, атрымала сучасную назву. Курыруецца непасрэдна папам. Складаецца з 80 членаў — прадстаўнікоў матэм. і прыродазнаўчых навук, якія рэкамендуюцца Саветам Акадэміі і выбіраюцца папам з ліку вучоных свету незалежна ад нац. і рэліг. прыналежнасці. Штогод праводзіць тыдзень навук. дыспутаў, вынікі якіх публікуюцца асобным выданнем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СА́НТА-ЧЭЧЫ́ЛІЯ» АКАДЭ́МІЯ, Нацыянальная акадэмія «Санта-Чэчылія» (Accademia Nazionale di Santa Cecilia),
музычная ўстанова ў Рыме, якая аб’ядноўвае акадэмію, кансерваторыю, сімф. аркестр, муз. б-ку, музей муз. інструментаў і інш.Засн. ў 1566 як т-ва (кангрэцыя) музыкантаў (узначальваў Дж.Палестрына), члены якой збіраліся ў розных цэрквах, у т. л. ў базіліцы Санта-Чэчылія (адсюль назва). З 1689 т-ва кіравала фактычна ўсёй прафес.муз. дзейнасцю ў Італіі. У 1838 пераўтворана ў акадэмію. З 1876 яна размясцілася ў б. кляштары Арсаліне, арганізавала муз. ліцэй (з 1919 — кансерваторыя «Санта-Чэчылія»). У 1895 у будынку акадэміі адчынена канцэртная зала. Б-ка акадэміі — адно з найб.муз. сховішчаў свету. З 1956 кожныя 3 гады акадэмія праводзіць Міжнар. конкурс арк. дырыжораў.
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Тбіліская акадэмія мастацтваў 4/41; 7/74
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЯ СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧАЯ АКАДЭ́МІЯ (БСГА). Засн. паводле ўказа Сената ад 24.4.1836, адкрыта ў 1840 у маёнтку Горы-Горкі (каля Горак Магілёўскай губ.) пад наз. Горы-Горацкая земляробчая школа, з 1848 — Горы-Горацкі земляробчы інстытут. У 1925 да яго далучаны Бел.ін-т сельскай і лясной гаспадаркі (засн. ў Мінску ў 1922) і створана Бел.с.-г.акадэмія. У 1931 акадэмія падзелена на 11 галіновых ін-таў. У 1933 яны зноў аб’яднаны ў адну ВНУ — Беларускі с.-г.ін-т (у Горках). У 1948 перайменаваны ў БСГА. У 1994/95 навуч.г. ф-ты: агранамічны, зоаінжынерны, землеўпарадкавання, механізацыі сельскай гаспадаркі, меліярацыі і воднай гаспадаркі, эканамічны, бухгалтарскага ўліку, павышэння кваліфікацыі. Створаны новыя кірункі навук. даследаванняў: біятэхналогія ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі, с.-г. экалогія. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1947, дактарантура з 1990. Мае н.-д. лабараторыі, выліч. цэнтр, доследную станцыю, кансультацыйныя пункты, друкарню, конна-спарт. школу.
Адзін з навучальных карпусоў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі.