РАВІ́НСКІ Платон Фёдаравіч (23.11.1892, в. Краглі Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл. — 29.6.1933),
партыйны і дзярж. дзеяч БССР. Скончыў Камуніст.ун-т у Маскве (1930). З 1909 у ЗША. З 1917 у Бабруйску. З 1918 сакратар Бабруйскага пав.к-та РКП(б), чл. Краявога к-такамуніст. арг-цый Беларусі і Літвы, з 1919 чл. Мінскага губ.ВРК, заг.аддзела рэўкома штаба 16-й арміі Зах. фронту. З 1920 старшыня Барысаўскага пав. рэўкома, сакратар Бабруйскага пав.к-таКП(б)Б, з 1921 нач. меліярацыйнага аддзела Наркамзема БССР, з 1925 заг. Бабруйскага акр. зямельнага ўпраўлення. З 1930 заг. аргаддзела ЦКК—НК РСІ БССР, з 1933 1-ы нам. наркома земляробства БССР, сакратар Магілёўскага райкома КП(б)Б, з 1936 нач. упраўлення Наркамата мясц. прам-сці. Чл.ЦКККП(б)Б і яе Прэзідыума (1930—34), чл.ЦККП(б)Б (1934—37) чл.ЦВКБССР (1920—21, 1931—37). 9.8.1937 арыштаваны, 29.6.1938 Ваен. калегіяй Вярх. суда СССР прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1955.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЎТА́ВІЧУС (Tautavičius) Адольфас (9.9.1925, в. Курэняй Цельшайскага пав., Літва),
літоўскі археолаг. Д-ргіст.н. (1997). Скончыў Вільнюскі ун-т (1950). З 1946 у Ін-це гісторыі АН Літвы (у 1962—87 заг.аддзела археалогіі), адначасова ў 1951—60 выкладаў у Вільнюскім ун-це. З 1988 заг.аддзела археалогіі Цэнтра даследавання «Замкі Літвы». Даследуе культуру насельніцтва Літвы жал. веку і сярэдніх вякоў, гісторыю Вільнюса, нумізматыку Літвы. Праводзіў раскопкі Ніжняга замка ў Вільнюсе, замкаў у Тракаі, Клайпедзе, Велюоне, грунтавых і курганных могільнікаў. Аўтар кн.: «Кафля Вільнюскіх замкаў (XVI—XVII стст.)» (1969), «Археалагічны атлас Літоўскай ССР. Т. 3. Курганы і грунтавыя могільнікі I—XIII ст.» (1977), «Сярэдні жалезны век Літвы (V—IX ст.)» (1996); сааўтар кніг «Нарыс археалогіі Літвы» (1961), «Гісторыя горада Вільнюса» (т. 1, 1968), «Замкі Літвы» (1971), «Гандлёвыя сувязі насельніцтва Літвы ў I—XIII ст.» (1972), «Гісторыя Літоўскай ССР» (1978), «Этнагенез літоўцаў» (1987), «Палац Вільнюскага Ніжняга замка» (т. 1—4, 1989—99). Складальнік кн. «Бібліяграфія археалогіі Літвы» (2000), дзе ўлічаны публікацыі 1782—1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАФІ́МАЎ Яўсей Рыгоравіч.(15.2.1886, в. Хатоўня Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — 8.1.1970), бел.паліт. дзеяч. З 1901 працаваў у паштова-тэлегр. установах Бабруйска, Гомеля, Міра, Мінска. З 1914 у Адэсе. Удзельнічаў у грамадска-паліт. і культ.-асв. рабоце сярод беларусаў-бежанцаў і салдат Румынскага фронту. З вер. 1919 у Мінску, адзін з лідэраў і чл.ЦКБеларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р). У 1919—20 заг. інструктарска-арганізац.аддзела Часовага Бел.нац.к-та ў Мінску. Прыхільнік супрацоўніцтва БПС-Р з РКП(б) і КП(б)Б. Як прадстаўнік ЦК БПС-Р, якая выступала за дзярж. цэласнасць Беларусі ў этнагр. межах, адмовіўся падпісаць Дэкларацыю аб 2-м абвяшчэнні ССРБ 31.7.1920, выключаны са складу Ваенна-рэв.к-таБССР. Працаваў у органах спажывецкай і с.-г. кааперацыі, заг.фін. аддзелаў у Мінску. У 1924—30 кіраўнік крэдытна-планавага аддзела Сельсаюзбанка. 12.2.1930 арыштаваны па справе т.зв. «Саюза вызвалення Беларусі», паводле пастановы Калегіі АДПУСССР ад 10.4.1931 высланы ў г. Сарапул (Удмурцкая Рэспубліка, Расія). З 1935 жыў і працаваў у г. Іжэўск, з 1961 у Ленінградзе. Рэабілітаваны ў 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЗЫКО́ВІЧ Віктар Робертавіч (н. 8.5.1955, Мінск),
бел. вучоны ў галіне рэлігіязнаўства і культуралогіі. Канд.філас.н. (1983). Скончыў БДУ (1977). З 1981 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі, з 1985 у Бел. ун-це культуры. У 1998—99 заг. кафедры этыкі і рэлігіязнаўства БДУ, у 2000 заг.н.-д.аддзелаБел. ун-та культуры. З 2000 нач.аддзелагуманіт. навук Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь. З 2003 заг. кафедры Бел.агр.тэхн. ун-та. Навук. працы па тэорыі і метадалогіі рэлігіязнаўства, культуралогіі, ментальных асаблівасцях рэліг.-культ. традыцый, праблемах пратэстантызму ў кантэксце сучаснага сацыякульт. развіцця.
Тв.:
Социально-психологическое влияние иеговистской идеологии на верующих // Иеговизм. Мн., 1981;
Студенчество и религия: проблема мировоззренческого выбора. Мн., 1999 (разам з М.Я.Ленсу, К.С.Пракошынай);
Протестантизм (разам з Л.В.Бароўка) // Традиционные вероисповедания и новые религиозные движения в Беларуси. Мн., 2000;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЎМЕ́НАЎ Леанід Фёдаравіч (н. 22.7.1932, г. Чэрыкаў Магілёўскай вобл.),
бел. філосаф і паэт.Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1991), д-рфілас.н. (1977), праф. (1979). Скончыў БДУ (1955), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1962). У 1954—58 сакратар Мінскага гаркома ЛКСМБ. З 1961 у Мінскім пед. ін-це замежных моў. З 1970 лектар ЦККПБ, з 1971 супрацоўнік аддзела філасофіі Дэпартамента сац., гуманіт. навук і культуры ЮНЕСКА (Парыж). У 1975—79 заг. кафедры БДУ. З 1979 заг. сектара крытыкі бурж. філасофіі і права, з 1982 заг.Аддзеланавук. інфармацыі па грамадскіх навуках Нац.АН Беларусі. З 2002 заг. кафедры Бел. ін-та правазнаўства. Навук. працы па праблемах дыялектыкі, паліт. філасофіі, адчужэння і правоў чалавека, зах.-еўрап.філас. думкі. У зб. вершаў «Чужая планета» (1980), «Блізкія далі» (1983), «Існасць» (1997) паэт. адлюстраванне філасофіі быцця чалавека.
Тв.:
Диалектика и революция. Мн., 1969;
Философия антимарксизма и диалектика. Мн., 1981;
Тотальный кризис и права человека. Мн., 1986;
Международная идеология прав человека: проблемы — решения. Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАШКЕ́ВІЧ Іван Іванавіч (н. 1.10.1937, в. Ганалес Мінскага р-на),
бел. акцёр, тэатр. дзеяч. Засл. работнік культуры Беларусі (1991). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1964). З 1964 акцёр Бел.драм.т-ра імя Я.Коласа, з 1969 заг.аддзела культуры Віцебскага гарвыканкома, на парт. рабоце ў Віцебску і Мінску. З 1982 дырэктар Нац.акад.драм.т-ра імя Я.Купалы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЯЦ (Зайцаў) Сцяпан Іванавіч
(25.12.1903, г.п. Клічаў Магілёўскай вобл. — 7.5.1942),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч. вайну. Напярэдадні вайны заг. зямельнага аддзела Мінскага райвыканкома. З першых дзён вайны вёў актыўную барацьбу супраць захопнікаў, адзін з ініцыятараў і арганізатараў Камароўскай падп. групы, з канца ліст. 1941 чл. Мінскага падп. гаркома КЛ(б)Б. У 1942 арыштаваны і закатаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́РСАВА Людміла Паўлаўна (25.2.1923, в. Зімарава Чаплыгінскага р-на Ліпецкай вобл., Расія — 30.3.1993),
бел. вучоны ў галіне фтызіятрыі. Д-рмед.н. (1970), праф. (1971). Скончыла Растоўскі мед.ін-т (1946). У 1958—75 у БелНДІ туберкулёзу (кіраўнік клінічнага аддзела). Навук. працы па ўдакладненні клінікі, механізмаў узнікнення, класіфікацыі туберкулёзу і пабочных рэакцый на процітуберкулёзныя сродкі.
Тв.:
Побочное действие туберкулостатических препаратов. Мн., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́Ў Іван Аляксеевіч (10.11.1902, г. Віцебск — 2.9.1980),
ваен. дзеяч, ген.-лейтэнант (1944). У Чырв. Арміі з 1922. Скончыў Ваенна-паліт. акадэмію (1936), быў нач. палітаддзела акадэміі, Нач.аддзела Палітупраўлення РСЧА, нач. Вышэйшых курсаў палітсаставу. У Вял.Айч. вайну з 1941 ваенком знішчальнага авіякорпуса, чл.Ваен. савета ППА краіны, Зах., Паўн., Цэнтр, франтоў ППА. Удзельнік абароны Масквы, Сталінграда, Ленінграда. Да 1953 у цэнтр. апараце Мін-ва абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛУШКЕ́ВІЧ Уладзімір Сяргеевіч (2.1.1898, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл. — 2.2.1964),
генерал-лейтэнант (1962). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1939). Удзельнік грамадз., сав.-фінл. 1939—40 войнаў. З лют. 1918 у 3-м Магілёўскім атрадзе Чырв. гвардыі, з 1934 у штабе арміі і Генштабе РСЧА. У Вял.Айч. вайну на Цэнтр., Зах. франтах: нач. аператыўнага аддзела, нам.нач. штаба фронту. Пасля вайны ў Ваенна-навук. упраўленні Генштаба.