МАЗУРЭ́НКА (Анатоль Мітрафанавіч) (21.3.1940, пас. Гарадок Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. — 30.3.1994),
бел. вучоны ў галіне фізікі цвёрдага цела. Д-ртэхн.н. (1984), праф. (1987). Скончыў Гомельскі пед.ін-т (1961). З 1963 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі. Навук. працы па фізіцы і тэхніцы высокага ціску, даследаванні фазавых пераўтварэнняў у нітрыдзе бору і вугляродзе, сінтэзе звышцвёрдых полікрышт. матэрыялаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
Тв.:
Алмазообразование и взаимодействие в системе углерод-бор при высоких давлениях и температурах (у сааўт.) // Неорганические материалы. 1995. Т. 31, № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗЫ́РСКАЕ РАДО́ВІШЧА КАМЕ́ННАЙ СО́ЛІ У Гомельскай вобл., за 5 км на Пд ад г. Мазыр. Адкрыта ў 1963. Паклады звязаны з познадэвонскай саляноснай фармацыяй, прымеркаваны да скляпення Мазырскай саляна-купальнай структуры. Соль залягае пластамі на глыб. 699—734 м, мае ад 81 да 99,9% хлорыстага натрыю, ад 0,42 да 3,48% нерастваральных рэшткаў. Прамысл. запасы каля 600 млн.т. Ускрытая магутнасць ад 499 да 767 м. Распрацоўваецца метадам падземнага вышчалочвання. На базе радовішча працуе расолапромысел адкрытага акц.т-ва «Мазырсоль» па вытв-сці кухоннай солі гатунку «Палессе». Гл. таксама Мазырскі солевыварны камбінат.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЙН (Main),
рака ў Германіі, правы прыток р. Рэйн. Даўж. 524 км, пл.бас. 27,2 тыс.км². Утвараецца ад сутокаў рэк Ротэр-М. і Вейсер-М., якія пачынаюцца адпаведна на схілах Франконскага Альба і ў гарах Фіхтэль. Цячэ па сярэднягор’ях і ўзгорыстых раўнінах паўд.ч. краіны. Найб. воднасць зімой і на пачатку вясны, летам — асобныя дажджавыя паводкі. Сярэдні расход вады ў вусці 170 м3/с. Суднаходная на 400 км ад вусця. Басейн М. злучаны Людвігс-каналам з сістэмай водных шляхоў Дуная. Даліна М. густа заселена. На М. — гарады Вюрцбург, Франкфуртна-Майне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКАРЭ́ЎСКІ (Аляксандр Іванавіч) (16.4.1904, с. Мушкавічы Ярцаўскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 11.5.1979),
расійскі вучоны ў галіне самалётабудавання. Акад.АНСССР (1968, чл.-кар. з 1953). Герой Сац. Працы (1957). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1929). З 1927 у Цэнтр. аэрагідрадынамічным ін-це (у 1950—60 нач. ін-та), з 1952 праф. Маскоўскага фіз.-тэхн. ін-та. Навук. працы па знешніх нагрузках на самалёт, што сталі асновай для стварэння норм трываласці самалётаў і інш. лятальных апаратаў. Даследаваў уплыў устойлівасці і манеўранасці самалёта на перагрузку. Дзярж. прэмія СССР 1943, Ленінская прэмія 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКАТУ́Н (Віктар Несцеравіч) (н. 10.6. 1941, в. Шунеўцы Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. фізікахімік. Д-рхім.н. (1987). Скончыў БДУ (1964). З 1965 у Бел.тэхнал. ін-це. З 1974 у Ін-це фізіка-арган. хіміі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па хіміі цвёрдага цела, хіміі неарган. гідратаў, гетэрагенным каталізе, прыкладной спектраскапіі кандэнсаваных фаз. Выявіў групы гідратаў, у якіх можа адбывацца дысацыяцыя каардынаваных малекул вады ў цвёрдым стане. Распрацаваў канцэпцыю ролі дынамікі пратоннай падрашоткі цвёрдых кіслот у іх каталітычнай актыўнасці, актыўныя асяроддзі для электра- і магнітарэалагічных суспензій.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКЕ́НЗІ ((Mackenzie) Александэр) (1764, г. Інвернес, Вялікабрытанія — 12.3.1820),
англійскі купец-падарожнік, агент канадскай Паўн.-Зах. (футравай) кампаніі. У 1788 заснаваў на воз. Атабаска гандл. факторыю. У 1789 спусціўся пар. Нявольніцкая, даследаваў Вял. Нявольніцкае воз., адкрыў (ад вытоку да дэльты) р. Макензі, горы Макензі і Франклін. У 1792—93 перасек Паўн. Амерыку з У на 3, ад зал. Св. Лаўрэнція да зал. Каралевы Шарлоты, прасачыў цячэнне р. Піс, перасек Скалістыя горы і Берагавы хр., адкрыў паміж імі Унутранае плато з верхнім участкам р. Фрэйзер. У 1793—94, вяртаючыся тым жа шляхам на У, паўторна перасек мацярык.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКІЁНАК (Іван Андрэевіч) (15.7.1914, в. Гарадзілавічы Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. — 28.3.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). У Чырв. Арміі з 1936. З 1941 на Чарнаморскім флоце, удзельнік абароны Севастопаля, вызвалення Марыупаля, Новарасійска, Бярдзянска. Нам. камандзіра аддзялення аўтаматчыкаў асобнага батальёна марской пяхоты старшына 2-й стацці М. вызначыўся ў час дэсантнай аперацыі ў г. Мікалаеў (Украіна): у ноч на 26.3.1944 атрад дэсантнікаў (68 чал.), у складзе якога быў М., пар.Паўд. Буг зайшоў у тыл ворага, высадзіўся ў порце, 2 сутак вёў з праціўнікам няроўны бой (адбіта 18 контратак). Загінуў у гэтым баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАК-КЛІ́НТАК ((McClintock) Барбара) (16.6.1902, г. Хартфард, ЗША — 1992),
амерыканскі генетык. Чл.Нац.АН ЗША, Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Скончыла Бруклінскі і Корнелскі ун-ты (1927). З 1927 у Корнелскім, з 1936 у Місурыйскім ун-тах, з 1941 у ін-це Карнегі ў Вашынгтоне. Навук. працы па цытагенетыцы. Апісала рад нястачы асобных локусаў у храмасомах кукурузы і яго генет. вынікі. Даказала наяўнасць абмену аднолькавымі гамалагічнымі ўчасткамі храмасом разам з лакалізаванымі ў іх генамі пры красінговеры. Вызначыла механізм сістэмы геннага кантролю на прыкладзе сістэмы «дысацыяцыя—асацыяцыя», адкрыла існаванне «кантралюючых элементаў», якія павялічваюць мутабільнасць. Нобелеўская прэмія 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКМІ́ЛАН, Мак-Мілан (McMillan) Эдвін Матысан (18.9.1907, Рэдонда-Біч, ЗША — 7.9.1991), амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1947). Скончыў Каліфарнійскі тэхнал.ін-т (1928). У 1933—73 у Каліфарнійскім ун-це ў Берклі (з 1946 праф.), адначасова ў Радыяцыйнай лабараторыі імя Э.Лоўрэнса (у 1958—71 дырэктар). Навук. працы па адз. фізіцы і тэхніцы паскарэння элементарных часціц. Адкрыў першы штучны трансуранавы элемент — нептуній (1940; разам з Ф.Эйблсанам) і плутоній (1940; разам з Г.Т.Сібаргам). Прапанаваў прынцып аўтафазіроўкі (1945) і пабудаваў электронны сінхратрон на 330 МэВ (1947). Нобелеўская прэмія 1951 (разам з Сібаргам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКСУ́ТАЎ (Дзмітрый Дзмітрыевіч) (23.4.1896, г. Адэса, Украіна — 12.8.1964),
савецкі вучоны ў галіне астранамічнай оптыкі. Чл.-кар.АНСССР (1946). Скончыў Ваенна-інж. вучылішча ў Пецярбургу (1914). З 1921 у Адэскім ун-це, з 1930 у Дзярж. аптычным ін-це (Ленінград), з 1952 у Гал.астр. абсерваторыі АНСССР (Пулкава). Навук. працы па ўдасканаленні ценявых і інш. аптычных метадаў даследавання, тэхналогіі вырабу буйных аптычных прыбораў, тэорыі і практыцы вырабу асферычных паверхняў. Вынайшаў меніскавыя сістэмы аптычных прылад (гл.Максутава тэлескоп). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1946.
Тв.:
Изготовление и исследование астрономической оптики. Л.;