горад у цэнтр.ч. Кітая, на р. Лахэ (бас. Хуанхэ), у прав. Хэнань. Засн. ў 12 ст. да н.э. 760 тыс.ж. (1990). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Буйны цэнтр вытв-сці трактароў, горнага абсталявання і падшыпнікаў. Развіта таксама гумава-тэхн., тэкст., харч., буд. матэрыялаў прам-сць. Каля Л. — шматлікія падземныя грабніцы (больш за 1000), у т. л. пачатку н.э. За 10 км на У — храм Баймасы (68 н.э.) — адзін з першых будыйскіх храмаў у Кітаі, за 15 км на Пд — будыйскі пячорны храм Лунмынь (495—898, цяпер музей).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ДЗІЦЫ (Lidice),
шахцёрскі пасёлак у Чэхіі на З ад Прагі, знішчаны ў 2-ю сусв. вайну; увасабленне нацыянал-сацыялісцкага тэрору на акупіраваных тэрыторыях. Абвінаваціўшы жыхароў Л. ў хаванні байцоў чэхаславацкага руху Супраціўлення, якія здзейснілі замах на пратэктара Чэхаславакіі Р.Гайдрыха, 10.6.1942 ням. паліцэйскія і вайскоўцы поўнасцю разбурылі пасёлак, мужчын, каму больш за 16 гадоў (190—198 чал.), расстралялі, жанчын (195 чал.) дэпартавалі ў канцлагер Равенсбрук, а дзяцей (усяго 98) — у лагер СС на «анямечванне». У 1945 на месцы Л. засн.музей, у 1946 побач адноўлены пасёлак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́НКАЛЬН-ЦЭНТР (Lincoln Center),
комплекс устаноў мастацтваў у Нью Йорку. Размешчаны на в-ве Манхатан. Пабудаваны ў 1960-я г. пераважна на сродкі прыватных асоб (арх. У.К.Харысан). На тэр. цэнтра размешчаны зала Нью-Йоркскай філармоніі (1962), Т-р штата Нью-Йорк (1964; выступаюць нью-йоркскія гар. балет і гар. опера), Драм.т-р «Вівіян Бомант» (1965), Бібліятэка-музей выканальніцкіх мастацтваў (абодва 1965), «Метраполітэн-опера» (1966), Джульярдская муз. школа (1970). У парку каля Л.-ц. размешчана адкрытая эстрада для выступленняў вял.муз. калектываў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУНМЫ́НЬ,
адзін з буйнейшых будыйскіх пячорных храмаў Кітая, за 15 км на Пд ад г. Лаян (прав. Хэнань). Высечаны ў 495—898 у вапняковых скалах на берагах р. Іхэ. Складаецца з некалькіх соцень пячор (галоўныя — Біньян, 500—523; Фынсянь, 627—675) са шматлікімі статуямі будыйскіх божастваў, у т. л. Буды Вайрачана (672—676, выш. каля 15 м), рэльефамі, што ўвасабляюць слуг, манахаў, нябесных танцоўшчыц, святочныя працэсіі. Для манум.-велічнай скульптуры храма характэрны вытанчанасць прапорцый, графічная дакладнасць дэталей у спалучэнні з пластычна-мяккай трактоўкай форм. Цяпер музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСУ́Л,
горад на Пн Ірака. Адм. ц. мухафазы Найнава. Пабудаваны ў 7 ст. арабамі на месцы стараж. крэпасці. Нас. 879 тыс.ж. (1998). Порт на правым беразе р. Тыгр. Трансп. вузел. Аэрапорт. Прам-сць: тэкст. (у т. л.вытв-сць мусліну — ад назвы М.), харч., гарбарна-абутковая, нафтаперапр., металаапр., цэментная. У раёне М. здабыча нафты (Айн-Зала). Ун-т. Арх. помнікі 12—13 ст., у т. л. мячэць Джамі аль-Кабір (або ан-Нуры) і мінарэт (12 ст.). Мусульм.музей асірыйскага і парфянскага мастацтва. Паблізу М. руіны стараж.г.Ніневія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЕ МУЖЧЫ́НСКАЕ КАМЕРЦЫ́ЙНАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА.
Існавала ў 1901—17. Падпарадкоўвалася вучэбнаму аддзелу Мін-ва фінансаў. Утрымлівалася за кошт гар. думы, збораў за навучанне, прыватных ахвяраванняў. Мела падрыхтоўчы, 5 агульных і 2 спец. класы. Прымаліся дзеці ўсіх саслоўяў з пач. адукацыяй. Выпускнікі атрымлівалі званне ганаровага грамадзяніна, лепшыя — дыпломы кандыдата камерцыі. У 1912—451 навучэнец. Выкладаліся: рус., ням. і франц. мовы, гісторыя, геаграфія, камерцыя, бухгалтэрыя, палітэканомія, гісторыя гандлю, таваразнаўства і інш. Мела б-ку, фіз. кабінет, хім. лабараторыю, музей. Восенню 1915 эвакуіравана ў Маскву.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́КЛЕНД (Auckland),
горад у Новай Зеландыі, на Паўн. в-ве. Знаходзіцца на перашыйку, які злучае п-аў Окленд з асн. часткай Паўн. в-ва. Засн. ў 1840. 910,2 тыс.ж. (з прыгарадамі; 1998). Буйнейшы марскі порт у зал. Хаўракі Ціхага ак.Міжнар. аэрапорт. Асн.прамысл. цэнтр краіны (каля 1/3прамысл. прадукцыі краіны). Прам-сць: маш,буд., у т. л.трансп., с.-г., эл.-тэхн.; металаапр., хім., тэкст., гарбарна-абутковая, харчовая, гал. чынам малочная і мясная. Ун-т (з 1882). Галерэя мастацтваў. Музей маарыйскага мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́РУ-ПРЭ́ТУ, Оўру-Прэту (Ouro Prêto),
горад на ПдУ Бразіліі, у штаце Мінас-Жэрайс. Засн. ў 1711 пад назвай Віла-Рыка як цэнтр здабычы золата, у 1724—1897 адм. ц. Мінас-Жэрайса. Каля 50 тыс.ж. (1999). Трансп. вузел. Цэнтр здабычы баксітаў, жал. і марганцавых руд. Выплаўка алюмінію, баваўняная і гарбарна-абутковая прам-сць.
Тэатр (адзін са старэйшых у краіне). Ун-т. Музей Школы горнай справы і металургіі. Горад-помнік з 1933, уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны. Арх. помнікі 18 ст. (браз. барока), Цэнтр турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́РТА-НО́ВА (Porto Novo),
горад, сталіца Беніна. Знаходзіцца на беразе Гвінейскага зал. 200 тыс.ж. (1999). Марскі порт, чыг. ст., вузел аўтадарог. Прам-сць: харч. (пераважна перапрацоўка пладоў алейнай пальмы), мылаварная, лёгкая. Саматужная і рамесніцкая вытв-сць. База рыбалоўства. Этнагр.музей.
У 16 ст. на месцы П.-Н. партугальцы заснавалі гандл. факторыю. З канца 17 ст. сталіца дзяржавы народнасці фон. У 1-й пал. 18 ст. падпарадкаваны Каралеўствам Дагамея. У 1883 захоплены французамі. З 1894 сталіца франц. калоніі Дагамея. З 1960 сталіца незалежнай Рэспублікі Дагамея (з 1975 Рэспублікі Бенін).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́СЕ,
горад на Пн Балгарыі, на р. Дунай. Засн.стараж. рымлянамі ў 1 ст. як ваен. прыстань. Каля 200 тыс.ж. (2000). Гал. рачны порт краіны. Знешнегандл. трансп. вузел, двух’ярусным мостам (чыг. і аўтадарожным) злучаны з г. Джурджу (Румынія). Аэрапорт. Прам-сць; суднабуд., маш.-буд. (цяжкае, с.-г., эл.-тэхн., электроннае), прыладабуд., хім. і нафтаперапр., харч. і харчасмакавая (цукровая, мясная, малочная, кансервавая, вінаробчая), тэкст., гарбарна-абутковая, мэблевая. ЦЭС. Оперны і драм. тэатры. Гіст.музей. Паблізу — рэшткі сярэдневяковага г. Чэрвен; в. Іванава са скальнымі цэрквамі (13—14 ст.).